Глебы дзярнова-падзолістыя і дзярнова-палева-падзолістыя. Разаранасць да 20, лясістасць каля 40 %. Тыповы хваёвыя лясы, якія ўтвараюць значныя лясныя масівы, сустракаюцца дубравы.
Водна-ледавіковыя з азёрамі :шндшафты рознай ступені дрэнажавання з хваёвымі і другаснымі дробналістымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах займаюць невялікія ўчасткі на Суражскай, Нарачана-Вілейскай, Нёманскай нізінах. Аснову ландшафтаў дадзенага тыпу складаюць пяс-чана-галечныя і пясчаныя адклады апошняга зледзянення, абсалютныя вышыні 150—175, адносныя перавышэнні 3—5 м. Рэльеф хвалісты, сустракаюцца марэйныя ўзгоркі, озы, камы, эолавыя ўзгоркі і дзюны.
Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Лясістасць звыш 50 %. Тыповымі з'яўляюцца хваёвыя лішайнікава-ку-старнічкавыя лясы. Разаранасць да 10 %. Ландшафты выка-рыстоўваюцца для турызму і адпачынку.
Другасныя водна-ледавіковыя ландшафты памяркоўна дрэнажаваныя з хваёвымі, дробналістымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах характэрны для Цэнтральнабярэзінскай раўніны і прылягаючых тэрыторый. Распаўсюджаны пясчаныя адклады сярэдняга і верхняга плейстацэну, месцамі лёсападобныя пароды. Абсалютныя адзнакі рэльефу 150—190, адносныя перавышэнні 3—5 м. Паверхня пераважна хвалістая з асобнымі марэннымі, камавымі і эолавымі ўзгоркамі.
Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя, часцей забалочаныя. Разаранасць каля 20 %, пад лясамі занята да 50 % тэрыторыі. Тыповы хваёвыя лішайнікава-кустарнічка-выя і кустарнічкава-зеленамошныя лясы, месцамі сустракаюцца шыракаліста-хваёвыя.
Нізінныя ландшафты. Гэта ў асноўным азёрна-ледавіко-выя, а таксама поймавыя і алювіяльныя тэрасіраваныя ландшафты.
Азёрна-ледавіковыя ландшафты слаба дрэнажаваныя з другаснымі дробналістымі, радзей яловымі лясамі на дзярнова-падзолістых забалочаных і хваёвымі лясамі на дзярнова-падзолістых пясчаных глебах характэрны для Лучо-скай, Суражскай, Полацкай і Нёманскай нізін. Абсалютныя вышыні 130—140, адносныя перавышэнні 2—3 м. Паверхня плоская, іншы раз ускладнена дзюнамі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі.
Распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, разаранасць 20—40 %. Лясістасць складае ад 15—20 да 50 % з перавагай хвойнікаў, месцамі сустракаюцца бераз-някі, замяніўшыя карэнныя яловыя і шыракаліста-яловыя лясы.
10.2. Палескія (шыракаліста-лясныя) ландшафты
Ландшафты палескага падтыпу адрозніваюцца большай аднастайнасцю. Іх асноўная частка (каля 70 % тэрыторыі) належыць да нізінных ландшафтаў, сярэдневысотныя займаюць прыкладна 30, а узвышаныя — да 1 %, што абумоўлена геолага-гсамарфалагічнымі асаблівасцямі дадзенай тэрыторыі.
Сярэдневысотныя ландшафты. Яны фарміраваліся ў зоне ледавіковай і водна-ледавіковай акумуляцыі дняпроўскага зледзянення. Да іх адносяцца другасна-марэнныя, марэнна-зандравыя і другасныя водна-ледавіковыя. Пераважаюць другасныя водна-ледавіковыя ландшафты памяркоўна дрэнажаваныя з хваёвымі і шыракаліста-хваёвымі, дубовымі лясамі на дзярнова-падзолістых, радзей дзярнова-падзолістых забалочаных глебах. Гэтыя ландшафты характэрны для заходняй і паўднёва-заходняй частак Палесся. Абсалютныя вышыні 140—150, адносныя 2—3 м.
Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, часта забалоча ныя, разаранасць 20 %. Лясістасць змяняецца ад 30 да 70 %. Пераважаюць хвойнікі, тыповы таксама шыракаліста-хваё-выя лясы, сустракаюцца дубравы.
Нізінныя ландшафты. Яны больш уласцівы Палессю і звычайна прымеркаваны да надпоймавых і поймавых тэрас.
У асноўным нізінныя ландшафты прадстаўлены алюві яльнымі тэрасіраванымі ландшафтамі слаба дрэнажава нымі з хваёвымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах. шыракаліста-хваёвымі, дубовыми другаснымі дробналістымі лясамі на дзярнова-падзолістых забалочаных глебах, карэннымі дробналістымі лясамі на нізінных болотах і найбольш характэрны для надпоймавых тэрас Пры-пяці, Дняпра і іншых рэк Палесся.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.