Уласна ў Тураускім княстве ерасі як распаўсюджанай грамадскай думкі, як народнага руху не было. У афщыйіныя ерэтыкі траплял! не так іншадумцы, як супраціўнікі тых ці іншых атрыбутаў інстытута царквы. Так, «ерэтык цяжкі... імем Дзмітро» паустаў «на Царкву Святую..., абвяргаючы ўставы царкоўныя», а той жа епіскап. Федарэц ганьбіў манаства, адвяргау пасты, вольна гаварыў пастве і асабліва ў затачэнні на Псінай выспе пра Бога. Манах Кірыла Тураускі не мог не асуджаць ганьбаванне манаства, а суд вялікага князя Глеба Георгіевіча менавіта як богазневажальнша і прыгаварыў епіскапа Фёдара да кары.
Больш інтэлектуальнага зместу была ерась епіскапа Лявонція, якая адмаўляла боскую прыроду Хрыста. Зноў нагадаем, што для Кірылы Тураўскага ерэтык быў найперш у шэрагу «злаверных спакуснікаў, несумленных грэхалюбцаў і няверных аскарбляльнікаў», у шэрагу «не тых, што Бога шукаюць, але пра саны і цела толькі клапоцяцца; не прагнуць адказу трымаць за справы свае, але, нібыта суятлівы пар, сваю душу на вецер пускаюць». Маральнае асуджэнне, аднак, перерастала і ў сацыяльнае выкрыццё грамадскіх язваў, у пратэст супраць іх — цераз асуджэнне, цераз супастаўленне з ідэальным — з запаведзямі Святога Пісання, з ачышчэннем цераз Бога.
Але сам Кірыла Тураўскі настолькі ўзвялічваў «кнігий разум», што даходзіў упрытык да ўласна ерэтычнай — з пункту погляду схаластау'і адэптау «чыстай» веры — думкі пра неабходнасць творча, «з разуменнем» учытвацца ў свяшчэнныя кнігі. Творчы нашчадак візантыйскай літаратурнай традыцыі, ён у сваім ушанаванні кнігі і лічыўся грэкафілам, які нібы супрацьпастаўляў сябе мясцовай традыцыі. У той час, калі гэта было супрацьпастауленне кніжніка бяздумнай веры, бяздумнаму пакланенню Богу, Святому Пісанню — супрацьпастаўленне дагматычнаму ў праваслаўнай усходнеславянскай царкве, якое пачалося князем Андрэем Багалюбскім з перавозам у Растова-Суздальскую зямлю абраза Найсвяцейшай Багародзіцы. Бог-бацька, Богавая мудрасць з гэтага часу мелі сваіх супраціўнікаў у верніках Багародзіцы, для якіх вера была паперадзе мудрасці і якіх Кірыла Тураўскі захапляць будзе не мудрасцю, а толькі мастацкай сілай свайго таленту — залатавуснасцю.
Залатавуснасць Кірылы Тураўскага, магутнасць яго мастакоўскага дару, паэтычнага майстэрства былі сапраўды непараўнальныя. Кірыла Тураўскі — паэт для свайго часу незвычайны тым, што рабіў сярэднявечную літаратуру аўтарскай, насуперак традыцыі бястварасці, безасабістасці, летапіснага спакою; узаконенаму штампу надаваў пачатак уласна-творчы, раскавана неўтаймаваны, эмацыянальны да бязмежнага і прыўкрасны, прыгожы. Клічнік і пытальнік, патэтыка і абрыў тону, сцішанасць, сардэчнасць суразмоўя, суперажывання з тым, пра што клопат, одум, развага, радасць і боль (у іх палярнасці, у кантрастнасці, як у будучых рамантыкаў) — усё ёсць у паэтычнай плоці яго прамоваў і прытчаў. І хоць яны не напісаны вершам, яны — паэзія (урачыстасць пачуццёвага, што арганічна злілася з мудрасным і маляўнічым, з музычным, мілагучным, рытмічным).
