Определения финансовых терминов белорусским языком ("горячие деньги", "связанный" кредит, облигация, ограничительный индасамент, аваль,..., эмиссия денег, электронный платежный документ, электронный служебный документ), страница 2

Бiметалiзм — гра-шовая сiстэма, пры якой роля усеагульнага эквiваленту замацавана за золатам i серабром.

Бiржа — установа, дзе ажыццяуляецца купля-продаж валюты, каштоуных папер або таварау у форме аптовага рынку, якi рэгулярна функцыянiруе

Бiржавы рынг (яма) — участак памяшкання бiржы, падлога яко-га знаходзiцца на больш нiзкiм узроунi, чым падлога усей залы, якi прызначаны для заключэння бiржавых здзелак

Бiржавыя таргi—рэг-ламентаваны устаноуленымi правiламi працэс здзяйснення удзель-нiкамi таргоу здзелак куплi-продажу замежнай валюты на бiржы.

Бланкавы iндасамент — форма перадачы вэксаля, пры якой асо­ба, якая перадае вэксаль, ставiць подпiс без указання асобы, якая становiцца уладальнiкам вэксаля

Бланкавы крэдыт — крэдыт без матэрыяльнага за­беспячэння, якi грунтуецца выключна на асабiстым даверы да пазы­чальнiка

Боны — Оаугатэрмтовыя дзяржауным казначэйствам, асобнымi установамi i прадпрыемст-вамi;а таксама папярова-грашовыя знакi дробнай вартасцi, якiя вы-пускаюцца часова у абарот у якасцi разменных грошай

Бюджэтны крэдыт — крэдытаванне за кошт сродкау бюджэту пэуных выдаткау, якiя маюць строга мэтавае прызначэнне.

.Бяскасавая установа банка — установа банка, якая немае права ажыццяуляць касавыя аперацыi iуякой адсутнiчае касавы вузел, абсталяваны у адпаведнасцi з устаноуленымi патраба-ваннямi.

Бягучы рахунак — рахунак, якi адкрываецца банкам прадпрыемству або прадпрымальнiку без утварэння юрыдычнай асобы для залiчэння грошай i ажыццяулення плацяжоу як у наяунай, так i у безнаяунай формах, якiя выцякаюць з яго статутнай дзейнасцi, калi iншае не прадугледжана заканадауствам

Бягучыя рахункi у замежнай валюце —рахункi прадпрыемствау i прадпрымальнiкау для залiчэння паступiушых у iх адрас грашовых сродкау у замежнай валюце пасля правядзення яе абавязковага про-дажу у выпадках, калi гэта прадугледжана заканадауствам i ажыц-цяулення разлiковых аперацый, якiя вынiкаюць са статутнай дзей-насцi прадпрыемства або прадпрымальнiка

Валютны аукцыен- метад арганiзацыi валютнага рынку краiны, якi уяуляе сабой публiчныя валютныя таргi.

Валютная зона — групоука дзяржау, гра-шовыя адзiнкi якiх залежаць ад валюты вядучай дзяржавы, якая узначальвае гэтую зону i звязаных з вядучай дзяржавай адзiным ва-лютна-фiнансавым рэжымам i аднолькавай сiстэмай валютных аб-межаванняу.

Валюта — грашовая адзiнка дзяржавы. У перакладзе з iтальянс-кай мовы слова валюта лiтаральна абазначае цану або вартасць.

Валютная бiржа — бiржа, якая ажыццяуляе на рэгулярнай i упарадкаванай аснове куплю-продаж замежнай валюты парынкавых i4энах

.Валютны блок — групоука дзяржау, якiя за-лежаць у эканамiчных, валютных i фiнансавых адносiнах ад вядучай дзяржавы, якая узначальвае блок, дыктуе адзiную палiтыку у галiне мiжнародных эканамiчных адносiн i выкарыстоувае залежныя дзяржавы як прывiлейны рынак збыту, крынiг{у таннай сыравiны i выгадную сферу укладання капiталу

Валютная каса — спецыяльна абста­ляванае месца, якое размешчана у памяшканнi касавага вузла упаунаважанага банка, для ажыццяулення валютна-абменных, каса­вых i iншых аперацый з замежнай валютай, каштоунымi паперамi у замежнай валюце, беларускiмi рублямi i iншымi каштоунасцямi.

