Полосовой и режекторный фильтр. Активные фильтры. Фильтры 2-го порядка. Стабилизация гистерезиса в триггерах. Логарифмические усилители, страница 2

У залежнасці ад тыпу палінома адрозніваюць фільтры Батэрворта, Чабышова, Беселя ці крытычны. Крытычным называюць фільтр з характарыстыкай па (3.38) пры a1 = a2 =  = an. У залежнасці ад тыпу фільтра змяняецца выгляд АЧХ і пераходнай характарыстыкі. АЧХ фільтра Батэрворта мае доўгі гарызантальны ўчастак і рэзка спадае за частатой зрэзу. АЧХ фільтра Чабышова больш крута спадае за частатой зрэзу, але ў паласе празрыстасці фільтр мае хвалісты характар з пастаяннай амплітудай ваганняў. АЧХ фільтра Беселя спадае больш паката, аднак пераходная характарыстыка без ваганняў з вялікай хуткасцю ўстанаўлення. Пераходная характарыстыка фільтра Батэрворта мае ваганні і больш вялікі час устанаўлення, фільтр Чабышова мае максімальныя ваганні. З павелічэннем парадку фільтра ваганні і час устанаўлення таксама павялічваюцца. АЧХ і пераходныя характарыстыкі некаторых ФНЧ вышэйшых парадкаў адлюстраваны на мал. 42.

На адной схеме можна атрымаць характарыстыкі любога з тыпаў фільтраў шляхам замены наміналаў рэзістараў і кандэнсатараў, для чаго патрэбна падабраць гэтыя наміналы пад каэфіцыенты ў (3.37)–(3.39).

Мал. 40. Прынцыповая схема фільтра n-га парадку на ФНЧ першага парадку

Мал. 42. АЧХ і пераходныя характарыстыкі ФНЧ вышэйшых парадкаў: 1, 2, 3, 4 – фільтры Беселя, Батэрворта і Чабышова першага і другога роду адпаведна: а) АЧХ ФНЧ дзесятага парадку; б) АЧХ ФНЧ чацвёртага парадку; в) пераходныя характарыстыкі ФНЧ дзесятага парадку; д) пераходныя характарыстыкі ФНЧ чацвёртага парадку

17. Фильтры 2-го порядка

Зробім вывад перадатачнай характарыстыкі для актыўнага ФНЧ другога парадку на мал. 41а. Для гэтага з выкарыстаннем адлюстраванняў па Лапласу складзём па метадзе вузлавых патэнцыялаў сістэму ўраўненняў для вузла паміж R1, R2, R3 і C1 і вузла каля інверсавальнага ўваходу з улікам «віртуальнай» зямлі на гэтым уваходзе:

                     (3.40)

дзе U1 – напружанне для вузла паміж R1, R2, R3 і C1. З (3.40) пасля кароткіх пераўтварэнняў атрымаем

. (3.41)

Такім чынам, фільтр на мал. 41а з’яўляецца фільтрам другога парадку.

ФНЧ другога парадку на мал. 41б акрамя дадатнай зваротнай сувязі ўтрымлівае і адмоўную зваротную сувязь, таму выніковая зваротная сувязь аказваецца адмоўнай. Для гэтага каэфіцыент узмацнення, які задаецца адмоўнай сувяззю, павінен быць не вельмі вялікі (блізкі да 1), у іншым выпадку схема становіцца няўстойлівай і пераўтвараецца ў генератар. Пры разліку фільтра можна лічыць, што розніца напружанняў паміж уваходамі роўна нулю, а АУ з ланцугом зваротнай сувязі з’яўляецца неінверсавальным узмацняльнікам з каэфіцыентам узмацнення a. З выкарыстаннем адлюстраванняў па Лапласу складзём па метадзе вузлавых патэнцыялаў сістэму ўраўненняў для вузла 1 і вузла каля неінверсавальнага ўваходу:

        (3.42)

дзе U1 – напружанне вузла 1. З (3.42) атрымаем перадатачную характарыстыку фільтра ў выглядзе

.   (3.43)

Ад ФНЧ да ФВЧ можна перайсці пры дапамозе лагарыфмічнага прадстаўлення, адлюстраваўшы АЧХ адносна частаты зрэзу. Пры гэтым апошняя застаецца нязменнай, р мяняецца на 1/р, а K0 на K¥ (модуль каэфіцыента ўзмацнення на бясконца вялікай частаце). Перадатачная характарыстыка для ФВЧ пры такіх пераўтварэннях прымае выгляд

,                         (3.44)

а на прынцыповай схеме для ФНЧ кандэнсатары і рэзістары мяняюцца месцамі, што дазваляе выкарыстоўваць для ФВЧ усе разгледжаныя схемы для ФНЧ. Пры гэтым захоўваюцца і метады разліку характарыстык. Пераходная характарыстыка ФВЧ у адрозненне ад ФНЧ мае ваганні для ўсіх тыпаў фільтраў, АЧХ ФВЧ з’яўляецца адлюстраваннем АЧХ ФНЧ пры замене wRC на 1/wRC.

Перадатачная характарыстыка паласавога фільтра атрымліваецца з ФНЧ заменай р на (1/DW)/(p + 1/p), дзе DW = Dw/w0 – нармаваная шырыня паласы прапускання. Пры такім пераўтварэнні АЧХ ФНЧ зрушваецца ў вобласць высокіх частот на велічыню DW/2. Пасля гэтага выніковая АЧХ паўтарае зрушаную характарыстыку пры w ³ w0, адначасова зрушаная характарыстыка ФНЧ адлюстроўваецца адносна лініі w = w0 у лагарыфмічным маштабе і пераўтвараецца ў зрушаную характарыстыку ФВЧ, якую паўтарае выніковая АЧХ пры w < w0. Перадатачная характарыстыка паласавога фільтра з’яўляецца функцыяй другога парадку, а сам паласавы фільтр выконваецца ў выглядзе паслядоўнага злучэння ФНЧ і ФВЧ, частоты зрэзу якіх у агульным выпадку адрозніваюцца. Для паласавога фільтра можна выкарыстоўваць таксама і схемы ФНЧ другога парадку на адным АУ, калі памяняць месцамі адну пару R, C. Пры гэтым метады разліку перадатачных характарыстык захоўваюцца.