Мова – жывая грамадская з’ява, якая дзейнiчае на працягу iснавання чалавечага грамадства, шлях яе развiцця абумоўлiваецца асаблiвасцямi гiсторыi, жыцця народа. У мове, як у люстры, адбiваецца душа народа, яго светаўспрыманне.
Беларуская мова прайшла цяжкi i складаны шлях станаўлення , але беларусы аберагалi сваю мову i культуру, духоўнае багацце захоўвалася.
Адраджэнне беларускай культуры складаны i шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы як галоўнай духоўнай спадчыны народа з усiмi яе нацыянальнымi асаблiвасцямi.
Адносiны кожнага з нас да духоўнай спадчыны свайго народа, да мовы продкаў выяўляюць нашу агульную культуру i грамадскую годнасць.
1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова і яе нормы.
2. Лексікалогія. Прадмет і задачы лексікалогіі. Слова як асноўная моўная адзінка. Лексічнае значэнне слова. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Амонімы. Сінонімы. Антонімы. Паронімы.
3. Фарміраванне слоўнікавага складу беларускай мовы. Спрадвечная лексіка. Словы з іншых моў у лексічнай сістэме беларускай мовы. Шляхі і прычыны запазычвання іншамоўных слоў. Засваенне запазычаных слоў. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле сферы яе выкарыстання. Прафесіянальная лексіка.
4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Прадмет і задачы стылістыкі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі. Марфалагічная стылістыка. Стылістычныя асаблівасці самастойных і службовых часцін мовы. Сінтаксічная стылістыка.
5. Стылістыка тэксту. Складанае сінтаксічнае цэлае. Функцыянальна- сэнсавыя тыпы маўлення. Апісанне. Апавяданне. Разважанне. Вуснае выказванне.
1. Развіццё і станаўленне беларускай мовы.
2. Правапіс галосных о, э, а. Правапіс канчаткаў назоўнікаў м.р. II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку а(я), у(ю).
3. Правапіс галосных е, ё, я.
4. Правапіс ы, і, й. Правапіс у, ў.
5. Правапіс памякчальнага мяккага знака.
6. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Правапіс суфікса -ск- у прыметніках.
7. Зычныя д-дз, т-ц і іx правапіс. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя і іx правапіс.
8. Прадмет і задачы лексікалогіі. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнне.
9. Амонімы. Прычыны існавання амонімаў у беларускай мове. Амаформы, амафоны, амографы.
10. Сінонімы і іx роля ў мове. Тыпы. сінонімаў.
11. Антонімы. Асаблівасці іx ужывання. Паронімы.
12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.
13. Агульная характарыстыка спрадвечна беларускай лексікі.
14. Лексічныя запазычанні са славянскіх і неславянскіх моў. Іx характэрныя рысы.
15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
16. Спецыяльная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў і прафесіяналізмаў.
17. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы і неалагізмы.
18. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
19. Прадмет і задачы стылістыкі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.
20. Агульная характарыстыка афіцыйна-дэелавога стылю. Прыклады афармлення дзелавой дакументацыі і патрабаванні да іx (заява, загад, аўтабіяграфія).
21. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Характарыстыка моўных сродкаў.
22. Агульная характарыстыка і асаблівасці публіцыстычнага стылю.
23. Стылістыка тэксту. Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае. Тыпы сувязі сказаў у складаным сінтаксічным цэлым.
24. Тыпы тэкстаў. Асаблівасці апісання. Патрабаванні да навуковага апісання.
25. Апавяданне. Разважанне.Асноўныя метады разгортвання матэрыялу.
26. Вуснае выказванне. Асноўныя жанры маўлення. Патрабаванні да вуснага выказвання.
Мэты i задачы курса беларускай мовы
Дапамагчы студэнтам засвоiць нормы беларускай лiтаратурнай мовы, выпрацаваць i развiць уменне карыстацца ёю ў розных сферах грамадскага жыцця, сфармiраваць эстэтычны густ,развiць i ўдасканалiць практычнае валоданне мовай, арыентаванае на будучую прафесiйную дзейнасць, уменне свабодна карыстацца роднай мовай на ўзроўнi з рускай i пераходзiць з адной мовы на другую ў залежнасцi ад моўнага асяроддзя i сiтуацыi – асноўная задача курса “Прафесiйная лексiка”.
Выпрацоўка навыкаў правiльнага выкарыстання моўных сродкаў, развiццё ўменняў i навыкаў лагiчнага i выразнага выказвання сваiх думак, выпрацоўка стылiстычных навыкаў i культуры маўлення, што забяспечыць мэтазгоднае, правiльнае выкарыстанне моўных сродкаў у працэсе зносiн – усё гэта дапаможа дасягнуць акрэсленай мэты.
Кантрольная работа – адна з форм самастойнай працы студэнта-завочніка і адна з магчымасцей праверкі яго ведаў, уменняў і навыкаў для выкладчыка, паколькі кантрольная работа дазваляе праверыць тэарэтычныя веды студэнта, іх практычнае прымяненне.
У працэсе выканання кантрольнай работы студэнт больш глыбока вывучае пытанні курса беларускай мовы, набывае навыкі вывучэння літаратуры, яе аналіз, вучыцца класіфікаваць і сістэматызаваць моўны матэрыял, выкладаць свае думкі лагічна, паслядоўна ў пісьмовай форме.
Належная ўвага надаецца афармленню кантрольнай работы.
Кантрольная работа выконваецца ў вучнеўскім сшытку з адведзенымі
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.