асаблівасці гаворак, якія не адпавядаюць нормам літаратурнай мовы.
Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам. Дыялектызмы бытуюць, у асноўным, у вусным маўленні сялян; у афіцыйных абставінах носьбіты дыялектаў звычайна пераходзяць на агульнанародную мову. Дыялекты адрозніваюцца ад літаратурнай мовы рознымі рысамі: фанетычнымі, марфалагічнымі, асаблівым словаўжываннем і зусім арыгінальнымі словамі, невядомымі літаратурнай мове: певень – кабан, файны – прыгожы, хунт – фунт, картоп-
ля – бульба.
Жаргонная лексіка (франц. jargon – умоўная гаворка) – гэта разнавіднасць мовы, якая выкарыстоўваецца вузкім колам людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамадстве. Яна ствараецца на аснове агульнаўжывальных слоў шляхам
іх эмацыянальна-прафесійнага пераасэнсавання. Існуе, напрыклад, жаргон камп’ютаршчыкаў, спартсменаў, гандляроў і інш. У сучаснай мове выдзяляюць маладзёжны жаргон, або сленг (англ. slang – словы і
выразы, якія ўжываюцца людзьмі пэўных прафесій ці ўзроставых груп), папулярны сярод студэнтаў і вучняў. Жарганізмы, як правіла, маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове: шпоры – шпаргалка, хвост – акадэмічная запазычанасць, пятух – выдатна (адзнака) і г. д.
Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (франц.
argot – замкнуты, нядзейсны) – мова сацыяльна замкнутых груп грамадства (зладзеяў, жабракоў, турэмшчыкаў і інш.). Гэта засакрэчаная мова крымінальнага свету, вядомая толькі вузкаму колу людзей. Асобныя аргатызмы атрымліваюць распаўсюджанне за межамі арго: блатны, макрушнік, пяро (нож), раскалоцца, шухер,
фраер і пад., але пры гэтым яны практычна пераходзяць у разрад прастамоўнай лексікі. Ужыванне жаргоннай лексікі робіць маўленне не толькі грубым, непрыстойным, але і неахайным, невыразным, ацэньваецца як рэзка адмоўная з’ява, якая сведчыць пра прымітыўнасць мыслення, нізкі культурны ўзровень развіцця асобы.
Спецыяльная лексіка – гэта словы і спалучэнні слоў, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей. Сярод спецыяльных слоў выдзяляюць прафесійную лексіку (прафесіяналізмы) і тэрміны. Некаторыя вучоныя выдзяляюць у асобную групу наменклатурныя назвы
[1, с. 112].
Да прафесійнай лексікі адносяцца словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці, тэхнікі, што не сталі, аднак, агульнаўжывальнымі. У адрозненне ад тэрмінаў – навуковых назваў спецыяльных паняццяў – прафесіяналізмы функцыянуюць пераважна ў вусным маўленні як «паўафіцыйныя» словы, якія не маюць строгага навуковагахарактару. Прафесіяналізмы служаць для абазначэння розных вытворчых працэсаў, сыравіны, выпушчанай прадукцыі і пад. Напрыклад, у мове паліграфістаў выкарыстоўваюцца прафесіяналізмы: канцоўка (графічнае ўпрыгожанне ў канцы кнігі),
вусік (канцоўка з патаўшчэннем у сярэдзіне), хвост (ніжняе знешняе поле старонкі). Прафесіяналізмы характэрны для мовы спартсменаў, шахцёраў, урачоў, рыбакоў, паляўнічых і інш.
Тэрмін (лац. terminus – граніца, мяжа) – спецыяльнае слова ці
словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў [9, с. 136]. Кожнае слова-тэрмін мае дакладнае вызначэнне, зафіксаванае ў спецыяльных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках паняцце. Тэрміны і прафесіяналізмы даюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай «спецыяльнае», зрэдку ўказваецца сфера прымянення тагоці іншага тэрміна: фіз., мед., мат. і г. д. Кожная вобласць ведаў мае сваю тэрміналагічную сістэму. Адрозніваюць тэрміны шырокаўжывальныя (агульназразумелыя) і вузкаспецыяльныя. Значэнне шырокаўжывальных тэрмінаў вядома і неспецыялісту. Найперш гэта агульнанавуковыя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і належаць навуковаму стылю мовы ў цэлым: эксперымент, адэк-
ватны, эквівалент, прагназаваць, гіпатэтычны, прагрэсіраваць
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.