Скрозь і ўсюды ўводзіць у мастацкую тканіну Кірыла Тураўскі і эпітэт. Іх сапраўды мноства — самых нечаканых, найчасцей метафарычных, сапраўды вынаходлівых: «прелестьныя власти дьяволе», «дары честны», «въласти темныя», «побЪдный на враги день», «камень велик», «праведное солнце Христос», «солнце незаходяй», «плачевными глаголы», «смертию безлЪпотьною», «худЪмь... гробЪ», «небо небесное», «мутны ум», «книгий разум», «неизреченна сладость», «пламеньное оружие» і г. д.
Радзей выкарыстоўваў Кірыла Тураўскі параўнанне («облак, яко вретища», «зрю тебе, акы злодЪя», «ни сЪтуйте, яко мьртвьца» «свьтить бо ся Елеон, яко солнце»). I гэта таму, што ўласна параўнанне — прыкмета канкрэтна-рэалістычнага стылю, а метафара і метафарычны эпітэт ямчэй выражалі «разумовую» вобразатворчасць, уласна творчы, чыста паэтычны геній Кірылы Тураўскага.
У пары найперш з метафарай у Тураўскага ішла сентэнцыя. «Разумовасць» паэзіі Тураўскага выражалася, такім чынам, і ў афарыстычнасці вялікага тураўца. І тут ён быў і перакладчыкам, і творцам: перакладчыкам, калі на роднай мове граніў, як алмаз, біблейскія запаведзі і сентэнцыі; уласна паэтам, калі сам высноўваў думку і форму афарызма. Сярод першых вылучаюцца «Не о хлЪбЪ едином жив будеть человек, но о всяком глаголЪ, исходящимь из уст Божиихъ»; «Толчцте, отверзется вам; ищЪте и обрящете; просите и дасться вам»; «Сияеть бо... солнце свое на добрыя и злыя». Уласных афарызмаў ў Кірылы Тураўскага прыкметна больш, чым перакладных, бо ён імкнуўся афарыстычна і пачынаць, і разгортваць, і канчаць свае творы. Так, прытча пра чалавечыя душу і цела прытчава і пачынаецца: «Добро убо, братье, и зЪло полезно, еже разумЪвати нам божественных писаний учение... Сладко бо медвеныи сот и добро сахар, обоего же добрее книгий разум». А вось розныя афарызмы Кірылы Тураўскага, моўленыя па ходзе выкладання тэмы: «... Тело без души хромо есть и не наречеться человек, но труп», «Не сольнуть бо ся грЪшнича словеса, не имуща благодати святаго духа», «Не от земля бо есть душа, ни в землю входить», «Безаконьно съгрЪшиша, безаконьно погибнуть», «Надежами будущих благ веселяться», «Буди покръв граду нашему от всякого зла», «Церквы бо всЪи входна...». Фінальныя ж формы слоў Кірылы Тураўскага — застыгла кананічныя: «... Ныня и присно и в вЪки веков аминь». Канцоўкі ж прытчаў ён вар'іруе, у прытчы ж пра чалавечыя цела і душу спецыяльна падкрэслівае, што «да нЪст се мое слово, но беседа». Уласна і гэтая прытча мае жанрава-слоўны, лірычны пачатак, але ён у адносінах да павесційнай часткі, як адзін да сямі. І галоўнае тут, што Кірыла Тураўскі свядомы гэтых двух пачаткаў сваей творчасці — патэтычна-паэтычнага і павучальна-павесційнага (хоць паэтычны сінтаксіс і там і тут часта ідэнтычны) — школа візантыйскай рыторыкі, школа аўтара «Слова пра закон і ласку» адчуваецца і там і тут.
