Неабходна сказаць аб тым, што выцякала з асабістага пачатку ў творчасці Кірылы Тураўскага, ішло ад яго асобы, але не было ні патэтычна-гімнавым, ні эмацыянальна-лірычным, а як бы ігрыстым, як бы лірычным адступленнем у прозе, менавіта пра ўстаўкі ад сваей асобы ў прытчы пра чалавечыя цела і душу. Іх некалькі, і яны зноў жа здзіўляюць сваей недачаснасцю: каб у сярэднявеччы, ды і ў «святым» жанры аўтар дапускаў самаіронію, самаабарону, самаапраўданне сябе як мастака! Сваім мастацкім прыёмам рабіў развагу, датычную формы свайго твора, каб гэтым якраз сцвердзіць форму як адзінае мастацкае цэлае, і гэта было сапраўды неверагодна. І такое ў Кірылы Тураўскага ёсць, калі ён раптам абрывае павесційны выклад заяўкай: «Но да не предложением (прадаўжэннем. — А. Л.) словес умножю писанье и зЪло предолжю у (і вельмі зацягну. — А. Л.) бесЪду, но на предъреченая (да раней моўленага. — А. Л.) възвратимься». Іншымі словамі, тут маем спрацоўку пачуцця меры, як евангелля мастацтва. Зацягнутасць пужае, а Кірыла Тураўскі ўжо як бы ведае чэхаўскае: «Сцісласць — сястра таленту». А «перабіўка» тым часам зрабіла свае: «расслабіла» слухача ці чытача, дала яму адпачыць, каб ён зноў меў новыя сілы слухаць, а аўтар — новы прастор для вучыцельства мастацкім словам.
3 «но» пачынаецца і другая «перабіўка»: «Но никто же о глаголЪх сих да не зазрить ми», — но испытайте писания и обрящете мя от Божих вземлюща книг». 3 ею амаль суседнічае аўтарскае адступленне іншай думкі: «Аз же о слЪпцЪ початую бесЪду противу силЪ по въмЪщению ума въкратцЪ скажю, аще и поймы творящих ми дозрю...» Першая з гэтых «перабівак» — як бы заклён ад зайздроснасці іншых, і тут, як і ў канцы прытчы, падкрэсліванне, што пісана гэта «не от умышленья», не са свае выдумкі, але «от святых книг», «от Божих вземлюща книг». Іншымі словамі, што сярэднявечнае табу ім не парушана, вось аб чым тут клопат пісьменніка, вось у чым ён запэўнівае тых дагматыкаў, якія за гэтым сочаць, якія лічаць гэта ерэтычным. Парушэнец традыцыі, наватар як бы змывае сляды свае, як бы замутняе зрок сваіх наглядальнікаў, супраціўнікаў, ворагаў. А другая «перабіўка» цікавая ўжо сваім псіхалагізмам. Гэта ж пра «возмущение ума» свайго ганебнымі паводзінамі герояў прытчы і — чытай — іх прататыпаў, нам ужо вядомых, гаворыць тут Кірыла Тураўскі, як і пра тое, што пісаць яму ўсё такое -- «супраць сілы», не даспадобы, не па сэрцы. Менавіта гэтым сваім духоўным непрыняццем каварнага сюжэту ён тлумачыць пераход свой на скарочаны яго выклад — «въкратцЪ скажю». Красамоўнае тут і выказванне надзей; «Аще и поймы творящих ми дозрю», гэта значыць, абдымкі, гэта значыць, спрыяючых паэту людзей абдымкі.
