Рабочая программа дисциплины "Белорусский язык"

Страницы работы

Фрагмент текста работы

Мова – жывая грамадская з’ява, якая дзейнiчае на працягу iснавання чалавечага грамадства, шлях яе развiцця абумоўлiваецца асаблiвасцямi гiсторыi, жыцця народа. У мове, як у люстры, адбiваецца душа народа, яго светаўспрыманне.

Беларуская мова прайшла цяжкi i складаны шлях станаўлення , але беларусы аберагалi сваю мову i культуру, духоўнае багацце захоўвалася.

Адраджэнне беларускай культуры складаны i шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы як галоўнай духоўнай спадчыны народа з усiмi яе нацыянальнымi асаблiвасцямi.

Адносiны кожнага з нас да духоўнай спадчыны свайго народа, да мовы продкаў выяўляюць нашу агульную культуру i грамадскую годнасць.

ЗМЕСТ КУРСА.

1.  Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова і яе нормы.

2.  Лексікалогія. Прадмет і задачы лексікалогіі. Слова як асноўная моўная адзінка. Лексічнае значэнне слова. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Амонімы. Сінонімы. Антонімы. Паронімы.

3.  Фарміраванне слоўнікавага складу беларускай мовы. Спрадвечная лексіка. Словы з іншых моў у лексічнай сістэме беларускай мовы. Шляхі і прычыны запазычвання іншамоўных слоў. Засваенне запазычаных слоў. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле сферы яе выкарыстання. Прафесіянальная лексіка.

4.  Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Прадмет і задачы стылістыкі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі. Марфалагічная стылістыка. Стылістычныя асаблівасці самастойных і службовых часцін мовы. Сінтаксічная стылістыка.

5.  Стылістыка тэксту. Складанае сінтаксічнае цэлае. Функцыянальна- сэнсавыя тыпы маўлення. Апісанне. Апавяданне. Разважанне. Вуснае выказванне.


ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ ПА КУРСУ
 “ПРАФЕСІЙНАЯ ЛEКCІKA”

1.  Развіццё і станаўленне беларускай мовы.

2.  Правапіс галосных о, э, а. Правапіс канчаткаў назоўнікаў м.р. II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку а(я), у(ю).

3.  Правапіс галосных е, ё, я.

4.  Правапіс ы, і, й. Правапіс у, ў.

5.  Правапіс памякчальнага мяккага знака.

6.  Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Правапіс суфікса -ск- у прыметніках.

7.  Зычныя д-дз, т-ц і іx правапіс. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя і іx правапіс.

8.  Прадмет і задачы лексікалогіі. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнне.

9.  Амонімы. Прычыны існавання амонімаў у беларускай мове. Амаформы, амафоны, амографы.

10.  Сінонімы і іx роля ў мове. Тыпы. сінонімаў.

11.  Антонімы. Асаблівасці іx ужывання. Паронімы.

12.  Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

13.  Агульная характарыстыка спрадвечна беларускай лексікі.

14.  Лексічныя запазычанні са славянскіх і неславянскіх моў. Іx характэрныя рысы.

15.  Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

16.  Спецыяльная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў і прафесіяналізмаў.

17.  Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы і неалагізмы.

18.  Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.

19.  Прадмет і задачы стылістыкі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.

20.  Агульная характарыстыка афіцыйна-дэелавога стылю. Прыклады афармлення дзелавой дакументацыі і патрабаванні да іx (заява, загад, аўтабіяграфія).

21.  Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Характарыстыка моўных сродкаў.

22.  Агульная характарыстыка і асаблівасці публіцыстычнага стылю.

23.  Стылістыка тэксту. Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае. Тыпы сувязі сказаў у складаным сінтаксічным цэлым.

24.  Тыпы тэкстаў. Асаблівасці апісання. Патрабаванні да навуковага апісання.

25.  Апавяданне. Разважанне.Асноўныя метады разгортвання матэрыялу.

26.  Вуснае выказванне. Асноўныя жанры маўлення. Патрабаванні да вуснага выказвання.


Мэты i задачы курса беларускай мовы

Дапамагчы студэнтам засвоiць нормы беларускай лiтаратурнай мовы, выпрацаваць i развiць уменне карыстацца ёю ў розных сферах грамадскага жыцця, сфармiраваць эстэтычны густ,развiць i ўдасканалiць практычнае валоданне мовай, арыентаванае на будучую прафесiйную дзейнасць, уменне свабодна карыстацца роднай мовай на ўзроўнi з рускай i пераходзiць з адной мовы на другую ў залежнасцi ад моўнага асяроддзя i сiтуацыi – асноўная задача курса “Прафесiйная лексiка”.

Выпрацоўка навыкаў правiльнага выкарыстання моўных сродкаў, развiццё ўменняў i навыкаў лагiчнага i выразнага выказвання сваiх думак, выпрацоўка стылiстычных навыкаў i культуры маўлення, што забяспечыць мэтазгоднае, правiльнае выкарыстанне моўных сродкаў у працэсе зносiн – усё гэта дапаможа дасягнуць акрэсленай мэты.

Метадычныя рэкамендацыі да выканання кантрольнай работы.

Кантрольная работа – адна з форм самастойнай працы студэнта-завочніка і адна з магчымасцей праверкі яго ведаў, уменняў і навыкаў для выкладчыка, паколькі кантрольная работа дазваляе праверыць тэарэтычныя веды студэнта, іх практычнае прымяненне.

У працэсе выканання кантрольнай работы студэнт больш глыбока вывучае пытанні курса беларускай мовы, набывае навыкі вывучэння літаратуры, яе аналіз, вучыцца класіфікаваць і сістэматызаваць моўны матэрыял, выкладаць свае думкі лагічна, паслядоўна ў пісьмовай форме.

Належная ўвага надаецца афармленню кантрольнай работы.

Кантрольная работа выконваецца ў вучнеўскім сшытку з адведзенымі

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Программы для учёбы
Размер файла:
293 Kb
Скачали:
0