Тыпы мнагазначнасці слова. Сiстэмныя сувязi ў лексiцы. Стылістыка. Публіцыстычны стыль, страница 13

Колькасць тэрмінаў-словазлучэнняў у галіновых тэрмінасістэмах нязменна ўзрастае[1]. Часцей выкарыстоўваюцца наступныя тыпы тэрмiнаў-словазлучэнняў:

Ø прыметнiк + назоўнiк (вокавая звязка,  грудзінна-ключычна-соскападобная мышца, фалікулярная абалонка);

Ø назоўнiк + назоўнiк (пераддзвер’е рота, паверхня дыяфрагмы, мышца ганарліўцаў).

Нярэдка выкарыстоўваюцца трох- i шматслоўныя тэрмiны (ніжняя прадольная мышца; вялікі круг крывазвароту; мышца, якая падымае лапатку; баразна сухажылля доўгага згібальніка вялікага пальца ступні).

Асноўныя накірункі развіцця і ўдасканалення тэрміналогіі ўключаюць, па-першае, імкненне да сэнсавай дыферэнцыяцыі, размежавання сінанімічных тэрмінаў, і па-другое, фарміраванне інтэрнацыянальнага слоя навуковых тэрмінаў. Апошняе звязана з агульнымі працэсамі інтэрнацыяналізацыі, уніфікацыі навуковых даследаванняў. З мэтай распрацоўкі тэрмінаў,  зразумелых для спецыялістаў адной галіны навукі ў розных краінах, створана Міжнародная арганізацыя па уніфікацыі  тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН), каардынацыйны цэнтр якой працуе ў Варшаве пры падтрымцы ЮНЕСКА.

 


34.h Успомнiце значэнне грэка-лацiнскiх тэрмiнаэлементаў. Напiшыце 1-2 прыклады (медыцынскiя тэрмiны) выкарыстання кожнага тэрмiнаэлемента.

          Экта-,  пост-,  мета-,  рэ-,  сi-,  дыс- (дыз-).

          Ала-, гетэра-, гома-, іза-, тэле-, орта-, ксера-, мегала-, оліга-, пан-, брахі-, тахі-, цыяна-, гліка-, лейка-, полія-, некра-.

-iт, -ома, -тамiя, -танiя, -фагiя, -плазiя, -алгiя, -трафiя, -склероз, -стаз.

35.†h Растлумачце значэнне слоў. Выдзелiце грэчаскiя i лацiнскiя прыстаўкi, вызначце iх семантыку.

Эндаскапiя,  дыягназ, iнтранатальны, гiпатанiя, эксгумацыя,  дыялiз, трансплантацыя, дыярэя, iнфраструктура, сiмбiёз, дэпiляцыя, дывергенцыя, дезiнфекцыя.

36.†h Перакладзіце на беларускую і лацінскую мовы  наступныя фармацэўтычныя тэрміны

Цианид, йодид, кортизон, эуфиллин, кристаллический, метилэстрадиол,  эвкалиптовое масло, рифампицин, суппозиторий, теофиллин, валериана, дибазол, ихтиол, раствор аммиака, оксациллин, дистиллированная вода,  неомицин.

37.h Перакладзiце на беларускую мову. Чым адрознiваюцца рускi i беларускi эквiваленты слоў?

Витаминизировать, возбудитель, воспалительный, врождённый, гематологический, дрожательный, запломбированный, инфекционный, компенсированный, лекарственный, настроение, недостаточность, непереносимость,  парасимпатический, раздражение, сердцебиение,  чувствительный, предплечье, туловище, ткань, преддверие.

38.h Запомніце пераклад некаторых слоў, звязаных з медыцынай, на беларускую мову


Бред – трызненне бедро – сцягно беременность - цяжарнасць веко – павека висок – скронь внутренности – вантробы кожа – скура волдырь – пухір воспаление – запаленне восстановление – узнаўленне госпиталь – шпiталь давление – цiск жажда – смага жалоба – скарга железа – залоза желудок – страўнiк желудочек – жалудачак желчь – жоўць жир – тлушч затылок – патылiца зоб – валляк зрачок – зрэнка изжога – пякотка икра – лытка копчик – хвасцец корь – адзёр кастыль – мылiца ладонь – далонь лицо – твар насильственный - гвалтоўны нетрудоспособность –

непрацаздольнасць ожог – апёк осмотр – агляд осложнение - ускладненне отравление – атручэнне очки – акуляры питание – харчаванне пищевод – стрававод почка – нырка прививка – прышчэпка ресницы - вейкі

свёртывание – згусанне скарлатина – шкарлятына слюна – слiна сознание – прытомнасць состояние – стан средостение – мiжсценне столбняк – слупняк страдать – пакутваць урод – вырадак уход – догляд хрящ – храсток чувствительность – адчувальнасць чашечка – рэпка челюсть - сківіца


39.h У якiх выпадках значэннi наступных  слоў маюць метафарычную суаднесенасць, у якiх – метанiмiчную