Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-сугліністыя, на лёса-падобных пародах дзярнова-палева-падзолістыя. Ра:* аранасць складае 30—50 %, лясы займаюць 15—35 %, пераважаюць шыракаліста-яловыя фітацэнозы.
Камава-марэнна-азёрныя ландшафты рознай ступені дрэнажавання з хваёвымі, шыракаліста-яловымі, другаснымі дробналістымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах назіраюцца на Браслаўскай, Свянцянскай градах, Ушачскім, Нешчардаўскім узвышшах. Яны прымеркаваны да краявой зоны паазерскага зледзянення, абсалютныя вышыні 160—200, адносныя 10—20 м. Тыповыя формы рэлье-фу — марэнныя і озавыя грады, камавыя марэнныя ўзгоркі. Азёры адрозніваюцца невялікай плошчай і значнай глыбінёй.
Разаранасць тэрыторыі да 25 %. Асвоены часцей за ўсё марэнныя і камавыя ўзгоркі, радзей — нізінныя тарфянікі: ворыўныя ўгоддзі дробнаконтурныя, ступень складанасці ап-рацоўкі зямель максімальная. Пераважаюць хваёвыя лясы, лясістасць тэрыторыі складае 46—50 %. Ландшафты широка выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах.
Камава-марэнна-эразійныя ландшафты дрэнажаваныя з хваёвымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах прад-стаўлены асобнымі ўчасткамі на Гродзенскім, Ашмянскім, Мінскім узвышшах. Яны ўтвораны ў зоне сожскага зледзянення, абсалютныя вышыні 200—300, адносныя 10—25 м.
Глебы малаўрадлівыя супясчана-пясчаныя, лясістасць да 40 %, пануюць хваёвыя кустарнікава-імшыстыя лясы; пад ворывам занята 10—30 % зямель.
Лёсавыя ландшафты дрэнажаваныя з шыракаліста-яловымі і другаснымі дробналістымі лясамі на дзярнова-палева-падзолістых глебах сустракаюцца толькі на Аршанскім і заходніх схілах Смаленскага ўзвышшаў. Характэрны платападобныя паверхі, якія складзены лёсамі і лёсападобнымі па-родамі, абсалютныя вышыні 190—230, адносныя 2—5 м. Ты-повай з'яўляецца густая далінна-ярава-лагчынная сетка, широка распаўсюджаны суфозійныя западзіны.
Глебы дзярнова-палева-падзолістыя, адрозніваюцца вы-сокай урадлівасцю, разаранасць да 60 %. Лясістасць не больш 15 %. Пераважаюць шыракаліста-яловыя і асінавыя фітацэнозы.
Сярэдневысотныя ландшафты. Гэтыя ландшафты ўласцівы водна-ледавіковым і марэнным раўнінам цэнтраль-най і ўсходняй частак падтаежнага падтыпу.
Марэнна-азёрныя ландшафты рознай ступені дрэнажавання з яловымі, шыракаліста-яловымі, другаснымі дробналістымі лясамі, лугамі на дзярнова-падзолістых і дзярнова-падзолістых забалочаных глебах развіты на Чашніцкай раўніне, асобных участках Гарадокскага, Віцебскага ўзвышшаў, Свянцянскай і Браслаўскай град. Яны находзяцца ў зоне апошняга зледзянення. Абсалютныя вышыні 140—160, адносныя да 5 м. Рэльеф хвалісты, месцамі ўскладнены марэннымі градамі, камавымі ўзгоркамі, кат лавінамі азёр.
. Глебавы покрыў мае стракаты склад, але найбольш тыпо выя дзярнова-падзолістыя сугліністыя або супясчаныя глебы. Разаранасць 25—35 %, лясы займаюць 20—30 % тэрыторыі. часцей яловыя і шыракаліста-яловыя; балоты рэдкія.
Другасна-марэнныя ландшафты памяркоўна дрэнажаваныя з шыракаліста-яловымі і хваёвымі лясамі на дзярнова-падзолістых, радзей дзярнова-падзолістых забалочаных глебах характэрны для Лідскай, Баранавіцкай, Стаўбцоў-скай, Аршана-Магілёўскйй і іншых раўнін. Яны сфарміраваліся на марэнных, водна-ледавіковых і лёсападобных пародах сярэдняга і позняга плейстацэну. Абсалютныя вышыні 150—180, адносныя 3—5 м. Рэльеф хвалісты, узгоркава-хвалісты, увалісты, назіраюцца суфозійныя, тэрмакарставыя і карставыя западзіны.
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя супясчаныя, разаранасць 35—45 %. Шыракалістыя, яловыя, хваёвыя лясы займаюць 25—30 %. На невялікіх участках распаўсюджаны лугі і балоты.
Марэнна-зандравыя ландшафты слаба дрэнажаваныя .< шыракаліста-яловымі, хваёвымі, дубовымі лясамі на дзярнова-падзолістых, чащей забалочаных глебах характэрны для Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Утварэнне гэтых ланл-шафтаў звязана з дзейнасцю сожскага ледавіковага покрыва і яго расталых вод, меншую ролю адыгралі покрыўныя вол-на-ледавіковыя і лёсападобныя пароды паазерскага гарызон-ту. Абсалютныя вышыні 150—170, іншы раз 200—300 м. адносныя перавышэнні змяняюцца ад 5 да 10 м. Месцамі сустракаюцца яры, лагчыны, западзіны рознага генезісу.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.