Лексiчныя групы. Асаблiвасцi тэрмiналагiчнай лексiкi. Асаблiвасцi функцыянальных стыляў

Страницы работы

Фрагмент текста работы

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

         ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                           Першы прарэктар

_________________

«____»___________2006 г.

Регістрацыйны №ТД___/баз.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

(прафесійная лексіка)

Рабочая праграма

для вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасці _________________

Мінск

2006

Складальнікі: Наталевіч В.Г., дацэнт кафедры беларускай і рускай моў УА БДЭУ, канд. філал. н.; Старавойтава Н.П., дацэнт кафедры беларускай і рускай моў УА БДЭУ, канд. філал. н.; Юнаш М.В., выкладчык кафедры беларускай і рускай моў УА БДЭУ, канд. філал. н.

Рэцэнзенты:

_____________

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці базавай

Кафедрай беларускай і рускай моў

Пратакол №  ____ ад ________________2006 г.

Метадычнай камісіяй па спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі»

Пратакол №         ад  ______________

 


Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта

Пратакол № ____ ад ______________


МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ДЫСЦЫПЛIНЫ

Курс сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы з’яўляецца адным з важнейшых звёнаў у агульнай гуманiтарнай падрыхтоўцы спецыялiстаў. Яго задача – спрыяць выхаванню ўсебакова развiтай асобы высокай гуманiтарнай культуры, фармiраванню нацыянальна свядомага чалавека, якi актыўна валодае беларускай мовай, г.зн. умее правiльна ўспрымаць  i iнтэрпрэтаваць любы тэкст на беларускай мове i адпаведна з абставiнамi зносiн выказваць уласную думку. Лiнгвiстычнай мэтай курса з’яўляецца сiстэматызацыя i паглыбленне ведаў пра беларускую мову як жывую, апрацаваную, унармаваную, дынамiчную i адкрытую сicтэму, пра яе нацыянальна-спецыфiчныя рысы i законы, а таксама авалоданне мовай як сродкам зносiн i iнструментам пазнання.

Камунiкатыўныя мэты навучання заключаюцца ў фармiраваннi ўменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах зносiн, у прыватнасцi, авалоданне бытавым маўленчым этыкетам, прафесiнай лексiкай, што дазволiць свабодна арыентавацца ў тыповых сiтуацыях будучай вытворчай дзейнасцi, фармiраванне ўмення пiсьмова выкладаць свае думкi, з выкарыстаннем розных тыпаў маўленчага выказвання, фармiраванне ўмення самастойна працаваць з эканамiчнай i юрыдычнай лiтаратурай; авалоданне навыкамi напiсання розных службовых папер (заява, даверанасць, распiска, аўтабiяграфiя i iнш.).

Асноўнымi вiдамi дзейнасцi на занятках з’яўляюцца практыкаваннi, пераклады, маўленчыя эцюды, дыялогi i г.д.

Курс разлiчаны на 60 гадзiн. Выкладчык павiнен улiчваць прафесiйныя iнтарэсы студэнтаў пры падборы тэкстаў для перакладаў, пры планаваннi i правядзеннi самастойнай працы студэнтаў.

Пасля заканчэння курса студэнт павiнен умець прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Гэта азначае, што сiстэматычны курс беларускай мовы трэба разглядаць як базу, як сродак развiцця маўленчай дзейнасцi студэнтаў, выпрацоўкi ўмення самастойна працаваць над паглыбленнем сваiх ведаў па беларускай мове, свядома выбiраць моўныя сродкi ў адпаведнасцi з сiтуацыяй, захоўваючы пры гэтым лiтаратурныя нормы.

Выпускнiк павiнен ведаць

-  ролю мовы i маўлення ў працэсе сацыялiзацыi асобы;

-  месца беларускай мовы ў славянскiм свеце;

-  канцэпцыю паходжання i этапы развiцця беларускай мовы;

-  сiстэму лексiчных, граматычных i стылiстычных сродкаў беларускай мовы i iх камунiкатыўныя магчымасцi;

-  галоўныя лексiкаграфiчныя крынiцы i персаналi беларускай лiнгвiстыкi.

Умець характарызаваць

-  лексiчныя групы;

-  асаблiвасцi тэрмiналагiчнай лексiкi;

-  асаблiвасцi функцыянальных стыляў;

-  асаблiвасцi навуковага i афiцыйна-дзелавога стыляў i cферы iх функцыянiравання;

-  тэксты розных жанраў, свядома выкарыстоўваць моўны матэрыял у адпаведнасцi cа стылем, мэтай i задачай выказвання;

-  стылiстычныя нормы адэкватна сiтуацыi прафесiйных або дзелавых зносiн.

