Тыпы мнагазначнасці слова. Сiстэмныя сувязi ў лексiцы. Стылістыка. Публіцыстычны стыль, страница 15

Карбункул, Атлант, iнкубацыя,  лабiрынт, кампенсацыя, дыскрымiнацыя.

42.h І. Узнавіце  па   наступных  тэрмінах кароткае   навуковае  апісанне  размяшчэння, функцый і формы  страўніка. Растлумачце тэрміны

Страўнік (gaster, ventriculus), стрававальны тракт, стрававод, дванаццаціперсная кішка, стрававальны сок, пепсін, ліпаза, саляная кіслата, слізь, антыанемічны фактар (фактар Касла), вітамін В12, адсорбцыя, кішэчная сценка, брахіморфны тып целаскладу, даліхаморфны тып целаскладу, мезаморфны тып целаскладу

ІІ. Узнавіце  па   наступных  тэрмінах кароткае   навуковае  апісанне  размяшчэння, функцый і формы  падстраўнікавай залозы. Растлумачце тэрміны

Падстраўнікавая залоза (pancreas), забрушынна, экзакрынная частка, сакраторны аддзел, пратокавы апарат, эндакрынная частка, панкрэатычны сок, дванаццаціперсная кішка, пратэалітычныя ферменты, трыпсін, хіматрыпсін, амілалітычныя ферменты, панкрэатычныя астраўкі, гармоны інсулін, глюкагон, вугляводны і тлушчавы абмен, злучальнатканкавая капсула, І-ІІ паяснічныя пазванкі, пазваночнік, аорта, ніжняя полая і левая ныркавая вены, страўнік.

43.h Падбярыце сiнонiмы да наступных слоў. Растумачце значэнні слоў

Абеззаражываць, анкагенны, самаатручванне,  кровазварот, галаўная вадзянка, авiтамiноз, гiпатэнзiя, гоматрансплантацыя,  iхтыёз, скрыты,  лунацiзм, лускаваты лiшай,  насмарк, сухоты,  сiнюшнасць. 

44.h Падбярыце антонiмы да наступных слоў. Растлумачце значэнні слоў

Брадыкардыя, алапатыя, карлiкавасць, брахiцэфал, рэцыпiент, андрафобiя, крыз, лейкапенiя,  прагенiя, трамбапенiя,  гiпасмiя, гамапластыка.

КРЫЖАВАНКА

«КЛIНIЧНАЯ ТЭРМIНАЛОГIЯ»

                               

1.  Рэнтгенаўскi здымак малочнай залозы.

2.  Расстройства стрававання.

3.  Агульная назва дэрматозаў з гнойным запаленнем скуры.

4.  Запаленне нёбных мiндалiн.

5.  Запаленне падстраўнiкавай залозы.

6.  Боязь адзiноты.

7.  Склероз лёгачнай тканкi.

8.  Запаленне скуры нервова-алергiчнага характару, якое суправаджаецца высыпаннямi, зудам, з’яўленнем пузыркоў i гнайнiчкоў.

9.  Сукупнасць ведаў аб хваробе, атрыманых ад хворага; перадгiсторыя хваробы.

10. Ускрыццё поласцi мачавога пузыра; няпоўнае выдаленне кiсты.

11. Метад лячэння ныркавай недастатковасцi пры дапамозе апарата «штучная нырка».

12. Функцыянальнае захворванне нервовай сiстэмы.

13.Злаякасная пухлiна з клетак, якiя прадуцыруюць меланiн.

14. Памяншэнне колькасцi эрытрацытаў i ўтрымання гемаглабiна ў аб’ёмнай адзiнцы крывi.

15.Запаленне касцявога мозга.

16. Раздзел медыцыны, якi вывучае хваробы i дэфармацыi апорна-рухальнага  апарата.

17. Няпоўная колькасць пальцаў кiсцей або стоп.

18. Прыжыццёвае ўзяцце i даследаванне кавалачка тканкi ў дыягнастычных мэтах.

19. Запаволенасць рухаў.

20. Штучны вонкавы свiшч страўнiка.

21.Павышанае ўтрыманне трамбацытаў у крывi.

22. Выдаленне часткi органа або анатамiчнага ўтварэння, звычайна са злучэннем  яго захаваных частак.

23. Адсутнасць гучнасцi голасу.

24. Запаленне слiзiстай абалонкi поласцi рота.

25. Схiльнасць да крывацёчнасцi.

26. Гнайнiк, нарыў.

(Разгадаўшы крыжаванку, вы зможаце даведацца пра адзін з асноўных прынцыпаў работы ўрача – з лац.)

КРЫЖАВАНКА



1.  Вадкая лекавая форма, што ўяўляе сабой дысперсную сістэму, у якой цвёрдае рэчыва ўзважана ў вадкасці

2.  Раздзел медыцыны, які займаецца лячэннем і прафілактыкай туберкулёза

3.  Агульная назва групы хвароб, якія характарызуюцца залішнім выдзяленнем мачы з арганізма

4.  Паталагічнае выпадзенне валасоў

5.  Рэтгеналагічнае даследаванне вен пры дапамозе кантрастных рэчываў

6.  “Крывяная шышка”, утварэнне поласці, якая ўтрымлівае  кроў

7.  Запаленне слізістай абалонкі канала шыйкі маткі