Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.
Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.
Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.
Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.
Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.
Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.
Вывучэнне гісторыі культуры Беларусі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адной з задач гуманітарнай падрыхтоўкі студэнцкай моладзі. Вызначальным у працэсе выхавання і арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў становіцца фарміраванне сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца ўсімі прадстаўнікамі нашага грамадства, у тым ліку і моладдзю. Найважнейшай з гэтых каштоўнасцей з’яўляецца любоў да Радзімы і яе культуры. Студэнтам неабходна засвоіць нацыянальна-культурную спадчыну беларускага народа, яе здабыткі і праблемы.
Без грунтоўных ведаў гісторыі культуры сваёй Айчыны, асабліва ва ўмовах нарастаючага глабалізму і культурнага касмапалітызму, сёння нельга сфарміраваць з маладога чалавека грамадзяніна і патрыёта. Таму пры выкладанні дадзенага курса асноўнымі задачамі з’яўляюцца:
- фарміраванне ў студэнтаў гуманітарных каштоўнасцей і ведаў;
- замацаванне трывалых ведаў аб найважнейшых фактах, асобах і з’явах гісторыі культуры Беларусі;
- арыентаванне ў асаблівасцях мастацкіх стыляў розных эпох;
- развіццё навыкаў самастойнай працы.
2. Змест курса «Гісторыя беларускай культуры» ахоплівае культурнае развіццё нашага народа за больш чым тысячагадовую гісторыю яго існавання. Паколькі культура кожнага народа існуе ў часе і ў пэўных гістарычных умовах, то для вывучэння курса неабходна, хаця бы ўмоўная, перыядызацыя. Стала традыцыйным звязваць перыядызацыю гісторыі беларускай культуры з палітычнымі ўмовамі жыцця народа. Такі падыход не з’яўляецца універсальным, але дазваляе ўбачыць трансфармацыю фундаментальных каштоўнасцей беларускай культуры пад уплывам палітычных і сацыяльна-эканамічных фактараў.
Першы перыяд: Х – ХІІІ стст. – адлюстроўвае каштоўнасці і дынаміку развіцця старажытнай культуры Беларусі. У духоўнай культуры найбольш значнымі падзеямі было прыняцце хрысціянства (992 г.), дзейнасць Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, беларускае летапісанне, манументальны жывапіс, а ў матэрыяльнай – горадабудаўніцтва, архітэктура і ўжытковае мастацтва. Крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша) – шэдэўр беларускай культуры ХІІ ст.
Другі перыяд: ХІV – ХVІ стст. – звязаны з жыццём беларусаў у складзе Вялікага княства Літоўскага. Менавіта ў гэты перыяд завяршаецца фармаванне нацыянальнай культуры як унікальнага культурнага комплекса, які не саступае лепшым узорам культур еўрапейскіх народаў той эпохі: раманскі стыль, готыка, Рэнесанс, Рэфармацыя, барока (замкавае і культавае дойлідства, філасофія і літаратура, беларускі іканапіс і свецкае выяўленчае мастацтва, кнігадрукаванне, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Статуты ВКЛ).
Трэці перыяд: ХVІІ – ХVІІІ стст. – прыпадае на часы існавання Рэчы Паспалітай. Беларуская культура трапляе пад уплыў польскай і праз яе – еўрапейскай культуры. Але ў гэты перыяд фармуюцца свае нацыянальныя школы архітэктуры, іканапісу, літаратуры, кнігадрукавання: беларускае барока, праваслаўныя брацтвы, навука і адукацыя (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Пацей,С.Полацкі, І.Капіевіч).
Чацвёрты перыяд: ХІХ – пачатак ХХ ст. (да 1917 года). Культурнае развіццё нашага народа ідзе пад ціскам ідэалогіі Расійскай імперыі. Пры ўсіх складанасцях гэтага перыяда ён пазітыў на ўплываў на станаўленне нацыянальнай культуры: узнікненне навуковага беларусазнаўства, развіццё і фармаванне беларускай класічнай літаратуры, спробы асэнсавання беларускай нацыянальнай ідэі (І.Даніловіч, М.Баброўскі, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, В.Іваноўскі, В.Ластоўскі, І. і А. Луцкевічы, М.Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала).
Пяты перыяд звязаны з існаваннем беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР і ахоплівае 20 – 80-я гады XX стагоддзя. У гэты час узнікае беларуская прафесійная культура, якая развіваецца пад жорсткім уплывам эстэтычных каштоўнасцей сацыялістычнага рэалізму. Нягледзячы на гэта, беларуская культура набывае сусветную вядомасць, успрымаецца ў свеце як унікальны культурны комплекс.
З узнікненнем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы (1991 г.) пачынаецца чарговы істарычны перыяд развіцця культуры нашага народу. Найбольш актуальнымі праблемамі на сённяшні дзень з’яўляюцца праблемы захавання і творчага развіцця духоўнай спадчыны, нацыянальнай і традыцыйнай культуры.
Курс мае сваёй мэтай дапамагчы студэнтам засвоіць нацыянальна
Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.
Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.
Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.
Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.
Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.
Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.