Франциск Скорина - белорусский и восточнославянский первопечатник, страница 5

Мецэнацкая зычлiвасць герцага неузабаве змянiлася гневам, калi ен агледзiуся, што Скарына звабiу з яго двара ажно двух чалавек – медыка i так патрэбнага яму друкара. Прадпрымальны палачанiн збiрауся прадоужыць кнiгадрукаванне у сябе на радзiме i для такой высокай мэты гатовы быу падставiць пад урад свае добрае iмя. На жаль, яго намеры не здзейснiлiся. Невядома, цi вярнуу яму вiленскi магiстрат канфiскаваную маемасць, мажлiва не было чаго i вяртаць, бо у 1530 г. у Вiльнi здарыуся страшны пажар, якi паглынуу дзве трэцi будынкау горада. Прыцiснуты абставiнамi,Скрына пакладаецца на апеку каталiцкага епiскапа Яна, з’яуляючыся яго лекарам i сакратаром. Прауда,   апякун, няшлюбны сын Жыгiмонта Старога, аказауся кансерватыуным i фанатычным царкоунiкам. Па яго нагаворах i хадайнiцтвах кароль выдау некалькi эдыктау, скiраваных супраць верацярпiмасцi i свабоды пашырэння некаталiцкiх поглядау у княстве. З аднауленнем беларускага кнiгадруку пры такiх акалiчнасцях цяжка было разгарнуцца.

На Скарыну ж зноу накiнулiся крэдыторы ужо нябожчыка брата, у лютым 1532г.яны дабiлiся каралеускага дэкрэта аб арышце Францыска як прамога спадчыннiка i неплацельшчыка. У пазнанскай турме Скарына прасядзеу семнаццаць тыдняу, за дзядзьку уступiуся пляменнiк Раман, якi здолеу дабiцца аудыенцыi у самога караля i даказау Жыгiмонту Старому невiнаватасць дзядзькi.

24 мая 1532г. кароль загадау вызвалiць Скарыну з турмы i выдаць яму “iмунiтэт”, ахоуную грамату, паводле якой яго мог судзiць толькi каралеускi суд. Выйшаушы на волю, Скарына пачау судзiцца са сваiмi крыудзiцелямi, патрабуючы кампенсаваць яму страты, якiя ен панес у вынiку несправядлiвага арышту i зняволення – ажно на суму шэсць тысяч злотых. Зауважным, што уся маемасць брата Iвана была ацэнена толькi на 1997 злотых. Наурад цi выйграу гэтую справу Скарына, невядома, насколькi дапамагау яму i каралеускi iмунiтэт. Есць пацверджаныя звесткi папскага нунцыя, што Скарына пачау разгортваць друкарскую справу у Маскоускай дзяржаве, але яго кнiгi былi знiшчаны рэлiгiйнымi фанатыкамi. Адным словам, жыццевых нягод, якiя абрынулiся на Скарыну у 1529 – 1534 гг., хапiла, каб прывыкламу да большай асабiстай бяспекi i грамадскай падтрымкi вучонаму дзеячу рашыцца на капiтальную перамену месца i абставiн. Нават любоу да роднай зямлi i мовы не магла ужо утрымаць яго на радзiме, бо тут яшчэ толькi нямногiя людзi умелi цанiць навуку, веды, кнiгi – тыя адзiныя скарбы, ахоунiкам i памнажальнiкам якiх усе жыцце быу Скарына. У 1535 г. чэшскi кароль Фердынанд Габсбург прыняу яго на пасаду вучонага – батанiка у каралеускiм садзе у Градчанах. Даследчыкi мяркуюць, што пры чэшскiм каралеускiм двары Скарыну ведалi i цанiлi дауно, з той, можа, пары, калi ен быу у складзе дыпламатычнай мiсii Жыгiмонта Старога i прыязджау на двор папярэднiка Фердынанда – караля Людовiка, роднага брата Жыгiмонта. Пражскiя гады Скарыны былi адносна спакойнымi. Ен служыу каралеускiм садоунiкам, вырошчвау лiмоны i апельсiны, меу зычлiвасць караля, хоць працавау без асаблiвага запалу i не здзiуляу гаспадара экзатычным пленам. Не пакiнулi Скарыну фатальныя выпадкi: у пажары у 1541 г. згарэу  яго малодшы сын Францiшак. Калi дакладна памер першадрукар i дзе пахаваны, iснуюць толькi здагадкi, дамагацца спадкау па знакамiтым сваяку пачалi прадпрымальныя родзiчы у 1552 г. Дакументы, што захавалiся, паказваюць, што вучоны медык займеу пэуную маемасць, якая пасля яго смерцi пераходзiла у спадчыну сыну Сiмяону.

Жыццевы шлях Скарыны у многiм паказальны для людзей Адраджэння, якiх Ф. Энгельс трапна называу тытанамi па сiле думкi, страсцi i характары, па многабаковасцi i вучонасцi. Любоу да ведау, шырыня адукацыi спалучылiся у яго высокаю грамадзянскай культурай, уменнем ставiць наватарскiя задачы i разумна, рэзультатыуна вырашаць iх. Энцыклапiдычна адукаваны вучоны, Скарына быу i арыгiнальным мыслiцелем, i даравiтым пiсьменнiкам, пленным публiцыстам i перакладчыкам, i каментатарам кананiчных тэкстау, вынаходлiвым i дзелавiтым чалавекам – першадрукаром. Багацце асобы Скарыны ставiць яго побач з выдатнейшымi людзьмi Адраджэння, а беларускую культуру, на нiве якой ен працавау, упоравень з культурай еурапейскай.