Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.
Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.
Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.
Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.
Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.
Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.
савецкай рэспубліцы міжнароднага форуму (а канферэнцыя была прадстаўнічай!) – гэта значная падзея і ў грамадскім, і ў навуковым жыцці (як магчымасць падвесці вынікі мовазнаўчых даследаванняў за некалькі гадоў). У канферэнцыі бралі удзел усе вядучыя супрацоўнікі Інбелкульта: С.Некрашэвіч, М.Байкоў, Б. Эпімах-Шыпіла і інш.), прафесар БДУ П.Бузук, дацэнты Анатоль Багдановіч, І.Воўк-Левановіч, Л.Цвяткоў; настаўнікі педтэхнікумаў, выкладчыкі Беларускага камуністычнага універсітэта, сельгасакадэміі. Адзін з асноўных дакладаў
чытаў праф.Маск ун-та П.Растаргуеў, прысутнічалі прафесары з Ленінграда, Кіева, з Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі. Не прыехалі, але даслалі прывітанні Б.Тарашкевіч (Вільня), рэктар Берлінскага ун-та М.Фасмер, Ян Бадуэн дэ Куртэнэ з Варшавы, Дзм.Ушакоў з Масквы, акадэмік Я.Карскі, член-кор. АН СССР Л.Шчэрба. Адным словам, паводле выказвання ізраільскага даследчыка Пола Вэкслера, канферэнцыя па мове, “якая яшчэ толькі некалькі гадоў таму назад не мела палітычнага прызнання, змагла выклікаць шмат зацікаўлення сярод айчынных і замежных навукоўцаў”. Такім чынам, гэты форум у значнай ступені меў агульнаславістычны характар. Гэта быў першы ў СССР лінгвістычны форум, прысвечаны адной з савецкіх моў. Канешне, там разглядаліся асобныя пытанні графікі і првапісу. Аднак галоўнай калізіяй канферэнцыі было сутыкненне дзвюх плыняў: прыхільнікаў хуткай радыкальнай рэформы (Я.Лёсік) і паслядоўнікаў памяркоўнага вырашэння гэтай праблемы (С.Некрашэвіч, А.Багдановіч, П. Растаргуеў). Дыскусія на канферэнцыя па асобных пунктах змяненняў вылілася ў грунтоўнае абмеркаванне розных (навуковых або практычных) аргументаў. Гэта парушыла статус канферэнцыі як практычнага мерапрыемства. Стала відавочна, што так лёгка і з наскоку, як гэта бачылася Лёсіку, рэфармаваць не ўдасца. У практычным плане канферэнцыя мала што дала. Затое была моцным імпульсам для лінгвістычных даследаванняў.
У выніку была створана Правапісная камісія, якая павінна была навукова абгрунтаваць і сфармуляваць змены.
У пачатку 1930 быў апублікаваны праект, паводле якога трэба было 1)размежаваць рэфармаванне графікі і правапісу; першачарговасць прызнаць за правапісам; 2) матэрыялы канферэнцыі 1926 лічыць неабавязковым, але аўтарытэтным матэрыялам; 3) прыняць пад увагу 10-гадовую паспяховую практыку выкарыстання правапісу Тарашкевіча і ўнесці толькі некаторыя праўкі у бок яго спрашчэння, а таксама дапоўніць нераспрацаванымі Тарашкевічам пытаннямі.
Арышты 1930 цалкам паралізавалі дзейнасць створанага ў лістападзе 1929 Інстытута мовазнаўства. На працягу года абсалютная большасць супрацоўнікаў гэтай установы была звольнена з пасад або арыштавана. Амаль усе навучальныя дапаможнікі па беларускай мове 1920-х гг.былі выведзены з ужытку. Навучаннне беларускай мове ў гэты час у школах, тэхнікумах, ВНУ адбывалася пры дапамозе падручных сродкаў.
4 мая 1933 на пасяджэнні бюро ЦК КПБ была створана спецыяльная “палітычная камісія па прагляду расійска-беларускага слоўніка і новых правіл правапісу беларускай мовы”, у якую ўвайшлі В.Шаранговіч, В.Жаброўскі, А.Чарвякоў, Дзм.Чарнушэвіч (нарком асветы), М.Ляўкоў, Посе, Брагінскі, Кудзелька. Канкрэтна аб працы гэтай камісіі мала што вядома.
З 29 чэрвеня па 4 ліпеня (1 тыдзень!) палітычная камісія бюро(!) ЦК у складзе А.Александровіча, М.Галадзеда (старшыня камісіі, 4 класы адукацыі!), Т.Домбаля (віцэ-прэзідэнт АН), А.Чарвякова, Чарнушэвіча і Шаранговіча правяла тры пасяджэнні, на якіх разглядала праект правапісу. Праўда, запрашалі і мовазнаўцаў, і давалі ім заданні (напр. прапрацаваць пытанне каб сл-зл часовы урад пісаць з малой літары; увесці ў правіла дзеепрыметнікі з “соціальным смыслом”, напр. пануючы клас замест пануючая кляса ці кляса, якая пануе).
8 жніўня 1933 на пасяджэнні бюро ЦК КПБ новы правапіс быў зацверджаны.
Як укараняўся правапіс. У Заходняй Беларусі – не прызналі. Беларускае навуковае таварыства ў Вільні прыняло спецыяльны пратэст. 8 снежня старшыня СНК Галадзед прыняў дэлегацыю пісьменнікаў і навуковых работнікаў і выступіў перад імі з прамовай аб гэтым правапісе як “дакуманце найвялікшай важнасці”, які “ўзбройвае масы на барацьбу за пралетарскі інтэрнацыяналізм” і паставіў перад інтэлігенцыяй задачу разгарнуць “найшырэйшую прапаганду палітычных задач рэформы беларускага
Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.
Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.
Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.
Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.
Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.
Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.