Канешне, вобразна кажучы, «абдымкамі» вялікага мастака было прызнанне яго сучаснікамі Златувустам. Ды не маглі з раскрытымі абдымкамі выйсці да паэта тыя, у каго былі ўсечаны -правіцы. І хоць, можа, толькі адзін епіскап Федарэц быў сярод тагіх, епіскап Кірыла Тураўскі, молячыся Богу, не мог не маліцца і за яго, не мог не вымольваць дараванне грахоў і сабе і ўсім, як то рабілі ўсе вернікі сярэднявечча. Абдымкі ж Будучыні былі для вялікага тураўца забяспечаны ўжо з самага першага моўленага ім слова-казання, з самай першай напісанай ім прытчы, з самай першай створанай ім малітвы. І тое ўсё сталася, паўторымся, з першаснага арыенціра Кірылы Тураўскага ў сваей творчасці — з арыенціра на духоўнасць і красу. І няхай то была духоўнасць рэлігйнага зместу, няхай не па-арыстоцелеўску пераймаў красу прыроды, рэчаў Кірыла Тураўскі (успомнім зачын яго слова пра зняцце цела Хрыстова з крыжа, дзе, прызнаючы прыгажосць залатых вырабаў, аздобленых жэмчугам, «с многоцЪньным каменьем» Кірыла Тураўскі падкрэслівае: «Нъ паче сих духовьная нам красота»), усе адно краса ёсць краса — краса формы, майстэрства, багацця пачуццяў і кніжнай мудрасці, краса вечная, неаспрэчная. А ўвогуле і аб звышкрасе паэзіі Кірылы Тураўскага можна гаварыць, як аб «славе і велылЪпоте» гаварыў ён сам. «ВельлЪпота» — словатвор Кірылы Тураўскага няхай у беларускай мове і не прыжыўся, але менавіта эстэтычную вартасць спадчыны Кірылы Тураўскага ён абазначае вельмі дакладна.
Значэнне і роля Кірылы Тураўскага ў гісторыі старабеларускай і новай літаратуры, у гісторыі і культуры беларускага народа — найвялікшыя. Не менш значнымі былі яны і ў гісторыях рускай і ўкраінскай літаратур. Так, медыявістамі Расіі велічная постаць творцы з Турава бачыцца ў прамежку паміж епіскапам Іларыёнам — аўтарам «Слова пра закон і ласку» (40-я гады XI стагоддзя) і музай Гаўрыіла Дзяржавіна (XVIII стагоддзе). Напрыклад, В. В. Колесаў піша: «Бадай, аж да Дзяржавіна ў рускай літаратуры не з'явіўся пісьменнік сілы, значнасці і вышыні маральнага пачуцця, як Кірыла —сумленне свайго нялёгкага і бурнага часу».
У гісторыі ж літаратуры сярэднявечнай Беларусі такога вялікага, як у рускай літаратуры, перападу ў часе паміж Кірылам Тураўскім і яго пераемнікамі не было. Бо ўжо бліжэйшым сярод іх быу Рыгор Цамблак (пачатак XV стагоддзя). Затым Францішак Скарына (першая палова XVI стагоддзя) і ад Кірылы Тураўскага пераймаў павагу да кнігі, да Бібліі як збору мудрасці стагоддзяў, Боскай мудрасці. Несумненна ўплыў свой аказваў Кірыла Тураўскі і на лацінамоўную і польскамоўную літаратуру Беларусі: у XVI стагоддзі — на Яна Вісліцкага і Міколу Гусоўскага, на іх лацінскія паэмы «Пруская вайна» і «Песня пра зубра»; у XVII— XIX стагоддзях на польскамоўныя творы Мялеція Сматрыцкага («Трэнас», 1610), Адама Міцкевіча («Пан Тадэвуш», 1834).
Але толькі з паяўленнем Янкі Купалы беларуская паэзія ўзнялася да падобнай, як у Кірылы Тураўскага, шырыні і дасканаласці, мастацкай фенаменальнасці валодання словам. Усім гэтым і вызначаецца месца і роля Кірылы Тураўскага ў гісторыі літаратуры і духоўнасці беларусаў як сярэднявечча, так і новага часу.
Літаратура:
1. А.А. Лойка. Старабеларуская літаратура.- Мн.: Выш.шк., 2001.-319 с.
2. Ю.А. Лабынцаў. Напой расою благадаці.-Гомель-Москва, 1996.
3. А.А. Мельнікаў. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына.Светапогляд.-
Мн., 1997
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.