З гісторыі кнігадрукавання. Станаўленне славянскага кнігадрукавання. Кнігадрукаванне ў Беларусі. Тэхніка, аздабленне, культура кнігі, страница 2

Кнігадрукаванне ў Беларусі

Францыск Скарына надрукаваў у 1517-1519 гадах  23 кнігі Бібліі, у 1522 годзе – “Малую падарожную кніжку”, у 1525 – “Апостал”. І не на чужой мове, а на простай сваёй, беларускай, якую аднолькава разумеюць мужык і магнат, воін і гандляр – усе.

І да кожнай кнігі-прадмовы каментарыі, застаўкі і гравюры, узоры грамадскай, асветніцкай, эстэтычнай думкі – таксама для ўсіх! І ўсё гэта яго работа.

Выдадзена Скарынам

Прага 1517, 6 жніўня – першае выданне Ф. Скарыны “Псалтыр”

10 верасня – “кніга Іова”

6 кастрычніка – “Прытчы Саламона”

5 снежня – “Кніга Ісуса Серахава”

2 студзеня – “Еклесіяст “, або “Саборнік”

9 студзеня – “Песня Песням”

19 студзеня – кніга “Прамудрасць божая”

10 жніўня 1518 – “Кніга Царстваў”

20 снежня – “Кніга Ісуса Навіна”

9 лютага 1519 – кніга  “Юдзіф”

15 снежня – “Кніга Суддзяў”

– кніга”Быццё”

Каля 1519 – кніга”Выхад”

– кніга “Левіт”

– кніга “Лічбы”

– кніга “Другі закон”

– кніга “Руф”

– кніга “Эсфір”

– кніга “Плач Ераміі”

–  “кніга прарока Данііла” (апошняе пражскае выданне)

Вільня. Каля 1522 года – выйшла першае віленскае выданне – “Малая падарожная кніжка”, якая паклала пачатак кнігадрукаванню ў нашай краіне.

1525, сакавік – выйшла ў свет апошняе віленскае выданне Францыска Скарыны – “Апростал”, якое з’яўляецца першай дакладнай датаванай кнігай, надрукаванай на тэрыторыі нашай краіны.

Францыск Скарына (каля 1490-каля 1551гг.) – вялікі беларускі першадрукар, асветнік, вучоны, мастак, першы сярод усходніх славян доктар медыцыны, першы перакладчык Бібліі на мову простага чарнарукага народа.

Выходзіць кніга за кнігай, і кожнае – маленькае дзіва паліграфіі. Вытанчаны, зграбны, чытэльны шрыфт, з выдумкай і густам зробленыя застаўкі і загалоўныя літары, выключныя па прыгажосці і якасці друку гравюры, якія ўражваюць і зараз, якія можна разглядаць гадзінамі. Народу так патрэбна прыгажосць! Не менш, чым веды і хлеб!

Ён робіць таленавітыя кнігі, ён проста не можа рабіць іншых. І самае галоўнае, ён даў народу зразумелую кнігу, а значыць, і самасвядомасць, розум, шлях с сутарэнняў на святло.

Перад Скарынай і яго пратэктарамі ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне другога дзесяцігоддзя XVI ст. стаяла досыць складаная задача: арганізаваць кнігадрукаванне ў адной з суседніх краін, таму што ў самім княстве не было вопыту падобнай працы. З усіх краін, якія наведваў Скарына ў час сваіх вандраванняў па Еўропе, найбольш прыдатнай была Чэхія для арганізацыі беларускай друкарні.

У XV-XVI стагоддзях пашыраюцца культурныя, у тым ліку кніжна-пісьмовыя сувязі Беларусі з Чэхіяй. З’яўляюцца новыя беларускія пераклады чэшскіх твораў – “Жыццё Аляксея, чалавека божага”, “Кніга аб Таўдале-рыцары”, “Сказанне аб Сівіле – прарочыцы” і інш. Арганізацыя друкарні ў Празе ў другім дзесяцігоддзі XVI ст. Патрабавала нямала фінансавых сродкаў, далёкіх паездак, разнастайных сувязяў з рамеснікамі, друкарамі, кнігавыдаўцамі з самой Чэхіі і за яе мяжой. Нейкі час, зразумела, патрэбен быў для авалодання чэшскай мовай, пошукаў апублікаваных і рукапісных крыніц, іншай рэдакцыйна-пісьменніцкай і літаратурнай працы.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што Скарына быў уладальнікам у Празе і займаўся кнігадрукаваннем.

Не падлягае сумненню, што руская праваслаўная абшчына ў Вільні ўдзельнічала ў стварэнні Віленскай друкарні Скарыны і фінансаванні яе. Віленская друкарня размясцілася ў доме Якуба Бабіча “найстаршего бурмистра  славного и великого места виленского”. Друкарня Скарыны ў Вільні першай на сучаснай тэрыторыі нашай краіны. Першае віленскае выданне выйшла ў свет каля 1522г. У бібліяграфічных працах яго нярэдка называюць”Малай падарожнай кніжыцай”. Віленскае выданне адрознівалася значнай своеасаблівасцю як з пункту гледжання зместу, так і паліграфічна-мастацкімі рысамі.

Сярод віленскіх мецэнатаў Скарыны першароднае месца належала Богдану Онкаву. Надпісы на пражскіх выданнях сведчаць пра яго фінансавую дапамогу Скарыну. Безумоўна, сувязі Скарыны з віленскімі і полацкімі гараджанамі, суайчыннікамі абумовілі яго пераезд з Прагі ў Вільню.