Расійскія рэвалюцыйныя дэмакраты. Беззямельным сялянам за ўдзел у паўстанні праектавалася даць

Страницы работы

3 страницы (Word-файл)

Содержание работы

У другой палове 50-х - пачатку 60-х гг. Расія стаяла на парозе буржуазнай рэвалюцыі, галоўнымі задачамі якой з`яўляліся  нацыянальнага пытанняў.

З перамогай рэвалюцыі звязвалася ўстанаўленне :

1. народаўладзя 2. перадача памешчыцкіх зямель сялянам. 3. прадастаўленне прыгнечаным народам права на самавызначэнне свайго лъсу і стварэнне нацыянальных дзяржаў, а таксама : а) рэалізацыя утапічнай ідэі пераходу да сацыялізму пры апоры на сялянскую абшчыну. б) ураўняльнае землекарыстанне і кааперацыю.

-------------------------------------------------------------Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у Мастаўлянах Гродзенскага павета. Бацька яго быў у той час беззямельным шляхціцам, уладальнікам невялікай мануфактуры. З 1849 г. сям`я жыла ў набытым фальварку Якушоўка недалъка ад мястэчка Свіслач Ваўкавыскага павета. У 1852 г. Кастусь скончыў прагімназію ў Свіслачы, а ў 1860 г. юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Менавіта там сфарміраваўся яго рэвалюцыйны светапогляд. У сакавіку 1861 г. К. Каліноўскі вярнуўся на радзіму і пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўвайшлі В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, І. Мілевіч, С. Сангін, Э. Заблоцкі і інш. 1862 г. стаў членам, у кастрычніку старшынъй Літоўскага правінцыяльнага камітэта. (Л П К)

II.  

РАСІЙСКІЯ РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ДЭМАКРАТЫ.

ПРАГРАМА

На першае месца ў сваъй праграме вылучалі аграрнае пытанне. Сярод польскіх "чырвоных"- шляхецкіх рэвалюцыянераў - пераважала памяркоўная плынь, прыхільнікі якой галоўную сваю задачу бачылі ў аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., г. зн. з далучэннем да Польшы былых "правінцый"- Літвы - Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Аграрнае пытанне для іх было другарадным. Вырашалі яго так, каб прыцягнуць да паўстання і памешчыкаў, і сялян. Першым абяцалі захаваць іх маънткі і аплаціць за кошт дзяржавы выдзеленыя для сялян землі, а другім - неадкладна перадаць ва ўласнасць атрыманыя па рэформе 19 лютага 1861 г. надзелы без адбывання часоваабавязковых адносін і выкупных плацяжоў. Беззямельным сялянам за ўдзел у паўстанні праектавалася даць мізэрныя ўчасткі зямлі (3 моргі).

---------------------------------------На перагаворах з прадстаўнікамі ЦНК расійскія дэмакраты крытыкавалі абмежаванасць гэтай праграмы, яе нацыяналістычна-захопніцкія памкненні ў дачыненні да літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў і папярэджвалі, што яна не атрымае падтрымкі ў Расіі. Выдаўцы "Колокола" настойвалі на ўключэнне ў праграмму пытання безумоўнага права Літвы, Беларусі і Украіны на самавызначэнне свайго лъсу.

---------------------------------------ПРАГРАМА К. КАЛІНОЎСКАГА.

К. КАЛІНОЎСКІ, паводле сведчанняў сучаснікаў, якія добра ведалі яго, імкнуўся арганізаваць сялянскае паўстанне і выступаў за раздачу сялянам усіх зямель, у тым ліку і памешчыцкіх. Разам з тым ън змагаўся за ўстанаўленне раўнапраўных адносін Варшавы і Вільні як цэнтраў падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем; за дзяржаўную самастойнасць Літвы-Беларусі. У сувязі з гэтым польскія нацыяналісты называлі яго "літоўскім сепаратыстам."

---------------------------------------"МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА"

Летам 1862 г. выйшаў першы нумар газеты "Мужыцкая праўда", выданне якой арганізавалі К. Каліноўскі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі. Друкавалася яна на беларускай мове лацінскім шрыфтам з выразнымі дыялектнымі асаблівасцямі Гродзеншчыны. Складаныя грамадска-палітычныя і гістарычныя пытанні тлумачыла гранічна сцісла, лагічна, паслядоўна, іншы раз наўмысна, па-сялянску грубавата, але вобразна і зразумела для непісьменных у пераважнай большасці сялян.Да лета 1863 г. выйшла 7 нумароў, кожны з якіх быў прысвечаны пэўным, набалелым для сялян пытанням.

--------------------------------

У гэтых адносінах, а таксама сваім маленькім фарматам, "Мужыцкая праўда" нагадвала лістоўку. Кожны нумар пачынаўся зваротам "Дзецюкі !" і падпісваўся псеўданімам К. Каліноўскага "Яська, гаспадар з-пад Вільні".

--------------------------------Газета К. Каліноўскага прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць вольнасці мужыкам, што мужыкі павінны самі заваяваць яе і пабудаваць новы грамадскі парадак - такі і так, як захочуць самі.

--------------------------------К. Каліноўскі разлічваў на калектыўны розум, абачлівасць і справядлівасць сялянскай грамады, а не на стыхію і анархію.

Аналіз "Мужыцкай праўды" паказвае, што ў цэлым яна стаяла на сялянскіх пазіцыях. Аднак прамых заклікаў да захопу пам. зямель, а таксама да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць Літвы-Беларусі няма ні ў адным нумары газеты ды і ў іншых друкаваных адозвах і загадах К. Каліноўскага часу паўстання. Гэта тлумачыцца дыктатам Варшаўскага Цэнтральнага нацыянальнага камітэт, якім на пачатку кіравалі памяркоўныя "чырвоныя", а з канца лютага 1863 г. "белыя" - прамыя прадстаўнікі буйных землеўласнікаў і буржуазіі. 

Паўстанне ў Польшы пачалося 10 (22) студзеня 1863 г. без узгаднення з Літоўскім правінцыяльным камітэтам. У гэты дзень Варшаўскім ЦНК, які ператварыўся ў польскі нацыянальны ўрад, былі Маніфест І два аграрныя дэкрэты, у якіх асвятляліся мэты і праграма паўстання.

Аграрнае пытанне вырашалася так (як ужо гаварылася), каб прыцягнуць да паўстання і памешчыкаў, і сялян.

МЭТЫ :

Замест падушнага падатку ўводзіўся ранейшы (як у Рэчы Паспалітай) падымны падатак. 25-гадовая рэкруцкая павіннасць замянялася ўсеагульнай трохгадовай вайсковай службай у сваім краі, адмянялася забарона уніяцкага веравызнання. Усъ насельніцтва Польшы "без адрознення веры, племені, паходжання і саслоўя" абвяшчалася свабоднымі і раўнапраўнымі грамадзянамі. Быў выдадзены таксама спецыяльны зварот да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Аднак аб праве "правінцый" былой Рэчы Паспалітайна самавызначэнне свайго лъсу не гаварылася нічога.

------------------------------------------------------

Урэшце 20 студзеня (1 лютага) перамаглі матывы салідарнасці. У гэты дзень ЛПК, ператварыўшыся ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, выдаў Маніфест да насельніцтва краю з заклікам падтрымаць паўстанне ў Польшы. Тым не менш "белыя", захапіўшы кіраўніцтва ў Польскім нацыянальным урадзе,

Похожие материалы

Информация о работе