Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

Страницы работы

Фрагмент текста работы

ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Усе мовы свету групуюцца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, ці моўнай роднасці, паводле генеалогіі. Так, паводле генеалагічнай класіфікацыі мовы аб’ядноўваюцца ў сем’і, а тыя ў

залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой падзяляюцца на групы і падгрупы. Беларуская мова належыць да ўсходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Сёння цяжка сказаць дакладна, дзе і калі існавала праіндаеўрапейская мова (прыстаўка пра- ўказвае тут, як і ў іншых падобных выпадках, на першапачатковасць з’явы, найбольшую яе старажытнасць), аднак вучоныя не сумняваюцца ў яе існаванні. Параўнальна-гістарычны аналіз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праіндаеўрапейскую мову.

Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове яе дыялектаў пачалі складвацца мовы. Па ступені роднасці індаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, дацкая, шведская, ісландская і інш.), раманская група (іспанская, французская, партугальская, італьянская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская і пруская мёртвая мовы). Славянская група моў індаеўрапейскай сям’і распадаецца на тры падгрупы – усходнеславянскую, якую складаюць беларуская, руская і ўкраінская мовы; заходнеславянскую, у якую ўключаюцца польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая і мёртвая палабская мовы; паўднёваславянскую, да якой адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая і мёртвая стараславянская мовы.

Як лічаць вучоныя, славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э. Доўгі час яны жылі разам. Гэта быў агульны перыяд у жыцці славян – агульнаславянскі. Мову славян гэтага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова не была аднолькавай па ўсёй тэрыторыі. Зразумела, у гэтай мове-аснове адбываліся агульныя працэсы па ўсёй тэрыторыі, дзе жылі славяне; з другога боку, у ёй былі, дзеля свайго часу, дыялектныя адрозненні. У апошнія стагоддзі да н. э. славяне пашырылі тэрыторыю свайго рассялення.

Яшчэ больш пашыраецца яна ў першыя стагоддзі н. э. Засяленне славянамі вялікіх абшараў прывяло да паслаблення сувязі паміж славянскімі групамі, а потым і да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства. Можна меркаваць, што ў сярэдзіне І тысячагоддзя н. э. агульнаславянская эпоха закончылася. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былі ў нетрах праславянскай мовы, і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і мовы.

Славянскія плямёны крывічоў, палачан, дрыгавічоў, радзімічаў прыйшлі на Беларусь, на думку вучоных, у VІ ст. н. э. Моўнай адзінкай племя быў племянны дыялект. Беларуская мова ўтварылася непасрэдна з племянных дыялектаў. Гэтыя дыялекты ўзаемадзейнічалі з балцкімі гаворкамі мясцовага насельніцтва, з часам асіміляваўшы апошніх.

Старажытныя племянныя саюзы паступова перараслі ў феадальныя княствы, такія, як Полацкае, Віцебскае, Смаленскае і інш.

Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новых тэрыторый становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб’ядноўваліся эканамічна і палітычна ваколпэўнага горада. Пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты – паўднёва-заходні (гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гарадзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі

Полацкага і Смаленскага княстваў).

Усё сказанае вышэй датычыцца беларускай мовы ў яе вуснагутарковай форме. Яе гісторыю нельга атаясамліваць з гісторыяй беларускай літаратурнай мовы. Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх славян пачынаецца з Х-ХІ ст., калі разам з прыняццем хрысціян-ства прыйшла пісьменнасць на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай мове. Захавалася надзвычай багатая і разнастайная літаратура, створаная ўсходнеславянскімі кніжнікамі. Аднак стараславянская мова была ўсё ж чужой для ўсходніх славян, многае ў ёй было

Похожие материалы

Информация о работе