Франциск Скорина - белорусский и восточнославянский первопечатник, страница 9

Скарына вымушаны быу лiчыцца з умовамi месца i часу, з тою акалiчнасцю, што Беларусь толькi пачынала абуждацца i моцнай тут была сярэднявяковая традыцыя. Адсюль вынiкае i пэуная непаслядоунасць каментарыяу Скарыны, вымушаныя уступкi артадаксальна-багаслоускай традыцыi. Але уступкi не закрэслiваюць арыгiнальнасцi i велiзарнага грамадскага i культурнага значэння творчасцi Скарыны. Ен дау пачатак усходнеславянскаму кнiгадрукаванню, падняу адукацыю i культуру свайго народа, прывiу навыкi самастойнага асэнсавання жыцця на канве бiблейскiх паданняу i антычнай фiласофii. Глыбокi i смелы мыслiцель, вучоны лекар, перакладчык, арыгiнальны пiсьменнiк, Ф. Скарына роуны па шматграннасцi, адукаванасцi i яркасцi характару выдатнейшым людзям эпохi Адраджэння.

Скарына – першы усходнеславянскi тэарэтык мастацтва кнiгi, яму належаць выказваннi пра iлюстрацыi, застаукi, ролю колеру. Скарына падкрэслiвау, што iлюстрацыi у яго кнiгах змешчаны «для того, абы братия моя русь, люди посполитые, чтучи могли лепей разумети». З мастацка-палiграфiчнага боку выданнi Скарыны пераузыходзiлi папярэднiя царкоунаславянскiя выданнi i многiя заходнееурапейскiя. Кнiгi Скарыны дэманструюць новы, не «рукапiсны», а «друкарскi»этап развiцця мастацтва кнiгi.У афармленнi выданняу Скарына паставiу i у пэунай ступенi вырашыу праблему, якую у наш час называюць «канструяваннем» цi «дызайнам» кнiгi, яе дэкарацыйнай арганiзацыяй. Упершыню у славянскiм кiрылаускiм кнiгадрукаваннi Скарына увеу тытульны лiст, скарыстау больш дакладную пагiнацыю (аркушавую змест сшыткавай). Пражскiя выданнi надрукавны у 4-ю, «Апостал» -у 8-ю, «Малая падарожная кнiжка» - у12-ю долю лiста, што рабiла iх зручнымi у карыстаннi. Папера з вадзянымi знакамi (вiдарысам галавы быка часам з крыжам памiж рагамi) выкарыстана толькi у Псалтыры, астальныя кнiгi «Бiблii» надрукаваны на паперы нiзкiх гатункау без вадзяных знакау; вiленскiя выданнi – на паперы высокай якасцi з вадзянымi знакамi (галава быка, кабан, карона). Скарынiнскi шрыфт – буйнейшы помнiк славянскага кнiгадруку, ен – важны крок на шляху стварэння грамадзянскага шрыфту. За аснову шрыфту Скарыны узяу пауустау беларускiх рукапiсау, мадыфiкавау яго адпаведна друкарскаму мастацтву. Даследчыкi дзеляць шрыфт Скарыны на 2 гарнiтуры: пражскую i вiленскую. Малюнак лiтар у абодвух гарнiтурах аднолькавы. У шрыфце адчуваецца уплыу лацiнскай антыквы, ен добра чытаецца. Пражскiя выданнi надрукаваны чорным колерам, за выключэннем «Песнi песням» i тытула «Бiблii» , дзе ужыты i ярка-чырвоны колер, якi нясе тут не толькi дэкаратыуную, але i сэнсавую нагрузку. Вiленскiя выданнi 2-каляровыя. Палiграфiчная арганiзацыя тэксту i кампазiцыя старонак выданняу вылучаюцца вынаходнiцтвам i прадуманасцю. Каб зрабiць набор больш разнастайным i аблегчыць чытанне, тэкст пабудаваны у выглядзе трохвугольнiка, чашы, ромба.

Кнiгi Скарыны маюць усе вiды мастацкiх аздоб: тытульныя лiсты, застаукi, iнiцыялы.У афармленнi кнiг Скарыны зроблены крок наперад у параунаннi з заходне-еурапейскiмi выданнямi, дзе ужыванне чыстай арнаментыкi было вельмi абмежаваным. У пражскiх выданнях ужыты графiчныя упрыгожаннi дзвяцi розных вiдау.У застауках  i iнiцыялах, iх размяшчэннi адчуваецца уплыу традыцый беларускага рукапрiсу. Iнiцыялы упрыгожаны выявамi кветак, пладоу, вазонау, звяроу, рыб, птушак. Сустракаецца характэрная для Беларусi канюшына. Арнаментыка аздоб мае ярка выражаны рэнесансавы характар. У малюнках пераважаюць раслiнныя узоры, сустракаюцца зааморфныя i антрапаморфныя матывы.

Выданнi Францiшка Скарыны вылучалiся высокай на той час мастацкай дасканаласцю, адметным, своеасаблiвым афармленнем. Скарына аздабляу кнiгi  творча , па-наватарску, стварыу яркiя, шмат у чым непераузыдзеныя узоры кнiг. Яго кнiгi карысталiся на Беларусi папулярнасцю, былi у беларускiх кнiгазборах XVI -XVII стст. Аднак пасля спынення iм друкарскай дзейнасцi у развiццi беларускага кнiгадрукавання наступiу перапынак. Толькi з 50-х гг.   XVI ст. друкарнi на Беларусi узнiкаюць адна за другой: у Бярэсцi, Нясвiжы, Цяпiне, Лоску, Вiльнi, Слуцку i iнш. Найбольшая iх колькасць была заснавана у сталiцы Вялiкага княства Лiтоускага – Вiльнi.