Маюць поўную рацыю тыя даследчыкі, якія гавораць аб сінтэтычнасці мастацкага слова Кірылы Тураўскага як слова і традыцыйнага і наватарскага. Майстэрства Кірылы Тураўскага звязана перш за ўсё з умельствам арганічна весці выкладанне зместу адразу ў двух планах канкрэтна-прадметным (калі ідзе сюжэтнае апавяданне павучальнае або палемічнае) і сімволіка-абагульняльным (калі аўтар імкнецца выйсці на агульначалавечую праблематыку, сцвярджаючы маральна-філасофскія каштоунасці). Тэкст у Кірылы Тураўскага абавязкова з падтэкстам, традыцыі візантыйскага красамоўства-віційства арганічна спалучаны з традыцыямі ўсходнеславянскага народнага слова — галашэнняў, дру-жыннага эпасу, народнай прытчы з яе дыялогавасцю, прыказкавасцю і іншым.
Вядомы рускі даследчык І. Яромінвылучыў як дамінанту адно з вельмі трапных азначэнняў мастацкага стылю Кірылы Тураўскага — рытарычную ампліфікацыю — як бы нашыванне на палатно тэмы асобнымі маляўнічымі ласкутамі ўсё новых матываў, вар'іраванне іх, паступовае развіццё і давядзенне да таго, што ў паэтыцы рыторыкі называецца агонам — выхадам з тэмы пры падсумоўванні ўсіх матываў, пры вычарпальным заключэнні тэмы. Тэма пры гэтым разгортваецца ва усіх сваіх сэнсавых і эмацыянальных нюансах -- надзвычай экспрэсіўна, дынамічна, маляўніча, уражвальна.
Адзін з самых слынных сучасных рускіх даследчыкаў старажытнай літаратуры Расіі Дз. Ліхачоўлічыць, што словы-казанні Кірылы Тураўскага — «гэта таксама творы манументальна-гістарычнага стылю і манументальна-гістарычнага мыслення». Відаць, безагаворачна з гэтым згаджацца нельга, бо калі кіеўскае летапісанне, «Слова пра паход Ігаравы» — сапраўды яркая выява падобных стылю і мыслення, то творы Кірылы Тураўскага, — моцныя прысутнасцю ў ім аўтара, амаль чыста лірычнай матэрыяй асабістых яго зваротаў да чытача з іх выключнай эмацыянальнай экспрэсіўнасцю, ніяк не сулеглыя з высокім эпічным тонам манументальна-гістарычнага стылю. Мысленне Кірылы Тураўскага больш канкрэтна-паэтычнае, сімволіка-прытчавае, народна-фальклорнае. Гістарызм жыццёвы, побытавы, а над ім — філасофія быцця, узнясенне паэта ў эстэтычныя катэгорыі прыгожага, велічнага, вечнага, добрага, цнатлівага. Як ужо адзначалася, менавіта арганічнае спалучэнне розных планаў — канкрэтна-прадметнага і абагульняльна-філасофскага — і з'яуляецца першасным у стылі Кірылы Тураўскага. І аб артыстызме яго найлепш гаварыць, улічваючы ягоную арыентаванасць на слова як прыгожае пісьменства, на формы, вымовы, выявы.
Кірылу Тураўскага сучаснікі назвалі другім Златавустам, таму, што першы Златавуст ужо быў, першаўзор, якога Кірыла Тураўскі дасягнуў, ды і пераўзышоў (другая ягоная жыццёвая «Перадоля»!). Вядома, рэальны Златавуст — візантыец, ужо далёкі продак Кірылы Тураўскага — для тураўскага паэта з'яўляўся больш легендай, больш метафарай — зборным імем, за якім стаяў увесь рытарычна-паэтычны вопыт літаратурнай Візантыі. Рэальны першавобраз, з пераймання якога пачаў Кірыла Тураўскі, быў да яго бліжэй — не ў візантыйскім VII стагоддзі, а ў сваім мінулым (кіеўскім XI стагоддзі). І быў ён аўтарам «Слова аб законе I ласцы» — мітрапаліт Тларыён.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.