Революционное и национально-освободительное движение. Смена политического курса царизма

Страницы работы

Содержание работы

ТЭМА:

  “ РЭВАЛЮЦЫЙНЫ I  НАЦЫЯНАЛЬНА –ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ.ЗМЕНА ПАЛIТЫЧНАГА КУРСУ ЦАРЫЗМУ.”

1.Узмацненне грамадска-палiтычнага руху на Беларусi у пачатку 19ст.

    У другiм  дзясецiгодзi  19 ст. на Беларусi  значна узмацнiуся  грамадска-палiтычны рух. Ён развiвауся пад уплывам  рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еуропе. Але развiццё беларускага нацыянальнага руху у гэты перыяд стрымлiвалася узаемнай барацьбой  русiфiкатарскiх  i паланiзатарскiх пачаткау.

     Арганiзацыйнае аб’яднанне нацыянальна-дэмакратычных сiл адбывалася у форме розных згуртаванняу, якiя узнiклi пры навучальных установах. Цэнтрам iх стау Вiленскi унiверсiтэт. Членамi гурткоу вывучалася мова , культура, звычаi, гiстарычная мiнуушчына беларусау.Члены гэтых згуртаванняу паступова пачалi усведамляць свае этнакультурныя асаблiвасцi ад iншых, усходнiх  i заходнiх славян.Дзейнасць гэтых таварыствау была пратэстам супраць афiцыйнай палiтыкi царызму-русiфiкацыi i супраць паланiзацыi з боку польскай арыстакратыi.

     Да  з’яулення першых праяу беларускага нацыянальнага руху мелi дачыненнi таварыствы фiламатау i фiларэтау. У 1817г. пры Вiленскiм унiверсiтэце па iнiцыятыве студэнтау А.Мiцкевiча , Т.Зана i iншых было створана  “таварыства фiламатау”.Iх погляды  фармiравалiся  пад уплывам прафесара унiверсiтэта  I.Лялевеля. Ён выступау за аднауленне польскай дзяржавы.

      У пачатку 1820г у Полацку былымi студентамi Вiленскага унiверсiтэта была заснавана  “таварыства фiларэтау”. Яны прапаведавалi патрыятычныя iдэi у польскiм духу.

      Культурна-нацыянальныя iдэi беларускага народа выявiлiся у першай палове 19ст у новай лiтаратуры, асаблiва у творчасцi Я.Баршчэускага , Я.Чачота, П.Багрыма, I.Сыракомлi, В.Дунiна-Марцiнкевiча, П.Шпiлевскага. Iх творы ,асветнiцкiя пачынаннi сведчылi аб абуджэннi нацыянальнай самасвядомасцi у народзе, аб фармiраваннi беларускай народнай iнтэлiгенцыi.

     Знайшлi падтрымку сярод часткi беларускай iнтэлiгенцыi i iдэi дэкабрыстау аб лiквiдаваннi самадзяржауя i прыгоннага права. У 1821-1822г некаторыя актыуныя удзельнiкi руху дзекабрыстау знаходзiлiся на беларусi. У беларусi быу напiсаны першы варыянт канстытуцыi. Пасля падаулення паустання у Бабруйску у 1825 i 1826г царскi урад разграмiу i тайныя таварыствы на беларуci.

2. Прычыны складвання грамадскага руху на беларусiнакiраванага супраць царызму.

На  тэрыторыi Беларусi праводзiлася палiтыка якая была накiравана на тое , каб замянiць мясцовае дваранства на дваран –выхадцау з расiйскiх губерняу. Непасрэдна перад адменай прыгоннага права мясцовыя дваране , якiя разаралiся  заклалi у банках каля 68% беларускiх сялян.

Потым на льготных умовах гэтая уласнасць прадавалася дваранам расiйскага паходжання.

     Мясцовая шляхта дзялiлася на ваколiчную, чыншавую i неаселую. Ваколiчная шляхта сялiлася асобнымi засценкамi , валодала зямлей i рэдка-сялянамi . Чыншавая , без сялян, арандавала зямлю у памешчыкау, дзяржавы цi духавенства. Неаселая шляхта займалася дробнымi промысламi, наймалася на гаспадарча-адмiнiстрацыйныя пасады, батрачыла. Па свайму сацыяльнаму становiшчу яна паступова зблiжалася з працоуным сялянствам , страчвала былыя фармальна-юрыдычныя пазiцыi ( вызваленне ад рэкруцкiх паборау i падушнага падатку i г. д.).

     Захаванне за не буйной шляхтай саслоуных правоу не адпавядала палiтычным мэтам царызму.

Урад iмкнууся выключыць яе з пануючага саслоуя дваран шляхам т. зв. “разбору” праз праверку дакументау на сапрауднае дваранства, прымусовага высялення у паудневыя губернi. У красавiку  1829г былi створаны камicii, якiя прапанавалi абкласцi шляхту 12-рублевым падаткам i прыцягнуць яе да 8-гадовай рэкрутчыны.

    Каб прадухiлiць злучэнне сялянскага руху з польскiм нацыянальна-вызаленчым, царызм павёу палiтыку распальвання нацыянальных, рэлiгiйных супярэчнасцей памiж сялянамi i мясцовым

дваранствам.

       Незадаволенасць шляхты стратай свайго становiшча стала прычынай яе масавага удзелу у паустаннi 1830-1831г.

3. Аб паустаннi 1830-1831 г. i удзеле у iм насельнiцтва Беларусi.

        У расiйскай iмперыi беларускiя землi лiчылiся самымi ненадзейнымi. Шумная расiйская прапаганда, якая сцвярджала “законнасць” далучэння беларусi да расii, не магла усеж заглушыць горычы, што засталася  у тагачасным  беларускiм грамадстве . Не выклiкалi падтрымкi многiя наступнiцтвы царскiх улад на правы шляхты , унiяцкай царквы.

        Вайна  1812г i рашэннi Венскага кангрэса i абяцаннi Александра1 дараваць Царству

Польскаму аутаномiю i канстытуцыю абуджалi падзеi на незалежнасць у шляхты выхаванай на

польскiх традыцыях . Адмова ад гэтых намерау выклiкала разачараванне.

         Усе больш акрэслена усведамлялася наабходнасць скасавання прыгоннага права. Нiзы

             негадавалi пра гэта сялянскiмi бунтамi .Натуральна, што iскры моцнага рэвалюцыйнага выбуху , якi адбыуся  1830г у Еуропе , упалi  на заходнiя землi Расiйскай Iмперыii, на вогнебеспечную глебу.

Похожие материалы

Информация о работе