сярэднявечча, дык зусім недастатковая ўвага ўдзялялася Полацкай зямлі, іншым дзяржаўным аб'яднанням у гэты перыяд. У час знаходжання беларускіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай больш згадваліся негатыўныя бакі з жыцця беларускага народа. I наадварот, пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі змяншаліся ці зусім не паказваліся русіфікатарскія тэндэнцыі палітыкі царызму [8; 5]. Характэрнай для асвятлення дакастрычніцкай гісторыі Беларусі была зусім недастатковая ўвага да развіцця беларускага этнасу, фарміравання беларускай народнасці і нацыі.
Паміж тым, адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытанне: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Справа ў тым, што ў навуцы няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў XIII ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў VII — VIII стст. (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.) [7; 38]. Паводле У.Сядова, беларуская этнічная супольнасць склалася ў XIII — XIV стст. М.Грынблат лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў XIV — XVI стст. Ёсць іншыя меркаванні.
Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў. Узнікла мноства канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну. У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў — часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі А.Сабалеўскі , І.Сразнеўскі і інш. сцвярджалі, што Беларусь — частка беларусаў з крывічамі, а Беларусь — Крывіяй [7; 38]. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? На гэта пытанне крывіцкая канцэпцыя адказу не дае. Няма ў данай канцэпцыі тлумачэння і таго, чаму на частцы тэрыторыі, якую займалі крывічы, пазней сфарміравалася велікаруская народнасць. Аднак самая вялікая памылка крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў храналагічнай неадпаведнасці знікнення крывічоў і з'яўлення беларускага этнасу. Крывічы зніклі да сярэдзіны XII ст., а беларусы як этнас да гэтага часу яшчэ не сфарміраваліся.
Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомы беларусазнаўца Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта, даследчык этнічнай гісторыі Беларусі М.Грынблат, вядомы гісторык М.Доўнар-Запольскі. Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі — крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая [7; 38]. Аднак і гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.
Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам — балтамі — прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг В.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак В.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з'явіліся продкам, субстратам не непасрэдна беларусаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей — крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.
Таким чынам, тэорыя В. Сядова пабудавана на недакладных крыніцах або іх фальсіфікацыі [3; 305]. Такую фальсіфікацыю бачым, калі Сядоў спасыласцца на аўтарытэт Я. Ф. Карскага, які нібыта даказаў, што беларусы асімілявалі балтаў. Гэты тэзіс Сядова ніяк нс стасуецца з поглядамі Карскага на этнагенез беларусаў. Наадварот, Карскі, як і многія іншыя беларускія этнографы, сцвярджаў, што беларусы з'яўляюцца самым чыстым славянскім племенем, і толькі дапускаў, што сям-там на захадзе беларусы прасунуліся ў вобласць літоўцаў і латышоў [3; 305].
Крытыкуючы I. П. Сахарава, які назваў беларускую мову "літоўска-рускай, Е. Карскі заўважаў, што калі прыняць гэту назву, то "можна падумаць, што беларуская гаворка ўспрыняла ў сябе элементы літоўскай мовы, што з ім у сапраўднасці не адбылося.
В. Сядоў памылкова разглядае балцкае насельніцтва як нейкі аднародны
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.