Дасягненні ў развіцці культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
План
1. Умовы развіцця культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
2. Развіцце літаратуры і мастацтва,
1. Умовы развіцця культуры склаліся ў рэспубліцы ў другой палове 80-х гг, яшчэ напярэдадні абвяшчэння яе незалежнасці. Распачаўшаяся дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, разгортванне галоснасці азначалі пачатак новага этапу ў развіцці культуры Беларусі. Асаблівасць сітуацыі ў Беларусі заключаецца ў тым, што яе народу прыпадае вырашаць задачы не толькі дэмакратыза|
цыі, але і адраджэння культуры, вяртання да гістарычных каранёў. Рэальныя магчымасці для гэтага ўзніклі з набыццём Рэспублікай Беларусь дзяржаунага суверэнітэту. Так, у апошнія гады быў надрукаваны шэраг энцыклапе-
дый па архітэктуры, архсалогіі і нумізматыцы, гісторыі Беларусі, выдадзены бібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», наладжаны выпуск «Беларускага гістарычнга часопіса».
Важнае значэнне ў кулыурна-нацыянальным Адраджэнні сучаснай Беларусі мае стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і функцыяніравання роднай мовы. У студзені 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяр
жаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабоднае развіццё і ўжываынне іншых нацыянальных моў. Так быў пакладзены пачатак складанаму шляху адраджэння беларускай мовы. Найбольш істотныя вынікі па выкананні Закону аб мовах былі дасягнуты ў сферы адукацыі. На сярэдзіну 90-х гг. на беларускую мову навучання перайшлі многія школы і вышэйшыя навуковыя ўстановы. Беларуская мова ўкаранялася ў дзяржаўным справаводстве шэрага міністэрстваў і ведамстваў.
На ўсебеларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесен пытанне аб статусе рускай мовы на Беларусі. Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларускай і рускай мовам. Палажэнне аб існаванні дзвюх раўнапраўных дзяржаўных моў у рэспубліцы замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Непасрэдна да Закону аб мовах далучаецца Закон аб адукацыі, прыняты ў 1991г. У ім адзначаецца, што кожнаму грамадзяніну гарантуецца магчымасць атрымання адукацыі, якая адпавядала б яго патрабаванням і здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Няпоўная сярэдняя (9-гадовая) адукацыя з'яўляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь.
У 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў таксама Закон аб культуры, які накіраваны на адраджэнне беларускай культурнай спадчыны. Гэты закон гарантуе свабоду творчай дзейнасці, мноства напрамкаў і стыляў у мастацтве, забеспячэнне культурных сувязей беларускага народа з іншымі краінамі свету,
2. Развіццё літаратуры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гт. было звязана з новымі ўмовамі грамадска-палітычнага жыцця. Паявілася магчымасць для пераадолення прьнцыпу партыйнасці і метаду сацыялістычнага рэалізму, прызнання перавагі агульначалавечых каштоўнасцей. Шлях да новай літаратуры, якая павінна служыць мастацтву, а не партыям і дзяржаве, вельмі складаны і патрабуе вялікіх намаганняў. На гэтым шляху беларускія пісьменнікі, якія звярнуліся да тэмы гісторыі і мінулага беларуокага народа, аказаліся нават наперадзе гісторыкаў.
Уліку беларускіх пісьменнікаў, якія звярнуліся да мінулага Бацькаўшчыны, Леанід Дайнека. Яго раман «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала па шляху заваёўнікаў-крыжакоў Вялікі князь
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.