Стилистический анализ диалога

Страницы работы

3 страницы (Word-файл)

Содержание работы

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНIВЕРСIТЭТ ТРАНСПАРТУ

КАФЕДРА “БЕЛАРУСКАЯ I РУСКАЯ МОВА”

СТЫЛІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ТЭКСТУ.

ВЫКАНАЎ:                                                      ПРАВЕРЫЎ:

СТ. ГР. ЭТ-21                                                   ВЫКЛАДЧЫК

ЦЯРЭШЧАНКА А. У.                                    КУРБАТАВА В.В

2003

       - Добры вечар, Ганна! – сказаў, падышоўшы, хлопец.

       - Добры вечар! Сядай, Васiль, - сказала Ганна ічуць пасунулася, каб даць яму месца блiзка каля сябе.

       Васiль сеў. Злосны і зняважаны ляснiк сядзеў здалёк.

       - А! Добры вечар! – звярнуўся да яго Васiль. Ён сумыслу зрабiў выгляд, што толькi цяпер заўважыў яго.

       - Калi гэта, Васiль, вочы перасталi служыць табе? – спытаў ляснiк.

       - А з таго часу, як ты пачаў насiць сурдут з касцянымi гузiкамi і боты з блiшчастымi халявамi, - адказаў Васiль.

       - А ты дык надта паразумеў, як скiнуў лапцi і ўзлажыў бацькавы боты. Мусiць мае касцяныя гузiкi табе вочы колюць?

       - А колюць, браце, бо я заўважыў, калi хто ў сабе нiчога не мае, дык той на сябе цацкi чапляе.

       Ляснiк устаў, пусцiўшы мiж вушэй Васiлёвы словы, і сказаў:

       - Дабранач, Ганна!

                                                                                                                                 (Я. Колас)

Стылiстычны аналiз тэксту.

       1.  Гэты тэкст можна сустрэць у розных мастацкiх творах, у якiх вядзецца гутарка памiж людзьмi. У ім гаворыцца аб размове Васiля, Ганны і ляснiка.

2.  Тэкст дапамагае праз размову людзей зразумець лепей iх характар, дасканалее зразумець думку аўтара.

3. Асноўнымi стылявымірысамі тэксту з’яўляецца даходлiсць, агульнаразумеласць, эмацыянальнасць.

  У тэксце выкарыстоўваецца як агульнаўжывальная лексіка (вечар, ляснiк і г. д.), так і гутаркова–бытавыя словы, якiя надаюць мове вольны характар (“з касцянымi гузiкамi і боты з блiшчастымi халявамi”) Таксама выкарыстоўваюцца простамоўныя словы, якiя робяць мову больш разнастайнаю (дабранач, браце).

  У тэксце можна знайсці адназначныя (сурдут, ляснiк) і мнагазначныя (час, касцяныя гузiкi) словы. Сустракаюцца словы як у прамым (ляснiк, лапцi і г.д.), так і ў пераносным (“пусцiўшы мiж вушэй Васiлёвы словы”). Такое ўжыванне слоў робіць думку больш нагляднай і вобразнай, ствараючы яркія ўзоры мастацкага словаўжывання.

  У тэксце прысутнічаюць уласныя (Ганна, Васiль) і агульныя (боты, гузiкi) назоўнікі.

  Прыметнікi ў тэксце амаль не выкарыстоўваюцца, але вельмi часта сустракаюцца фразеалагiзмы (вочы колюць, цацкi чапляе).

  У тэксце прысутнічаюць як простыя сказы, так і складаныя сказы.(васнаўным складаназалежныя).

4. Усё вышэй адзначанае ўказвае на тое, што дадзены тэкст напісаны гутарковым стылем.

Похожие материалы

Информация о работе