З гісторыі кнігадрукавання. Станаўленне славянскага кнігадрукавання. Кнігадрукаванне ў Беларусі. Тэхніка, аздабленне, культура кнігі

Страницы работы

Содержание работы

Змест

Уступ                                                                                                         2

З гісторыі кнігадрукавання                                                                       2

Станаўленне славянскага кнігадрукавання                                             3

Кнігадрукаванне ў Беларусі                                                                     4

Тэхніка, аздабленне, культура кнігі.                                                      10

Паслядоўнікі першадрукара.                                                                  12

Літаратура                                                                                               17


Уступ

У гісторыі многіх еўрапейскіх краін перыяд ўзнікнення і станаўлення кнігадрукавання – надзвычай яркі, сваеасаблівы этап у духоўным жыцці іх народаў. Мабыць, у беларусскім кнігадрукаванні гэтыя рысы культурна-гістарычнага працэссу выявіліся найбольш выразна, і звязаны яны з дейнасцю Францыска Скарыны, выдатнага дзеяча беларускай, славянскай і сусветнай культуры, асветніка, гуманіста, пісьменніка, мысліцеля, творчасць якога сказала вялікае уздеянне на развіццё беларускай мовы, літаратуры, кнігадрукавання, усіх галін духоўнага жыцця беларускага і пэўнай ступені ўсіх усходнеславянскіх народаў.

Францыск Скарына быў беларускім першадрукаром, але ён уваходіць у агульную плеяду выдатных славянскіх і ўсходнеславянскіх першадрукароў(побач з Іванам Фёдаравым, пятром Мсціслаўцам) па праву “першародства”, па таму ўплыву, які аказвала яго дейнасць на развіццё ўсходнеславянскага кнігадрукавання, культуры, уздым нацыянальнай самасвядомасці і грамадскай актыўнасці ўсіх усходнеславянскіх народаў.

З гісторыі кнігадрукавання

1456 – Гутэнберг распачаў друкарскую справу ў Германіі.

1465 – друкарства з’явілася ў Рыме.

1470 – пачатак кнігадрукавання ў Францыі.

1478 – у Швейцарыі і Чэхіі;

1480 – у Англіі;

1489 – у Партугаліі;

1491 – у Польшчы(Кракаў);

1499 – у Іспаніі;

1522 – у Вільні;

1564 – у Маскве;

1574 – на Украіне(Львоў);

1547 – у Кёнігсбергу выдадена першая кніга па-літоўску;

1615 – у Рызе выйшла першая царкоўная кніга на латышскай мове.

Станаўленне славянскага кнігадрукавання

Кнігадрукаванне ў Еўропе ўзнікла ў сярэдіне XV ст., у эпоху Адраджэння, “калі былі закладзены асновы для пазнейшага сусветнага гандлю і для пераходу рамяства ў мануфактуру, якая ў сваю чаргу стала зыходным пунктам для стварэння сучаснай буйнай прамысловасці”. Развіццё прадукцыйных сіл, прамысловасці, гандлю, створаных высілкамі прадпрыемлівага бюргерства, абумовілі шэраг вялікіх навуковых адкрыццяў, да якіх Энгельс прылічаў(разам з вынаходніцтвам літар і вырабам паперы) адкрыццё кнігадрукавання (Маркс К., Энгельс Ф., Сач. Т. 20. С. 501.).

У другой палове XV ст. працэс распаўсюджвання еўрапейскага кнігадрукавання пашырыўся на славянскія краіны. Першыя славянскія друкарні з явіліся ў Чэшскім каралеўстве, адной з найбольш развітых у сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных адносінах дзяржаў цэнтральнай Еўропы.

Чэшскае кнігадрукаванне (па сваіх знешніх формах) развівалася досыць традыцыйна. Першыя выданні шмат у чым нагадваюць рукапісную кнігу. Адсутнічаюць звычайныя элементы пазнейшага друкаванага мастацтва: тытульныя лісты, кустоды, сігнатуры і гэтак далей.

У 70 – 80х гадах XV ст. чэшскія інкунабулы паступова набываюць спецыфічны выгляд друкаванай кнігі, яны мала ў чым адрозніваюцца ад іншых еўрапейскіх выданняў. Сінгатуры выкарыстоўваюцца ўжо ў Длабачэўскім Новым запавеце, у 70-х гадах з яўляюцца нумарацыя лістоў, двухколерны друк. У пражскіх выданнях Бенеды і Яна Кампа ў 1493, 1497 гадах сустракаюцца першыя тытульныя лісты. У другім дзесяцігоддзі XVI ст. тытульныя лісты шмат якіх выданняў Скарыны (напрыклад, пражскай друкарні М. Конача) набываюць складаныя мастацкія формы, дасканалую кампазіцыю.

Высокая культура друкаванай кнігі, рэлігійная талерантнасць, выгаднае геаграфінае месцазнаходжанне Чэхіі забяспечылі чэшскаму, асабліва пражскаму, кнігадрукаванню ролю пасрэдніка ў развіцці славянскага кнігадрукавання і ў яго сувязях з краінамі Заходняй Еўропы.

Першым вопытам арганізацыі кірылічнага кнігадрукавання ў славянскіх краінах была кракаўская друкарня Швайпольта Фіёля.

Дзейнасць кірылічнай друкарні Фіёля ў Польшчы адпавядала патрэбам беларускага і ўкраінскага насельніцтва. Ёсць бясспрэчныя звесткі, што выданні Швайпольта Фіёля ў XVI – XVII стагоддзях распаўсюджваліся на Беларусі і Украіне. Аб гэтым сведчыць вядомы ўкраінскі пісьменнік Захарыя Капысценскі.

Развіццё славянскага кнігадрукавання ў канцы XV – першыя дзесяцігоддзі XVI ст. адыграла вялікую ролю ў фарміраванні культурных і сацыяльных перадумой беларускага  ды і ўсяго славянскага кнігадрукавання. Славянскія друкарныя кнігі садзейнічалі распаўсюджванню на Беларусі, Украіне, у Расіі традыцыйных па свайму зместу кірылічных выданняў у той моўнай і тэкстуальнай рэдакцыі, якая ва ўсходнеславянскіх краінах здаўна была вядома па рукапісах.

Па падліках сучасных даследчыкаў у другой палавіне XV ст. у 200-300 еўрапейскіх гарадах у розны час дзейнічала  1100-1700 друкарань, выйшла прыкладна 34-35 тыс. выданняў агульным тыражом 10-20 млн. экзэмпляраў.

Похожие материалы

Информация о работе