Валютныя каштоунасцi — замежная валюта, каштоуныя паперы у замежный валюце, каштоуныя металы i ка-мянi, за выключэннем ювелiрных i iншых бытавых вырабау, а так­сама лому такiх вырабау.

Метад вымярэння сярэдняузважанага курсу адной валюты у стасунку да пэунага набору iншых валют на-зываецца валютным кошыкам.

Ва-лютны курс — цана грашовай адзiнкi адной дзяржавы выражаная у грашовых адзiнках другiх дзяржау. Асновай валютнага курсу з'яуляецца парытэт валют. Парытэт у перакладзе з лацiнскай мовы абазначае роунасць.

Валютны парытэт — суаднясенне памiж ва-лютамi, якое можа устанаулiвацца як у заканадаучьш парадку дзяржавай, так i на мiжурадавым узроунi.

Валютны рынак — сiстэма устойлiвых эканамiчных i ар-ганiзацыйных адносiн па аперацыях куплi-продажу замежных валют i плацежных дакументау у замежных валютах. На валютных рынках ажыццяуляюцца здзелкi куплi-продажу замежных валют i кан-версiйныя аперацыi.

Валютная сiстэма — сукупнасць эканамiчных адносiн, звязаных з функцыянаваннем валюты, якая гiстарычна склалася на аснове iнтэрнацыяналiзацыi гаспадарчых

Вэксаль — пiсьмовае даугавое абавязацельства, складзенае па устаноуленай законам фор­ме i выдадзенае пазычальнiкам (вэксалядауцам) крэдытору (вэкса-лятрымальнiку), якое дае апошняму права патрабаваць з пазы-чальнiка выплаты к пэунаму тэрмiну сумы грошай, указанай у вэксалi. Вэксаль — безумоунае абавязацельства адной асобы заплацiць другой асобе фiксаваную суму грошай у пэуны момант часу

Першы экзэмпляр вэксаль-прыма. Вэксаль-секунда — другi экзэмпляр пера­воднага вэксаля, а вэксаль-тэрцыя — трэцi экзэмпляр.

Вэксальны крэдыт — крэдыт, якi атрымлiваецца вэксалятры-мапьнiкам шляхам датэрмiновага улiку (продажу) ^вэксаля

Вэксальны рэгрэс — права зваротнага патрабавання кампенсацыi выплачанай сумы да папярэднiх iндасантау i вэксалятрымальнiка, якiя нясуць па вэксалi салiдарную адказнасць.

Гарантыя — абавязацельства гаранта выплацiць за пазычальнiка пэуную суму пры надыходзе гарантышага выпадку.

Гиперинфляцыя- инфляцыя з асаблива-высокiмi тэмпамiросту цэн, якiя складаюць больш 100%, разыходжанне цэн i заработнай платы становiцца катастрафичным, а буйнейшыя   прадпрыемствы   з   рэнтабельных  ператвараюцца у стратныя.

Грашовае абарачэнне - бесперапынны рух грошай)у працэсе аплаты працы, рэалiзацыi таварау, разлiкау за паслугi i ажыццяулення iншых плацяжоу.

Грашовае абарачэнне у без­наяунай форме уяуляе сабой сукупнасць грашовых разлiкау, якiя ажыццяуляюцца шляхам запiсау на рахунках у банках i залiку узаемных патрабаванняу

Грашовы абарот — пра­цэс безупыннага руху грашовых знакау у наяунай i безнаяунай фор­мах

Грашовая адзiнка — устаноулены за­конам грашовы знак, якi служыць для сувымярэння i выражэння цэн усiх таварау.