Тэрасы складзены галоўным чынам пясчанымі пародамі Абсалютныя адзнакі, як правіла. знаходзяцца ў межах 110— 150 м, хвалістасць паверхні абумоўлена эолавымі працэсамі, наяўнасцю азёрападобных западзін, сучаснымі эразійнымі ўрэзамі.
Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, радзей супясчаныя, у асноўным забалочаныя. Лясістасць больш 55 %, пера важаюць хваёвыя і хваёва-шыракалістыя лясы, якія ўтвара-юць значныя па плошчы масівы. Сустракаюцца ўчасткі дубраў, дробналістыя лясы на нізінных балотах. Разаранасць не больш 15 % тэрыторыі.
Поймавыя ландшафты рознай ступені дрэнажавання лугамі, дубравамі на дзярновых забалочаных глебах, бало-тамі распаўсюджаны ў далінах Дняпра, Сожа, Прыпяці і іншых рэк. Алювіяльныя наносы складзены пяскамі, радзсіі супескамі, суглінкамі, значныя тэрыторыі забалочаны і пак-рыты торфам. Абсалютныя вышыні 105—130, адносныя перавышэнні 1—2, у месцах распаўсюджання эолавых форм д;; 10 м.
Глебы алювіяльныя дзярнова-забалочаныя пясчаныя, радзей супясчаныя, на нізкіх участках тарфяна-балотныя Большая частка тэрыторыі занята лугамі, сустракаюцца дуб равы, на балотах — чорнавольхавыя лясы. Месцамі поймы разворваюцца, што вельмі непажадана, таму што па-вялічваюцца эрозія, цвёрды сцёк рэк, разбураюцца прырод ныя экалагічныя сувязі.
10.3. Нерасчлянёныя комплексы
Прыкладна 14 % плошчы Беларусі займаюць нерасчлянёныя комплексы, прымеркаваныя ў асноўным да ландшаф таў балот і рачных далін.
Другасныя водна-ледавіковыя ландшафты памяркоўна дрэнажаваныя з хваёвымі, дробналістымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах характэрны для Цэнтральнабярэзін-скай раўніны і прылягаючых тэрыторый. Распаўсюджаны пясчаныя адклады сярэдняга і верхняга плейстацэну, месцамі лёсападобныя пароды. Абсалютныя адзнакі рэльефу 150—190, адносныя перавышэнні 3—5 м. Паверхня пера-важна хвалістая з асобнымі марэннымі, камавымі і эолавымі ўзгоркамі.
Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя, часцей забалочаныя. Разаранасць каля 20 %, пад лясамі занята да 50 % тэрыторыі. Тыповы хваёвыя лішайнікава-кустарнічка-выя і кустарнічкава-зеленамошныя лясы, месцамі сустракаюцца шыракаліста-хваёвыя.
Нізінныя ландшафты. Гэта ў асноўным азёрна-ледавіко-выя, а таксама поймавыя і алювіяльныя тэрасіраваныя ландшафты.
Азёрна-ледавіковыя ландшафты слаба дрэнажаваныя з другаснымі дробналістымі, радзей яловымі лясамі на дзярнова-падзолістых забалочаных і хваёвымі лясамі на дзярнова-падзолістых пясчаных глебах характэрны для Лучо-скай, Суражскай, Полацкай і Нёманскай нізін. Абсалютныя вышыні 130—140, адносныя перавышэнні 2—3 м. Паверхня плоская, іншы раз ускладнена дзюнамі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі.
Распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, разаранасць 20—40 %. Лясістасць складае ад 15—20 да 50 % з перавагай хвойнікаў, месцамі сустракаюцца бераз-някі, замяніўшыя карэнныя яловыя і шыракаліста-яловыя лясы.
10.2. Палескія (шыракаліста-лясныя) ландшафты
Ландшафты палескага падтыпу адрозніваюцца большай аднастайнасцю. Іх асноўная частка (каля 70 % тэрыторыі) належыць да нізінных ландшафтаў, сярэдневысотныя займаюць прыкладна 30, а узвышаныя — да 1 %, што абумоўлена геолага-гсамарфалагічнымі асаблівасцямі дадзенай тэрыторыі.
Сярэдневысотныя ландшафты. Яны фарміраваліся ў зоне ледавіковай і водна-ледавіковай акумуляцыі дняпроўскага зледзянення. Да іх адносяцца другасна-марэнныя, марэнна-зандравыя і другасныя водна-ледавіковыя. Пераважаюць другасныя водна-ледавіковыя ландшафты памяркоўна дрэнажаваныя з хваёвымі і шыракаліста-хваёвымі,-дубовымі лясамі на дзярнова-падзолістых, радзей дзярнова-падзолістых забалочаных глебах. Гэтыя ландшафты характэрны для заНерасчляпёныя комплексы з перавагай болот не дрэна-жаваныя з карэннымі дробналістымі лясамі на тарфяна-балотных глебох займаюць 8,4 % тэрыторыі Беларусі, суст-ракаюцца ў розных раёнах яе, але больш характэрны для Палесся, Полацкай, Верхне- і Цэнтральнабярэзінскай нізін.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.