Конкурс “Па старонках любімых казак”
Мэты: абагульніць веды вучняў пра вусную народную творчасць, увесці іх у непаўторны свет казачных герояў, абудзіць творчую фантазію, выхоўваць высокія маральныя якасці.
Ход мерапрыемства:
Уступнае слова настаўніка:
Усіх гадуюць нас матчыны казкі,
Яны вучаць
Родную мову любіць,
На крылах юнацтва
Уздымаюць пад хмары,
З няпраўдай змагацца,
А з праўдай дружыць
І аб неабсяжным
І сонечным марыць.
Вітаюцца дзве каманды: “Асілак”, “Несцерка”.
Прывітанне каманды “Асілак”:
Асілак шчыра ўсіх вітае,
Удачы “Несцерку” жадае.
Кемлівасць і розум усім яго вядомы.
На перамогу цяжка спадзявацца.
Ды хлопец ён спагадлівы, вядома,
Мы думаем, не будзе зазнавацца.
Калі ж мы раптам пераможам,
То сябру мы заўжды паможам.
Прывітанне каманды “Несцерка”.
У “Асілку” суперніка годнага бачым,
Але для сябе мы вось што зазначым:
Не заўжды толькі сіла перамагае,
Часта і розум з бяды выручае.
Мы просім журы: “Не судзіце нас строга,
Бо цяжкай бывае да праўды дарога”.
Жадаем мы ўсім добра павесяліцца,
Сябрам пераможаным – не вельмі журыцца.
Першы конкурс “Размінка”.
За кожны правільны адказ каманда атрымае адзін бал.
1. Назавіце пісьменнікаў-казачнікаў.
2. Назавіце дзяўчынку, якая трапіла ў Зазяркалле.
3. Якія казачныя персанажы вы ведаеце?
4. Герой якой казкі пастрадаў за хвастлівасць?
5. Адкуль з’явіўся Старык Хатабыч?
6. Як завуць карову, якую купіў кот Матроскін?
Другі конкурс “Найлепшы знаўца казак”.
Паглядзім, як вы ўважліва чытаеце казкі.
1. Як Баба Яга клікала Піліпку? (-Піліпка, сынок, плыві пад беражок, з’еж піражок.)
2. Успомніце словы, з якімі звяртаўся дзед да хлопцаў малайцоў, каб выклікаць іх з рога і схаваць назад? (-З рога ўсяго многа. – Ох, усе ў рог!)
3. Што гаварыў Рымша, калі звяртаўся да пана, а потым лупцаваў яго? (- Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прадаваў табе вала, а не казла. )
4. Як Сцёпка характарызаваў панскага лёкая? (-Лоб нізкі, нос слізкі, ат і відаць, што лізаў панскія міскі).
Трэці конкурс “Капітанскі”.
1. Галавы не мае, а шапку на назе трымае. (Грыб).
2. Што за гаспадыня ходзіць каля гаю,
Залатое футра па зямлі цягае? (Ліса).
3. Навешаныя на дрот вісяць вуха і рот. (Тэлефон).
4. Без рук без ног, а па падлозе скача. (Мяч, мятла).
5. Нашу іх многа год, а ліку ім не маю. (Валасы).
6. Ён раскажа, ён пакажа, як жыве планета наша. (Тэлевізар).
Чацвёрты конкурс “Бюро чароўных знаходак”.
Настаўнік: Адкажыце, калі ласка, каму належаць згубленыя рэчы?
Сіняя світа з казкі “Сіняя світа налева пашыта”, пяро з казкі “Залаты птах”, каса з казкі “Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі”, хвасты з казкі “Чаму барсук і ліса ў норах жывуць”, рог з казкі “З рога ўсяго многа”.
Пяты конкурс “Пазнай адрасанта”.
Настаўнік: Скажыце, каму прыйшлі тэлеграмы?
1. Умею гаварыць з панам. Магу навучыць і вас. (“Як Сцёпка з панам гаварыў”).
2. Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка – маладзец! (Певень з казкі “Як курачка пезніка ратавала”).
3. Простае яечка знесла (“Курачка раба”).
4. Умею вельмі добра гусей дзяліць (“Як мужык гусей дзяліў”).
Шосты конкурс “Малюем казку”.
Камандам неабходна намаляваць казачныз герояў, моманты з казкі.
Падвядзенне вынікаў.
Настаўнік:
Вам маладым будаўнікам і творцам,
Каб меншыя цярпець няўдачы-страты,
У наш вучоны век я раю моцна:
Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты!
Навукі мудрай край там непачаты!
Таму й кажу вам у жыцця на старце –
Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты!
Старыя казачкі часцей чытайце!
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.