Франциск Скорина - белорусский и восточнославянский первопечатник, страница 4

З першай у родным краi друкарнi выйшла у свет у 1522 г. «Малая падарожная кнiжка» - зборнiк рэлiгiйных i свецкiх творау ад «Псалтыра» да астралагiчнага  i рэлiгiйнага календара. Там былi пазначаны вясновае i асенняе раунадзенствы, зiмовае i летняе сонцастаяннi, вылiчаны даты велiкодных святау, даты зацьменняу Сонца i Месяца. Яна адрасавалася як людзям духоунага звання, так i свецкiм - купцам, рамеснiкам, якiя па характары сваiх заняткау павiнны былi часта падарожнiчаць i у дарозе чэрпаць канфесiянальную i арыентацыйную iнфармацыю, а пры адпаведным выпадку прыгадваць i словы малiтвау. Для гэтай кнiгi Ф. Скарына напiсау акафiсты «вярхоуным апосталам Пятру i Паулу», «Акафiст iмю Iсуса Хрыста» i «Акафiст Iаану Хрысцiцелю».

Такiм чынам выявiлiся новыя аутарскiя творы Скарыны у жанры богаслужэбнай гiмнаграфii. Рускi даследчык Турылау устанавiу аутарства акафiстау Скарыны на двух акравершах: на «Акафiсце Iаану» i «Акафiсце iмю Iсуса Хрыста».

Першы з названых акафiстау змяшчае мноства арыгiнальных вобразных хвалебных выслоуяу, якiя выяуляюць незвычайныя чалавечыя, хрысцiянскiя i манаскiя цноты героя. Пачынаецца усхваленне Iаана як у чарадзейных казках, з цудоунага нараджэння яго ад састарэлых бацькоу Захара i Елiзаветы. Хораша адлюстраваны культ сям’i, сумяшчэнне фiзiялогii з арэолам святасцi божай тайны.

Другi акафiст мае iншую задачу: зварот пакутнiкау пад апеку нябесных сiл, месцамi хвалебныя тэксты нагадваюць  заклiнаннi, напамiнаннi пра цуды уваскрэшанняу i выздарауленняу.

У 1525 г. Скарына выдау апошнюю сваю кнiгу «Апостал», у якой адлюстравана дзейнасць першых прапаведнiкау хрысцiянства у Еуропе i краiнах Блiжняга Усходу. Яна выйшла на царкоунаславянскай мове, але «на боцех» выдавец зрабiу пераклады цяжкiх для разумення  багаслоускiх тэрмiнау i у самiм тэксце пераказау асноуныя выслоуi жывою, зразумелаю шырокаму чытачу мовай. I гэтая кнiга Скарыны прызначалася адначасова для самастойнага чытання, самадасканалення i для набажэнства.

У 1525 г. Скарына ездзiу у Германiю, у цэнтр рэфармацыi Вiтэнберг, дзе сустракауся з iдэолагамi нямецкiх пратэстантау Меланхтонам i Лютэрам. На жаль, мэты паездкi застаюцца нявысветленымi. Невядома дакладна, чаму спынiла у гэтым годзе дзейнасць вiленская друкарня  Скарыны. Перашкодзiлi нейкiя цяжкасцi, а у сталiцу рэфармацыйнага руху вабiлi нейкiя спадзяваннi. Знамянальна, што у гэтым жа годзе супольнiк Скарыны па кнiгадрукаваннi, сын вiленскага радцы Багдан Онькау выбрауся у Маскву, намервауся завесцi туды новы спосаб выдання кнiг i зарабiць грошы. Але камерцыйныя разлiкi Онькава правалiлiся: у дарозе ен быу абрабаваны.

Невыносна цяжкiм для Скарыны акзауся 1529 год: летам памер яго старэйшы брат Iван. Францыск паехау туды. Гандлевая справа Iвана аказалася у стане блiзкiм да банкруцтва. На спадкi накiнулiся крэдыторы i зяцi нябожчыка. Скарыне удалося адсудзiць 23500 скур на карысць сваей жонкi Маргарыты, якая была супольнiцай дзевера, уклала у гандль усе свае грошы. У гэтым жа годзе Маргарыта раптоуна памерла, пакiнуушы на руках Скарыны малога сына. Родзiчы нябожчыцы падалi на Скарыну у суд, патрабуючы падзелу маемасцi. Iм карцела адсудзiць дом у цэнтры Вiльнi побач з рыначнай плошчай. Судовая цяганiна спачатку пайшла для Скарыны паспяхова, а скончылася непасмысна. Пошасцi фатальнага года штурхнулi яго выехаць у пачатку наступнага года у Прусiю пад апеку герцага Альбрэхта старэйшага, якi захапiушыся рэфармацыяй, хацеу наладзiць кнiгадрукаванне i прапагандаваць вальнадумныя iдзеi праз друк. Запрошаны у Кенiгсберг, Скарына прабыу там чамусць нядоуга , летам вярнууся у Вiльню з рэкамендацыйнымi граматамi герцага, якi даручау «выдатнага i многамудрага мужа» зычлiвасцi i апецы вiленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда, уладальнiка самай буйной у горадзе бiблiятэкi. Герцаг прасiу вiленскi магiстрат вярнуць Скарыне канфiскаваную маемасць.