Мэты навучання замежнай мове. Генеральная мэта. Агульныя патрабаванні да зместу навучання

Страницы работы

38 страниц (Word-файл)

Фрагмент текста работы

маналагічнага выказвання: апісанне з эмацыянальнай ацэнкай і выражэннем адносін, паведамленне з тлумачэннем, расказванне з выражэннем адносін, характарыстыка, разважанне.

Прыкладны аб’ём выказвання – 14–15 фраз.

Кампенсаторныя ўменні

Вучні  п а в і н н ы  ў м е ц ь  выкарыстоўваць:

·  перыфразу для ўдакладнення, тлумачэння;

·  сінанімічныя спосабы выражэння думкі;

·  тлумачэнне з дапамогай знаёмых моўных сродкаў.

Чытанне

Вучні п а в і н н ы  ў м е ц ь чытаць і разумець тэксты з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест у залежнасці ад віду чытання:

·  разумець асноўны змест нескладаных аўтэнтычных мастацкіх, навукова-папулярных тэкстаў, якія змяшчаюць да 7 % невядомых слоў і не перашкаджаюць  разуменню зместу тэксту. Аб’ём тэксту – прыкладна 3000 друкаваных знакаў з прабеламі.

·  поўна і дакладна разумець змест часткова адаптаваных або нескладаных аўтэнтычных мастацкіх, навукова-папулярных тэкстаў, якія змяшчаюць да 2 % незнаёмых слоў, значэнне якіх можа быць высветлена пры дапамозе двухмоўнага слоўніка. Аб’ём тэксту – прыкладна 2500 друкаваных знакаў з прабеламі.

·  знаходзіць неабходную інфармацыю ў тэкстах розных жанраў, у тым ліку і прагматычнага характару. Аб’ём тэксту – прыкладна 3000 друкаваных знакаў з прабеламі.

Віды тэкстаў: афіцыйнае пісьмо, рэзюме, рэкламны праспект, артыкул, праграма (канцэрта, спектакля і інш.).

Кампенсаторныя ўменні

Вучні  п а в і н н ы  ў м е ц ь:

·  прагназіраваць змест тэксту па загалоўках, падзагалоўках, табліцах, схемах, шрыфтавых выдзяленнях, перадтэкставых пытаннях, зносках, каментарыях і г. д.;

·  выкарыстоўваць моўную і кантэкстуальную здагадкі для раскрыцця значэння незнаёмых слоў;

·  ігнараваць незнаёмыя словы, якія не ўплываюць на разуменне асноўнага зместу тэксту.

Пісьмовае маўленне

Вучні  п а в і н н ы  ў м е ц ь:  пісаць нескладаныя віды пісьмовых тэкстаў у адпаведнасці з сацыяльна-культурнымі нормамі, прынятымі ў краіне вывучаемай мовы:

·  аб’яву ў газету (аб продажы, аб пошуку работы і інш.);

·  анатацыю на рэферат аб прачытаным/праслуханым;

·  тэматычнае эсэ;

·  пісьмо–запыт інфармацыі;

·  запаўняць нескладаную анкету (асабістыя звесткі).

Аб’ём тэксту – да 50 слоў.

Кампенсаторныя ўменні

Вучні п а в і н н ы  ў м е ц ь:

·  выкарыстоўваць перыфразу, сінанімічныя замены;

·  карыстацца слоўнікамі і даведачнай літаратурай;

·  выкарыстоўваць тэкт-узор у якасці апор.

Сацыякультурныя веды

Вучні п а в і н н ы  ведаць:

·  асноўныя правілы моўных і нямоўных паводзін у стандартных сітуацыях зносін у краінах вывучаемай мовы;

·  асноўныя каштоўнасці, якія вызначаюць спосаб жыцця народа сваёй краіны і краіны вывучаемай мовы;

·  ролю і функцыі замежнай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і краіне вывучаемай мовы;

·  магчымасць атрымання прафесіі (практычнай) у Рэспубліцы Беларусь і краіне вывучаемай мовы пасля заканчэння ІХ класа;

·  экалагічныя праблемы і шляхі іх вырашэння ў сваёй краіне і краіне вывучаемай мовы;

·  вядомых дзеячаў у галіне мастацтва сваёй краіны і краіны вывучаемай мовы.

Вучэбна-пазнавальныя ўменні

Вучні п а в і н н ы  ў м е ц ь, выкарыстоўваючы моўны, маўленчы і сацыякультурны вопыт, набыты ў іншых класах:

·  абагульняць, рабіць вывады на замежнай мове;

·  складаць план выказвання прачытанага/праслуханага;

·  пісаць тэзісы, запаўняць анкеты;

·  выкарыстоўваць даведачную літаратуру;

·  параўноўваць факты, падзеі ў сваёй краіне і краіне вывучаемай мовы;

·  ажыццяўляць самакантроль і ўзаемакантроль у працэсе выканання заданняў/практыкаванняў;

·  праводзіць аналіз і карэкцыю пісьмовых работ.

ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНЫ ЗМЕСТ.

МОЎНЫ МАТЭРЫЯЛ

АНГЛІЙСКАЯ МОВА

Сацыяльна-бытавая сфера. Я і мой свет. Сябры і сяброўства. Узаемаадносіны ў сям’і. Станаўленне асобы.

Вучэбна-працоўная сфера. Выбар быдучай прафесіі. Школа ў Рэспубліцы Беларусь і ў краіне вывучаемай мовы;

Сацыяльна-культурная сфера. Свет мастацтва: кіно, тэатр, музеі, карцінныя галерэі, музыка. Сродкі масавай інфармацыі: газеты, тэлебачанне.

Сацыяльна-пазнавальная сфера. Дзяржаўныя і сямейныя святы. Свет вакол нас. Праблемы навакольнага асяроддзя. Помнікі гісторыі і культуры ў Рэспубліцы Беларусь і краіне вывучаемай мовы. Гістарычныя звесткі аб Рэспубліцы Беларусь і краіне вывучаемай мовы.

Фанетыка

Сэнсавае чляненне тэксту інтанацыйнымі сродкамі. Інтанацыя пабочных слоў. Лагічны націск. Рытм фразы. Роля ненаціскных дапаможных дзеясловаў.

Лексіка

Прадуктыўны лексічны мінімум: 200 (1000) лексічных адзінак.

Рэцэптыўны лексічны мінімум: 550 (1550) лексічных адзінак.

Суфіксы дзеясловаў -ize, -fy, -ate; адмоўныя прэфіксы дзеясловаў mis-,  dis-; прэфіксы дзеясловаў en-, re-. Суфіксы прыметнікаў -ic, -al, -i(an), -ous.  Суфіксы назоўнікаў -ist, -ism, -ese.

Граматыка

Прошлы закончаны час (thePastPerfect). Цяперашні закончаны час у залежным стане (thePresentPerfectPassive). Просты будучы час у залежным стане (the Future Simple Passive). Інфінітыў у залежным стане пасля мадальных дзеясловаў. Дзеепрыметнікі тыпу worrying/worried у функцыі азначэння

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Методические указания и пособия
Размер файла:
524 Kb
Скачали:
0