Франциск Скорина - белорусский и восточнославянский первопечатник, страница 6

Скарына жыу у эпоху, калi свет ставiу вучоным iншыя, чым сення, пытаннi, загадвау загадкi, на якiя ведае адказы сення кожны пiсьменны чалавек. Тады ж якраз вучоныя i вялi пошук адказау, дзерзка адкрывалi таямнiцы, якiя сярэдневяковыя багасловы i схаласты прымушалi лiчыць недасяжнымi для чалчвека божымi сакрэтамi.

Прагрэсiуныя вучоныя-гуманiсты, што верылi у Бога i у розум чалавека, у яго вопыт i у розум   чалавека, у яго вопыт i дослед, бачылi свае  прызванне у тым, каб ачысцiць веды аб свеце ад сярэдневяковай аутарытарнасцi, схаластыкi, рэлiгiйнай мiстыкi  i па-новаму прачытаць святыя кнiгi Бiблii. Парывы гэтыя былi захапляючымi, але i небяспечнымi. На радзiме Скарыны было звычаем тапiць i палiць ведзьмакоу.

Эпоха Адраджэння мела свае глыбокiя супярэчнасцi, абумоуленыя тым, што i новыя, прагрэсiуныя для таго часу буржуазныя парадкi былi уласнiцкiмi, хiжымi, значыць, вызвалялi у чалавеку нiзкiя iнстынкты: прагнасць, сквапнасць, захоувалi эксплуатацыю працы i ведау. Нават вызваленне чалавека ад путау  сярэдневяковай аутарытарнасцi, патрыярхальнай пакорлiвасцi i царкоунай дагматыкi нярэдка суправаджалася зрывамi у эгацэнтрызм, шарлатанства.

Скарына бачыу i чуу рацыянальных практычных рэфарматарау i летуценных утапiстау, вучоных i шарлатанау, смелых падарожнiкау i драпежных пiратау, скептычны блюзнерау i веруючых фанатау, што размахвалi Бiблiяй, як кат сякерай, але сам не упадау у крайнасцi; ен шукау рашэнняу унiверсальных, тэарэтычных i прыйшоу да ухвалення дзяржаунай структуры, вядомай яшчэ Арыстоцелю i адроджанай палiтычнымi мыслiцелямi новага часу. Арыгiнальнасць яго думкi праявiлася у рацыянальных прапановах, як дасягнуць разумнай суладнасцi грамадскага арганiзма, як забяспечыць справядлiвасць у цэнтралiзаванай дзяржаве манархiчнага тыпу, якой было Вялiкае княства Лiтоускае.

Прыхiльнасць Скарыны да мудрага уладара лагiчна павiнна азначаць i прызнанне манархii дасканалай формай дзяржавы. Гэта доугi час шакiравала сацыяльных дагматыкау, якiя не маглi пагадзiць такога факта з догмай. Скарына ж тут перад усiм выступае як вучоны-тэарэтык, што шукае iдэальныя формы дзяржаунага уладкавання i развiцця. Матэрыялам, на якi апiралася яго думка, былi бiблейскiя кнiгi, працы Арыстоцеля, магчыма, i Дэмакрыта, iх успрыманне вучоным-гуманiстам i жывая практыка дзржаватворчасцi у Вялiкiм княстве Лiтоускiм, Польскай Кароне i у еурапейскiх краiнах таго часу.

Арыстоцель вылучыу тры формы дзяржаунага уладкавання – манархiчную, арыстакратычную i дэмакратычную. На яго думку, кожная з iх мажа быць станоучай пры умове, што будзе адпавядаць iнтарэсам усяго грамадства, а гэта магчыма толькi тады, калi дзяржавай кiруе не тыран па сваей прыхамацi, не каста i нават не масса цi народ , а закон. Закон у разуменнi Арыстоцеля – «гэта вольны ад безадказных спакус розум». Там жа, дзе разумныя законы не створаны або парушаюцца, узнiкаюць злаякасныя адхiленнi i захворваннi дзяржаунага арганiзма: манархiя або царская улада перараджаецца у тыранiю, арыстакратыя – у алiгархiю, а дэмакратыя, дзе «просты народ, з’яуляючыся манархам, iмкнецца кiраваць па-манаршаму i становiцца дэспатам, i такi дэмакратычны лад больш за усе нагадвае з асобных вiдау манархii тыранiю, таму iхарактар у iх адзiн i той жа: i крайняя дэмакратыя i тыранiя паступаюць дэспатычна з лепшымi грамадзянамi».

Разважаннi Арыстоцеля наводзiлi сучаснiкау Скарыны на думку, што нельга лiчыць дасканалай дзяржавай усялякую рэспублiку i усялякую манархiю. З другога боку, прыклад iтальянскiх гарадоу-дзяржау нiбы пацвярджау пазiцыю антычнага фiлосафа : рэспублiканская улада у Фларэнцыi аказалася няустойлiвай – яна раптоуна уступiла месца тыранii Медычы, арыстакратычная ж Венецыя, якой кiравалi некалькi соцен старадаунiх родау, умацоувала свае становiшча, няспынна багацела, будавалася, клапацiлася пра росквiт навук i мастацтвау.Скарына не без гордасцi мог усведамляць, што i яго краiна, Вялiкае княства Лiтоускае, а таксама Польская Карона функцыянiруюць як абмежаваныя i умацаваныя звычкамi i законамi канстытуцыйныя манархii. Законы гэтыя далей-болей распрацоувалiся, удасканальвалiся. Гiстарычным  прататыпам здаровай дзяржавы магло выступаць у свядомасцi палачанiна княства з вечавой традыцыяй, якая дзейнiчала як закон, засцерагала грамадзян ад дэспатычных iмкненняу князя.