Витовт и его княжение

Страницы работы

Содержание работы

Кафедра  истории                                          Министерство образования РБ   

философии и                                                          БелГУТ

политологии.

                       Доклад

Витовт и его княжение.

                                                                               студента: Перевощикова П.А.       

                                                                               группы ЭМ-11

                                                                       Руководитель: доцент Близнец Г.И.

                                      Гомель 2002 г.

Вітаўт (1350-27,10,1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь ВКЛ    [1392-1430]. Сын Кейстута. Адзін з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў

ВКЛ.Правіў ва умовах складаных знешніх і унутраніх абставін нямецкай агрэссіі, дыпламатычнай экспансіі Польшчы з мэтай аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў адну дзяржаву, прэтэнзій Маскоускага вялікага княства на беларускія і украінскія землі. Вітаўту даводзілася лавіраваць паміж гэтымі небяспекамі, браць у саюзнікі ранейшых ворагау, варагаваць з былымі саюзнікамі. Выдатны палітычны такт і вопыт дзяржаунага дзеяча дазваляў

Вітаўту задавальняць не толькі дзяржауныя інтарэсы ВКЛ, але і асабістыя амбіцыі.

   Актыўную палітычную дзейнасць пачаў ў 1382 пасля забойства яго бацькі

Кейстута па загаду Ягайлы. Каб адпомсціць апошняму, Вітаўт уцёк да крыжакоў, заключыў з імі саюз, прыняў каталіцтва, абавязаўся стаць вассалам Тэўтонскага ордэна, аддаў ордзену Жамоіцію (1384). У ходзе барацьбы з Ягайлам пераканаўся ў яе бесперспектыўнасці і згадзіўся на мір.

Атрымаў ад Ягайлы Берасце і Гародню, большасць насельніцтва якіх складалі праваслаўныя, і перайшоў у праваслаўе. Аднак у час заключэння

Крэўскай уніі 1385 разам з Ягайлам і іншымі князямі зноў прыняў каталіцтва.

У 1388, упэўніўшыся у небяспецы гэтай уніі для ВКЛ, незадаволены тым, что Ягайла прызначыў сваім намеснікам у ВКЛ Скіргайлу, а не яго, Вітаўт узначаліў барацьбу феадалаў ВКЛ супраць Ягайлы. Заключыў саюзы з вял.

князем Маскоускім Васілём І, і аддаушы за яго сваю дачку Соф’ю, і з Тэўтонскім ордэнам, зноў аддау крыжакам Жамойцію (у 1389). У выніку 2-х гадовай упартай і жорсткай барацьбы было заключана Востраўскае пагадненне 1392, паводле якога ВКЛ аднавіла сваю самастойнасць, страчаную у выніку Крэускай уніі. Вітаут стаў вялікім князем ВКЛ.

Похожие материалы

Информация о работе