Тыпы мнагазначнасці слова. Сiстэмныя сувязi ў лексiцы. Стылістыка. Публіцыстычны стыль, страница 14

Альвеола (ад лац. alveolus ‘паглыбленне, пузырок’) - 1. Паглыбленне ў скiвiцы, у якiм змяшчаецца корань зуба. 2. Маленькi лёгачны пузырок (на канцы кожнай бронхi), куды пранiкае паветра пры дыханнi.

Ампула (лац. ampulla) - 1. Герметычна запаяная шкляная пасудзiна невялiкiх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крывi i iнш. 2. Расшыраная частка полага органа, якi мае трубчастую будову (напр., ампула слёзнага канала).

Анатомiя  (ад грэч. anatome ‘рассячэнне’) - 1. Навука аб будове жывых арганiзмаў. 2. Будова арганiзма, органа.

Гiпс (грэч. gypsos ‘мел, глiна’)  - 1. Мiнерал класа сульфатаў, вапнiстае рэчыва белага колеру. 2. Хiрургiчная павязка з гэтага рэчыва.

Iрадыяцыя (ад лац. irradiare ‘ззяць’) - 1. Распаўсюджанне працэсу ўзбуджэння або тармажэння ў цэнтральнай нервовай сiстэме.   2. Распаўсюджанне болю за межы пашкоджанага месца.

Аптэка (грэч. apotheke ‘склад’) - 1. Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца i адпускаюцца лякарствы. 2. Набор лякарстваў, неабходны для першай дапамогi або хатняга лячэння.

Ганглiй (грэч. ganglion ‘пухлiна’) - 1. Вузел нервовых клетак i валокнаў, акружаны злучальнатканкавай абалонкай. 2. Невялiкая пухлiна са студзянiстым змесцiвам (кiста), якая развiлася з сустаўнай сумкi.

40. † h Падбярыце да наступных мнагазначных слоў значэнні з розных тэрмінасістэм:

лiгатура (лац. ligatura ’сувязь’),

антаганiст (грэч. antagonistes, antagonisma ‘спрэчка, барацьба’),

апендыкс (лац. appendix ’прыдатак’),

дэмаркацыя (фр. demarcation),

апекс (лац. apex ’вяршыня’),

iнтэрферэнцыя (iнтэр + лац. ferens, –ntis ’якi нясе, пераносiць’),

аэрон (ад грэч. aer ’паветра’),

донар (англ. donar, ад лац. donare ’дарыць, ахвяраваць’),

iнвалюцыя (лац. invalutio ’згортванне’),

дарсальны (лац. dorsum ’спiна’).

1.   Чалавек, у якога бяруць кроў для пералiвання

2. анат. Спiнны, размешчаны на спiнной паверхнi цела чалавека або жывёлы

3. астр. Пункт нябеснай сферы, у напрамку да якога рухаецца Сонечная сiстэма

4. Непрымiрымы працiўнiк

5. тэхн. Кароткi шланг у нiжняй частцы дырыжабля для рэгулiроўкi колькасцi газу

6. Лекавы процiрвотны сродак, якi ўжываецца пры марской i паветранай хваробах

7. фiзiчн. Дэфект крышталiчнай рашоткi паўправаднiка (напрыклад, дамешкавы атам), здольны аддаваць электроны ў зону праводнасцi

8. Устанаўленне i абазначэнне на мясцовасцi гранiцы памiж сумежнымi дзяржвамi

9. бiял. Мiкраарганiзм, якi тармозiць жыццядзейнасць iншых мiкраарганiзмаў

10. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкi ад здаровых

11. Адваротнае развiццё органаў, тканак, клетак; атрафiя органаў пры паталогii i старэннi

12. Лёгкi сплаў алюмiнiя з меддзю, крэмнiем, а часам  з прымессю лiтыю; выкарыстоўваецца ў самалётабудаваннi.

13. Мышца, якая дзейнiчае ў процiлеглым напрамку адносна другой мышцы

14. мат. Такое адлюстраванне некаторай сукупнасцi ў сабе, што пры паўторным яго прымяненнi кожны элемент вяртаецца на сваё месца

15. фiзiчн. Узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваляў (светлавых, гукавых, электрычных) пры iх накладваннi адна на другую

16. Нiтка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыi

17. анат. Кончык языка

18. З’ява пры заражэннi арганiзма рознымi вiрусамi, калi пад уздзеяннем адных з iх клеткi арганiзма выпрацоўваюць iнтэрферон, што падаўляе развiццё iншых вiрусаў

19. лiнгв. Зычны гук, пры ўтварэннi якога спiнка языка датыкаецца да паднябення i альвеолаў

20. лiнгв. Узаемапранiкненне моўных элементаў у вынiку кантактавання моў

21. анат. Адростак сляпой кiшкi

22. Лiтара, утвораная са спалучэння элементаў дзвюх лiтар

41.h Якiя пераносныя значэннi, не звязаныя з медыцынай, маюць наступныя медыцынскiя тэрмiны?

Агонiя, артэрыя, дэпрэсiя, атавiзм, атрафiя, iмунiтэт, iн’екцыя, калапс, зандзiраваць.

Якiя пераносныя значэннi, звязаныя з медыцынай, маюць наступныя  словы?