З гісторыі кнігадрукавання. Станаўленне славянскага кнігадрукавання. Кнігадрукаванне ў Беларусі. Тэхніка, аздабленне, культура кнігі, страница 5

Разнастайнасць паперы ў адных і тых жа экземплярах пражскіх і віленскіх выданняў Скарыны, мноства вадзяных знакаў пераконваюць ў тым, што ён набываў паперу адносна невялікімі партыямі ў розны час. Абмежаваны ў сродках Скарына карыстаўся паслугамі розных купцоў, ці, хутчэй за ўсё, купляў паперу на мясцовых рынках.

Паслядоўнікі першадрукара.

Сымон Будны – беларускі асветнік, пісьменнік, філосаф – нарадзіўся ў 1530 годзе. Адукацыю атрымаў ў Кракаўскім універсітэце. У 1562 годзе заснаваў ў Нясвіжы друкарню, дзе выдаў, пераклаўшы на беларускую мову, “Катэхізіс”. У далейшым займаўся выдавецкай дзейнасцю ў друкарні ў Лоску.

Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) – беларускі гуманіст і асветнік – нарадзіўся ў 1540 годзе ў Цяпіне (каля Лепеля) у шляхецкай сям’і. Быў сябрам і аднадумцам Сымона Буднага. У сваім маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню і надрукаваў у 70 гадах XVI стагоддзя перакладзенае ім на беларускую мову “Евангелле”, да якога напісаў палымяную патрыятычную прадмову.

Пётр Цімафееў Мсціславец – друкар, асветнік, мастак – нарадзіўся ў Мсціслаўлі. Мяркуюць, што друкарскай справе вучыўся ў Вільні. У Маскве прыняў удзел ў заснаванні першай маскоўскай друкарні. У 1564 годзе Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі ў ёй першыя рускія друкаваныя кнігі. Прыехаўшы з Масквы ў Беларусь, яны надрукавалі ў заснаванай імі  ў Заблудаве друкарні  ў 1569 годзе “Евангелле учыцельнае”.

У 1569 годзе Мсціславец пераязджае ў Вільню, засноўвае сумесна з братамі Мамонічамі друкарню.

Віленскія купцы Мамонічы – браты Кузьма і Лукаш паходзілі з Магілёўшчыны. Іх друкарня з 1574 года да 1623 года выпусціла каля сотні кніг рознага зместу. У 1586-1588 гады друкарня Мамонічаў надрукавала галоўныя дзяржаўныя заканадаўчыя дакументы “Трыбунал” і “Статут ВКЛ”. Адзін артыкул “Статута” юрыдычна зацвердзіў беларускую мову як дзяржаўную ў Вялікім Княстве. Віленская брацкая друкарня, адна з буйнейшых, надрукавала ў 1596 годзе ілюстраваную “Азбуку” Лаўрэція Зізанія (першы беларускі буквар), яго ж “Лексіс” (першы беларускі слоўнік) і “Граматыку” – кнігі, якія мелі вялікі ўплыў на развіццё мовазнаўчай і педагагічнай навукі славянскіх народаў.

Спірыдон Собаль – вядомы беларускі друкар і асветнік – нарадзіўся на Магілёўшчыне. Быў высокаадукаваным чалавекам. Выдавецкую дзейнасць пачаў у Кіеве. Вярнуўся на Радзіму, заснаваў ў 1630 годзе ў Куцейне пад Оршай друкарню, дзе выдаў шэраг кніг, сярод якіх некалькі падручнікаў. Потым друкаваў кнігі ў магілёўскіх друкарнях. Кнігі, выдадзеныя Спірыдонам Собалем, былі шырока вядомы за межамі Беларусі і аказалі ўплыў на кнігадрукаванне суседніх народаў.

Максім Вашчанка і яго сын Васіль – выдатныя беларускія друкары і мастакі-гравёры.

Максім Вашчанка спачатку працаваў у Слуцку, а потым кіраваў друкарняй у Магілёве (1680-1708 гады). Выканаў шэраг цікавых кніжных ілюстрацый у складанай тэхніцы гравюры па медзі.

Васіль Вашчанка – гравёр па дрэву, працаваў у магілёўскай друкарні ў 1694-1730 гадах. Сярод яго работ арыгінальныя станкавыя гравюры і загалоўныя лісты да кніг, на адной з якіх мастаком пададзены від Магілёва.

Дзейнасць і творчасць Скарыны садзейнічалі ўзнікненню рускага і ўкраінскага кнігадрукавання, прадаўжальнікамі яго традыцый былі Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Мамонічы, Васіль Гарабурда, Спірыдон Собаль, Міхаіл Слёзка і іншыя беларускія, рускія кнігавыдаўцы і асветнікі XVI-XVII стагоддзяў.

Непасрэднымі пераемнікамі Скарыны ў беларускім кірылічным кнігадрукаванні былі нясвіжскія выдаўцы – Сымон Будны, Мацей Кавячынскі (нясвіжскі стараста і ўладальнік друкарні), Лаўрэнцій Крышкоўскі. Духоўным кіраўніком нясвіжскага кнігавыдавецтва быў Сымон Будны, выдатны дзеяч рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, гуманіст, асветнік, заснавальнік рацыяналістычнай і філалагічнай крытыкі хрысціянскай традыцыі.

Моўныя і асветніцкія традыцыі Скарыны развіваў сучаснік і паплечнік Сымона Буднага дробны беларускі шляхціц Васіль Амеянавіч Цяпінскі. Друкарня дзейнічала ў радавым маёнтку “Цяпіна” (Полацкі павет) або ў Чашніках, выпусціла адно выданне – Евангелле, надрукаванае паралельна на царкоўна-славянскай і беларускай мовах. Выступленне Васіля Цяпінскага ў абарону айчыннай культуры, беларускай і славянскіх моў, імкненне згуртаваць шырокія слаі грамадства ў барацьбе за духоўнае адраджэнне мела вялікае прагрэсіўнае значэнне.