Бо сапраўды, калі ўзяць прытчу пра чалавечыя душу і цела, з яе чатырохкраты паўтораным «Того древа вкуси Каин...», «Того древа вкусиша сынове КорЪови...», «Того древа вкуси Или жрець...», «Того древа вкусиши еретици...», з яе траічным ужываннем у фразе-перыядзе злучніка «аще» і кантрастна-сцвярджальнага «но» («Аще бо и мутен имею ум и язык груб, но ... прошу дара слову. Аще и недостоин есьм о сих глаголати, но ползы ради послушающим пишем. Ащи ли кто зла слуха имать, то не ищеть что бы ему на ползу обрЪсти, но зазираеть, чим ж бы нас поятязал и укарял»), злучніка «аще» і супрацьпастаўленых «я» і «ты» («Аще бо мене въспросить о тадбЪ, аз рку, ты вЪси, Господине, ако слЪп есмь. Аще ли тебе въспросить, ты рци: Хром есмь...»), з шасціразовым ужываннем у фразе нагнятаючага экспрэсію злучніка «ні» («Да ни ясти ни пити хотЪл есмь, ни чьсти, ни славы..., ни телесное не разумах похоти, ни дьявол и створих воли...»), то ўсё гэтае рытарычнае майстэрства, вядома ж, ёсць не што іншае, як віртуёзнае творчае развщцё прыёмаў экспрэсіі ўжо вядомых нам па Іларыёнавым «Слове пра закон і ласку». Зразумела, што ў «лірычных» словах Кірылы Тураўскага -- тая ж рытарычная экспрэсія. Так, у слове аб зняцці цела Хрыстова шматразовае «дажь!» напомніць сабой аб шматразовым «виждь» у «Слове» Іларыёна, а ігра клічнай і пытальнай інтанацыяй у два-тры разы інтэнсіўней, чым у Іларыёна, бо па пяць клічных сказаў у ланцуг ставіць Кірыла Тураўскі ва ўрыўку, што пачынаецца словамі: «КацЪми же плащаницами обию тя...», тры па тры плюс адзін пытальных сказаў ва ўрыўку, што пачынаецца словамі: «Кую похвалу створим достойну...» Да сяміразовага ўжывання экспрэсіўнага адмоўя «не» даходзіць тут у частцы фразы, што пачынаецца са слоў: «... не убоявъся гнева жидовьска...», і чатырохразовага «і» («... и печали, и беды, и всЪх лютых напастий, и многых грЪхов...»). Пахвальная ж частка ідзе аж васьмю накатамі-абзацамі з запеўным «Блажен...».
У слове ж на ўзнясенне Гасподне мы маем выдатную «унутраную» «люстраную» кампазіцыю рэаліяў, зместу, калі спачатку пра сход пяці-чатырох «святых чынове» і «верных тълпы» аб'яўляецца, а далей, як бы пяццю скрыллямі, кладуцца словы аб дзеях кожнага з пяці сабраных: «... патриарси начинають пЪснь...»; «преподобнии възглашають...», «праведници велегласують...», «старейшина ликов, уяшняя пЪсненые гласы, глаголеть...», «всЪх же глас оконьчеваеть ПавЪл, глаголя...». Слова вернікам не даецца, але ад «натоўпу» атрымліваюць слова язычнікі, так што «люстрыраванне» «заакругляецца» цалкам, прыём цалкам спрацоўвае дзеля гарманічнага адзінства дзвюх частак кампазіцыі.
Сакрэты красамоўства прытчаў, малітваў Кірылы Тураўскага яшчэ, нарэшце, і ў самой іх вуснасці. Тут, як і пры чытанні «Слова пра паход Ігаравы», не трэба забываць, што літарамі «Ъ», «ъ», «ь» запісваліся гукі, якія гучалі, што тэкст прамоў Кірылы Траўскага быў за кошт тых гукаў, што абазначаліся «Ъ», «Ъ», «Ь» проста звышгалосны, бо не шэсць галосных, як у сучаснай беларускай мове, а ў паўтара разы больш — дзевяць галосных спеунілі, доўжылі мову прамоў Кірылы Тураўскага.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.