Франциск Скорина - белорусский и восточнославянский первопечатник, страница 10

Першую друкарню у Вiльнi яшчэ на пачатку 20-х гг. XVI ст. заснавау Скарына, другую – ураджэнец Магiлеушчыны Петр Мсцiславец ( у 1575-1576 гг. ен у друкарнi Мамонiчау выдау «Часоунiк», «Евангелле настольнае «, «Псалтыр»). Беларускiя старадрукi вылучалiся разнастайнасцю тэматыкi. Апрача тэалагiчнай лiтаратуры, выдавалася свецкая i палемiчная, творы антычных аутарау, падручнiкi, юрыдычна-заканадаучыя акты, календары, кнiгi па ваеннай справе, апiсаннi падарожжау i г. д. Калi на той час у Расii кнiжны друк знаходзiуся пад кантролем дзяржаунай улады i царквы, то на Беларусi i Украiне кiрылiцкi кнiгадрук меу некалькi плыняу, з якiх найважнейшым з’яуляецца так званае «брацкае кнiгадрукаванне». Шырокае разгалiнаванне  кнiгадруку абумовiла развiцце друкарскiх школ, кожная з якiх, захоуваючы некаторыя супольныя рысы, у той жа час мела свае непауторныя асаблiвасцi. Гэтыя адметныя рысы кнiжнай графiкi нярэдка праяулялiся пад уплывам народнага мастацтва той мясцовасцi, дзе дзейнiчала тая або iншая друкарня.

Выдавецкая i лiтаратурна-асветнiцкая дзейнасць Скарыны шмат у чым вызначыла нацыянальную спецыфiку беларускай культуры эпохi Адраджэння, iстотна пауплывала на яе далейшы лес, стала важнай духоуна-iдэалагiчнай перадумовай развiцця беларускай дэмакратычнай  лiтаратуры i станаулення iншых вiдау мастацтва у 19 – пачатку 20 ст. Склалася комплексная навуковая дысцыплiна, прысвечаная вывучэнню жыцця i дзейнасцi Скарыны – скарынызнауства. Iмем Скарыны названы вулiцы у Мiнску I Полацку, друкарня выдавецтва «Навука i тэхнiка» у Мiнску, педагагiчнае вучылiшча у Полацку. З 1968 г. прысуджаецца дыплом iмя Скарыны на рэспублiканскiм конкурсе мастацтва кнiгi.

У 1666 годзе  бiблiеграф С.Мядзведзеу зрабiу бiблiяграфiчнае апiсанне выданняу Скарыны. Новыя звесткi пра кнiгi Скарыны увеу Л.I.Бакмайсцер… Так пачалося вывучэнне спадчыны Скарыны. У другой палове мiнулага веку пачынаюць пiсаць пра яго жыцце i дзейнасць. Тут у першую чаргу трэба адзначыць iмя П.Уладзiмiрава. У 1917 г. было адзначана 400-годдзе пачатку выдавецкай справы Скарыны, пазней – 400-годдзе яго Вiленскай друкарнi. Але толькi пасля вайны навуковая i творчая грамадскасць нашай рэспублiкi па-сур’езнаму пачала асэнсоуваць вобраз Скарыны, як Першадрукара. У час падрыхтоукi да 500-годдзя з дня нараджэння выдатнага сына зямлi беларускай Скарынiяна стала вiдавочна папауняцца. У нашы днi мы з’яуляемся сведкамi усенароднага прызнання генiя, шчырай любовi i зацiкауленасцi яго справамi у iмя Айчыны.

Адным з першых беларускiх пiсьменнiкау узняу у паэзii, прозе i навуковай публiцыстыцы скарынаускую тэму наш славуты Максiм Багдановiч(1891 – 1917). Ен паспрыяу развiццю беларускай Скарынiяны сваiмi высокамастацкiмi творамi «Летапiсец», «Перапiсчык», «Кнiга», «Безнадзейнасць»…

Шырока папулярызавау Скарыну i яшчэ адзiн класiк нашай лiтаратуры – Максiм Гарэцкi (1893 – 1939):  прысвяцiу яму бiяграфiчны нарыс, апавяданне «Фантазiя», дзе у экспрэсiунай, вобразнай форме раскрывае традыцыi народнасцi i дэмакратызму беларускай лiтаратуры, яе заклiкальна-прарочае прызначэнне, якому служылi Ф.Скарына i яго паслядоунiкi – Я.Купала, М.Багдановiч, Ф.Багушэвiч, Цетка… У «Лiсце да палачан» (1926) высока ацанiу дзейнасць Ф.Скарыны народны паэт Янка Купала (1882-1942). У сваiх творах «Роднае слова», «Наша песня», «Родныя песнi», «Брату-беларусу» ен падтрымлiвае скарынкаускiя традыцыi служэнне радзiме-Беларусi, абуджае у чытача гiстарычнуюпамяць, нацыянальную годнасць.

Адным з пачынальнiкау Скарынiяны савецкага часу быу i Змiтрок Бядуля(1886-1941) – аутар эсэ «Францiшак Скарына», вершау «Беларусь» i «Паходнi», прысвечаных вялiкаму палачанiну.

Пятрусь Броука напiсау:

«Ящчэ у днi старыя, у век наш лучынны,

Аб горадзе Полацку слава iшла,-

Друкар там выдатны Георгiй Скарына,

Што зоры, рассыпау па роднай краiне

Крыштальныя словы навукi-святла;

Нямала народа з крынiц яго пiла

I брала ад мудрасцi вечны агонь,

У лiтарах першых знаходзячы сiлу…

Ты слауна, зямля, што вякам нарадзiла

Такога выдатнага сына свайго!»

Сонца i Месяц на скарынкаускiм шчыце – сiмвал асветы.