Гэта было дасягнута шляхам аднаўлення і паляпшэння тэхнічнага стану прадпрыемстваў, удасканальвання арганізацыі і тэхналогіі вытворчасці, інтэнсіфікацыі працы.
20 лютага 1921 г. было аб'яўлена аб пуску 1-га дзяржаўнага машынабудаўнічага і чыгуналіцейнага завода «Энергія» ў Мінску (цяпер станкабудаўнічае вытворчае аб'яднанне ім. Кастрычніцкай рэвалюцыі). У 1921—
1922 гг. на ім вырабляліся жалезныя плугі, лыжкі, вёдры, вялося чыгуннае ліццё, рабіўся рамонт абсталявання іншых прадпрыемстваў. Ужо ў 1921 г. на заводзе быў пабудаваны новы цэх, які дазволіў павялічыць колькасць рабочых з 60 да 115 чалавек.
У 1921—1922 гг. аднавілі вытворчасць шклозавод «Старэва», крыштальная фабрыка «Барысаў», лесазаводы ў Бабруйску, фанерны завод і запалкавая фабрыка «Днепр» (Рэчыцкі павет), завод «Метал» у Мінску, фабрыка запалкавай саломкі ў Крупках і шэраг іншых.
Аднавілі работу або былі арганізаваны кааператыўныя і асабліва прыватныя прамысловыя ўстановы. Па даных перапісу 1923 г., у гарадах і гарадскіх пасёлках рэспублікі налічвалася 10 367 прадпрыемстваў, у тым ліку 35 % дзяржаўных, астатнія былі прыватнымі.
Але 1922 г. прынёс і вялікія эканамічныя цяжкасці. Ужо вясной у рэспубліцы пачаў адчувацца крызіс збыту. Яго з'яўленне было выклікана імкненнем дзяржавы шляхам устанаўлення высокіх цэн на прамысловыя тавары атрымаць за кошт сялянства неабходныя сродкі для аднаўлення буйной прамысловасці. Прычынай крызісу з'явіліся таксама нізкая прадукцыйнасць працы ў прамысловасці, вялікія накладныя расходы і інш. Ножны цэн (высокія на прамтавары і нізкія на сельгаспрадукты) у 1922—1923 гг. рабіліся ўсё большымі. У кастрычніку 1923 г. за прададзеную прадукцыю селянін мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам менш ў 7 разоў. Да пачатку 1924 г. гэты разрыў скараціўся, але пакупная здольнасць сялян была ў 4 разы ніжэй даваеннай. Гэта прывяло да таго, што жыхары вёсак, востра адчуваючы патрэбу ў прамтаварах, вымушаны былі скараціць іх закупку.
У выніку змяншэння збыту пачалося затаварванне прадпрыемстваў. На складах накаплівалася нерэалізаваная прадукцыя. Абвастрыліся фінансавыя цяжкасці прадпрыемстваў. Пад пагрозай банкруцтва шмат якія заводы і фабрыкі былі вымушаны зачыняцца або значна скарачаць вытворчасць, звальняючы частку рабочых. Са 135 прадпрыемстваў Гомельскага губсаўнаргаса большасць спынілі сваё існаванне. У яго падпарадкаване легальны абарот на аснове нэпа садзейнічала хуткаму пад'ёму дробнай вытворчасці і росту таваразвароту. У Віцебску, напрыклад, ужо ў верасні 1921-га мелася 1997 прыватных гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў.
Перадумовай развіцця дробнай саматужна-рамеснай вытворчасці з'яўлялася наяўнасць мясцовых сыравінных рэсурсаў і рабочых рук, складанае становішча дзяржаўнай прамысловасці.
Значнае развіццё дробнай вытворчасці было адной з асаблівасцей Беларусі. Аграрная перанаселенасць вёскі, малазямелле, лішак свабодных рабочых рук сярод насельніцтва мястэчак і гарадоў спрыялі развіццю кустарна-рамесніцкіх промыслаў, дробнага гандлю. Большасць рамеснікаў і гандляроў складалі яўрэі. Прадпрымальніцтва было іх нацыянальнай рысай, якая склалася гістарычна.
Заняпаўшыя ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў промыслы і гандаль з пераходам да нэпа хутка пачалі адраджацца. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў першай палове 20-ых гг. тысячы людзей зацікавіліся промысламі. Адкрылася мноства швейных, шавецкіх, слясарных і дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак, забяспечыўшых хуткі рост вытворчасці і таваразвароту. Па даных перапісу 1926 г., у рэспубліцы налічвалася 60 178 дробных прамысловых прадпрыемстваў, на якіх было занята 100 725 чалавек. 3 іх прыватных было 58 034 з 10 295 наёмнымі работнікамі. Пераважная большасць прадні засталося 51 прадпрыемства і 8 у рэзерве.
Вялікая ўвага ў гады аднаўлення гаспадаркі ўдзялялася павышэнню прадукцыйнасці працы рабочых. 3 гэтай мэтай у 1921 г. была праведзена шырокая кампанія прамысловай прапаганды, у ходзе якой на мітынгах і сходах растлумачвалася неабходнасць напружанай работы. На іх падтрымлівалася лінія на павелічэнне прадукцыйнасці працы як найкарацейшы шлях росту аб'ёму вытворчасці і паляпшэння жыцця.
Кампанія прынесла свае вынікі. Ужо ў 1922/23 гаспадарчым годзе ў параўнанні з 1921/22 г. у харчовай прамысловасці вытворчасць працы вырасла на 95 %, у шкляной
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.