Умець аналiзаваць

-  з’явы гiстарычнага бiлiнгвiзму, прычыны i вынiкi яго;

-  асаблiвасцi беларуска-рускага i руска-беларускага бiлiнгвiзму;

-  спецыяльныя агульнанавуковыя i сацыяльна-палiтычныя тэксты на беларускай мове;

Набыць навыкii якасцi

-  рацыянальных i эфектыўных маўленчых паводзiн у розных сiтуацыях прафесiйных i дзелавых зносiн;

-  эфектыўна выкарыстоўваць моўныя сродкi беларускай мовы ў практычнай дзейнасцi;

-  адэкватна перакладаць навуковыя, спецыяльныя тэксты з рускай мовы на беларускую i наадварот, з улiкам стылiстычнай прыналежнасі i асаблiвасцей лексiка-граматычнай будовы тэксту.

-  граматнага афармлення справавых папер і лістоў;

-  талерантных маўленчых паводзін ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму


 ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

ДЫСЦЫПЛІНЫ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА (прафесійная лексіка)”

для студэнтаў 1-2 курсаў.

п/п

ТЭМА

Колькасць гадзін

Лек.

ПЗ

1.

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.

2

2.

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе.

2

3.

Фанетычная сістэма беларускай мовы.

2

4.

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.

2

5.

Фарміраванне беларускай тэрміналогіі.

2

6.

Фарміраванне беларускай тэрміналогіі ў ХХ-ХХІ стст.

2

7.

Асаблівасці перакладу прафесійных тэкстаў на беларускую мову.

2

8.

Арфаграфія. Прынцыпы беларускага правапісу.

2

9.

Арфаграфія. Правапіс галосных.

2

10.

Арфаграфія. Правапіс галосных і зычных.

2

11.

Арфаграфія. Правапіс зычных.

2

12.

Арфаграфія. Правапіс зычных.

2

13.

Арфаграфія. Правапіс зычных.

2

14.

Марфалогія. Назоўнік.

2

15.

Марфалогія. Назоўнік.

2

16.

Марфалогія. Назоўнік.

2

17.

Марфалогія. Прыметнік.

2

18.

Марфалогія. Лічэбнік.

2

19.

Марфалогія. Дзеяслоў.

2

20.

Марфалогія. Дзеяслоў. Формы дзеяслова.

2

21.

Марфалогія. Прыслоўе.

2

22.

Марфалогія. Службовыя часціны мовы.

2

23.

Сінтаксічная сістэма беларускай мовы.

2

24.

Стылістыка беларускай мовы.

2

25.

Навуковы стыль і яго асаблівасці.

2

26.

Навуковы стыль і яго асаблівасці.

2

27.

Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы. Неабходныя якасці мовы дакумента.

2

28.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.

2

29.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.

2

30.

Прынцыпы навуковага перакладу.

2

                                                                                                                 РАЗАМ   60


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

Асноўная літаратура

1.  Агароднікава С.В., Бажкова М.І., Навасельцава І.І. Беларуская мова: Зборнік практыкаванняў для студэнтаў эканамічных ВНУ. – Мн, БДЭУ: 1999.

2.  Беларуская мова: прафесійная лексіка: вучэбны дапаможнік / Склад. А.В. Катэнка. – Мн.: Акадэмія МУС Рэсп. Беларусь, 2005.

3.  Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя. Пад рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мн.: Выш.шк., 2002.

4.  Лепешаў І., Малажай Г., Панюціч К. Практыкум па беларускай мове. Мн.: Універсітэцкае, 2001.

5.  Маршэўская В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка): Практыкум. – Гродна: ГрДУ, 2000.

6.  Маршэўская В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка ў сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вучэбны дапаможнік. – Гродна: ГрДУ, 2002.

7.  Смольская Т.М., Хрышчановіч Л.У. Беларуская мова: юрыдычная лексіка. Мн.: Авэрсэв, 2006.

8.  Старавойтава Н.П. Беларуская мова: Гісторыя і сучаснасць. – Мн.: БДЭУ, 2006.

9.  Сямешка Л., Шкраба І., Бадзевіч З. Курс беларускай мовы. – Мн.: Універсітэцкае, 1996.

Дадатковая літаратура

1.  Абабурка М.В. Культура беларускай мовы. Мн.,1994.

2.  Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік. – 2-е выд., выпр., дап. – Мн.: БДПУ, 2005.

3.  Антанюк Л., Плотнікаў Б. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2004.

4.  Антанюк Л.А. Беларуская мова: прафесійная лексіка. Курс лекцый. – Мн.: Рэд.-выд. цэнтр Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2004.

5.  Антанюк Л.А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. Для спецыянальнасці “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”. – Мн., 2002.

6.  Беларуская мова (прафесійная лексіка): Зборнік тэкстаў для перакладу і пераказу / Аўтар-складальнік В.М. Дубаўцова. – Гомель: УА ФПБ “МІПСА” Гомельскі філіял, 2002.

7.  Беларуская мова. Навуковы тэкст. Тэрміналагічная лексіка: Метадычныя ўказанні і практычныя заданні для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей БДУІР / Уклад. Н.Г.Вайніла. – Мн.: БДУІР, 2005.

8.  Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спец

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Программы для учёбы
Размер файла:
234 Kb
Скачали:
0