Рецензия на спектакль Национального академического драматического театра имени Якуба Коласа «Несцерка»

Страницы работы

5 страниц (Word-файл)

Содержание работы

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УЧЕРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

“БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ТРАНСПОРТА”

Кафедра философии, истории и политологии

Рецензия

на спектакль

НАЦИОНАЛЬНОГО АКАДЕМИЧЕСКОГО ДРАМАТИЧЕСКОГО ТЕАТРА ИМЕНИ ЯКУБА КОЛАСА

«НЕСЦЕРКА»

Выполнил                                                              Проверил

Студент группы УК-12                                        преподаватель              

Снегурский Н.Н.                                                   Ермольчик Т.В.

                                            Гомель.2007
Я пабываў на спектаклі у Нацыянальным Акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, што у Віцебску, на спектаклі “Несцерка” Віталя Вольскага (рэжысёр Навум Лойтар). Неабходна адзначыць, што гэта спектакль для аматараў беларускага тэатра асаблівы. Менавіта з яго пачынаўся юбілейны сезон ў віцебскім тэатры (ў 2006 годзе тэатру споўнілася аж 80 год!). Увогуле, “Несцерка” В. Вольскага – своеасаблівы цэнтр коласаўскай сцэны. Напэўна, амаль усе гарджане прайшлі за 80 год праз яго. І можна ўявіць, як ад гэтага цэнтра разыходзяцца напрамкі лёсаў людзей.

У спектаклі вядзецца расповед пра вясёлага і вынаходлівага чалавека – Несцерку, які дапамагае маладым улюблёным знайсці сваё шчасце сярод карысці і бязглуздасці. У ролі Несцеркі на сцэну выйшаў Пятро Ламан. І мабыць, большай дзеллю пашаны, выказаный глядачамі ў адрас спектакля па яго заканчэнні, пастаноўка абавязаная выканаўцу галоўнай ролі. Па майстэрску выконваючы ролю Несцеркі, ён яшчэ раз даводзіць, што акцёрская прафесія - яго прызначэнне. Вясёлы, прыгожы, пяшчотны, са светлым поглядам, Ламан сыграў сапраўды аўтарскі спектакль. Пятро Ламан стварыў архетып беларускага чалавека: адкрытага і абаяльнага, вынаходлівага і заўсёды гатовага прыйсці на дапамогу. Можна зрабіць выснову, што ў спектаклі сапраўды створаны адметны вобраз галоўнага героя. Увогуле Несцерка – інтэлектуальны, іранічны цэнтр спектакля.

Маладыя улюблёныя – Юрась і Настачка – таксама адны з галоўных герояў. Іх шчасцю перашкаджаюць погляды маці Настачкі, пані Мальвіны. Маці жадае выдаць Настачку за шкаляра – карыслівага, “недалёкага” і пужлівага “аматара навук”. Вобраз шкаляра – фарсавы, наіўны, інфантыльны, але прыгожы і прыцягальны – яго стварыў на сцэне Максім Фралоў.

Настачку грала Алёна Сладкевіч – актрыса з чароўным голасам і аксамітавым шармам. Настачка падобна да Асолі ў “Пунсовых ветразях” – маленькая, гонкая, разважліва-разумная.

Малады герой Юрась, магчыма, не такі рашучы, як Несцерка, таму і пакутуе ад свайго пачуцця і бездапаможнасці… Гэты герой – чалавек з тонкай душой. Ёсць ў ім штосьці ад іншай рэальнасці. Ён летуценнік, але ёсці ў ім і абаяльнасць Рамэо, бо гледачы і спачуваюць, і перажываюць за яго. 

Але летуценні застаюцца незразумелымі для маці Насты пані Мальвіны, якая марыць пра заможнага мужа для дачкі. Вобраз Мальвіны вылучае ўладарную, актыўную і настойлівую натуру. І яе муж Мацей амаль незаўважны побач з ёй, бо Мацей мяккі і непрыкметны, няздольны дапамагчы нават сваёй дачцэ. Пані Мальвіну грала Тамара Скварцова, Мацея – Віктар Дашкевіч. 

Цікавы таксама вобраз суддзі ў выкананні Валянціна Салаўёва, які моцна трымае глядзельную залу амаль усю другую дзею; запамінальны вобраз пана Бараноўскага (Аляксандр Фралоў) – выпівохі і разам з тым мецэната.

… Фінальная сцэна “Несцеркі” – вяселле. Ды толькі яно пачынаецца з сумнай ноты, бо дзяўчыну выдаюць за нялюбага, а завяршаецца святлом і радасцю: жаніхом аказваецца той, каго усім сэрцам пакахала слаўная дзяўчына Настачка.

Асабны рэверанс – убок музыкі да спектакля. Яе напісаў кампазітар Iсак Лютар Песні на яго мелодыі не просталаканічна ўвайшлі ў агульную канву спектакля, але і значна ажывілі яго яго, дадалі цеплыні, шчырасці. Таксама трэба аддзначыць вакальныя здольнасці акцёраў – амаль ніводнай “фальшывай” ноты! Увогуле музыкальнасць спектакля – адна з лепшых яго рыс.

Як мінус я бы адзначыў наступныя моманты.

Па-першае, ў першыя хвіліны спектакля, калі на сцэну выбягаюць з дзесятак шумных спяваюцых і пляшушчых акцёраў, узнікае пачуццё, што спектакль - аматарскі. Такое пачуццё вяртаецца яшчэ пару раз у асобных момантах. Асабліва гэта дакранаецца некаторых мезансцэн, калі кожны жэст, рух і нават інтанацыя голасу акцёра - прадказальныя. Вось, напрыклад, сустракаюцца ўлюблёныя, і здаецца, што дзесьці ты гэта ўжо бачыў шмат раз, нібы ў вядомым, "зацёртым да дзірак", мюзіклу. Магчыма, літаратурная аснова спектакля такая, што дыктуе свае ўмовы ў большай меры, чым, напрыклад, сучасныя п’есы. Аднак, пагадзіцеся, калі б глядач жадаў пазнаёміцца толькі з тэкстам "Несцеркi" - ён застаўся бы дома і прачытаў кнігу.

Па-другое, спектакль атрымаўся трошкі зацяжны. Для чалавека, які не вельмі шануе беларсукі тэатр, адсядзець тры гадзіны – справа складаная.

“Несцерка” – класіка беларускай сцэны. Гэта адзін з нешматлікіх беларусікх твораў, які заахвоціць прыйсці ў глядзельную залу тэатра. Гэта беларускі фальклор ў чыстым выглядзе. Шкада, што зараз у тэтрах усё менш пастановак на беларускай мове, але добра, што яны увогуле яшчэ існуюць.

Похожие материалы

Информация о работе