Великое княжество Литовское, Русское. Укрепление великокняжеской власти, страница 2

Альгерд прыняў тытул вялікага князя (1345—1377).

      3 такім небяспечным непрыяцелем і звёў лёс маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча. Супраць яго Альгерд зрабіў некалькі даволі паспяховых паходаў. Двойчы войска Альгерда дайшло нават да Маскоўскага Крамля, але штурмаваць яго не стала. Агульным вынікам гэтых паходаў было далучэнне Смаленскіх і Бранскіх зямель да Вялікага княства Літоўскага.

114

I

Вялікі князь Альгерд

Яшчэ пры жыцці свайго бацькі Гедыміна Альгерд разам з братам Яўнуціем быў хрышчоны па праваслаунаму абраду. У далейшым ён быў абыякавым да рэлігіі. Альгерд памёр у 1377 г. у самы разгар барацьбы з крыжакамі.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім стаў яго малодшы сын Ягайла. Баючыся саперніцтва свайго дзядзькі (брата Альгерда) Кейстута, Ягайла арыштаваў яго і пасадзіў у вежу пад варту. Там Кейстут быў задушаны.

Ягайла захаваў велікакняжацкую ўладу, але яе не прызналі ні полацкі князь Андрэй (сын Альгерда), ні, галоўнае, Вітаўт (сын Кейстута), які ўцёк у Прусію да крыжакоў.

Князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Ён заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. два браты Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы ўдзельнічалі ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў з войскам на дапамогу татарам, але не паспеў своечасова падысці.

115

Праз некалькі гадоў службы у маскоўскага князя Андрэй Полацкі вярнуўся ў Вялікае княства Літоўскае і адваяваў сабе Полацк. Пазней ён перайшоў на службу да Вітаўта (1392— 1430).

В. Крэўская унія.

    У гэты час у сталіцы Польшчы Кракаве адбылася каранацыя каралевы Ядвігі. Польскае Каралеўства перажывала не лепшыя часы сваей гісторыі. Дзяржава была ў заняпадзе. Над Польшчай навісла смяротная небяспека крыжацкага заваявання. Каралеве патрэбен быў кароль, а каралеўству — магутны правіцель. Буйныя феадалы вялі перагаворы з вялікім князем літоўскім Ягайлам. Многім палякам бачылася выратаванне ў саюзе Польскай Кароны з Вялікім княствам Літоўскім.

     Небяспека з боку крыжакоў, якая увесь час узрастала для Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, рабіл'а зусім неабходным збліжэнне дзвюх дзяржаў.

Вялікі князь Кейстут

116

і

Крэўскі замак (рэканструкцыя)

У 1385 т. у замку Крэва  была падпісана унія Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства пад уладай Ягайлы. Ягайла і іншыя князі далі абяцанне «на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай». Пад «рускімі землямi» меліся на ўвазе ў першую чаргу землі Беларусі і часткова Украіны.

У наступным годзе ўмовы уніі былі выкананы. Ягайла быў абраны польскім каралём (1386—1434) і застаўся вялікім князем літоўскім. Ён прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслава II, ажаніўся з польская каралевай Ядвігай і быў каранаваны.

Яшчэ праз год адбылося хрышчэнне літоўскага насельніцтва па каталіцкаму абраду. Пасля заключэння уніі Ягайла выдаў прывілей (грамату), які даваў феадалам дадатковыя правы і вольнасці пры ўмове прыняцця каталіцтва. Гэты прывілей не пашыраўся на праваслаўных феадалаў.

     На беларускіх землях пачалі з тых часоў узводзіцца касцёлы і будавацца каталіцкія манастыры. Ягайла у лроцілегласць свайму дзеду Гедыміну імкнуўся зрабіць «каталіцкую царкву адзінай у дзяржаве, што выклікала пратэст як у праваслаўнай, так і язычніцкай часткі насельніцтва. Частка знаці

117

(беларускай, украінскай і рускай) стала прымаць каталіцтва, пераймаць польскую мову і звычаі, якія былі цяпер у вялікай пашане пры двары літоўскіх князёў.

Разам з тым просты народ у сваёй болыпасці захаваў не толькі праваслаўную веру, але і родную мову, звычаі, нацыянальны быт і нават характар. Гэта дало магчымасць захаваць і зберагчы нашу багатую і самабытную нацыянальную куль­туру.

     Крэўская унія мела надзвычайна істотныя вынікі для ўсяго Вялікага княства Літоўскага. У адной дзяржаве побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі з'явіліся католікі-літоўцы, католікі-беларусы і палякі. Князь літоўскі і кароль польскі разам з каталіцкім духавенствам актыўна пад-трымлівалі каталіцкую шляхту, роля якой значна ўзрасла, а разам з гэтым расло і запрыгоньванне сялян.

Саюз дзвюх дзяржаў значна павялічыў іх абараназдольнасць.

Ён садзейнічаў росту культурных і іншых сувязей паміж імі, а таксама з іншымі краінамі Заходняй Еўропы. Але з Крэўскай уніі пачаліся і негатыўныя з'явы для нацыянальна-культурнага развіцця беларускага народа.

(Падумайце чаму.)

Рэшткі  Крэўскага замка у .сучаснасці

118

V Г t

Пытаяяі і задавні

1. Зрабіце ацэнку дзейнасці вялікага князя літоўскага Альгерда. 2. Якія перамены адбыліся ў Вялікім княстве Літоўскім пасля смерці Альгерда? 3. Назавіце асноўныя ўмовы Крэўскай уніі. *4. Паспрабуйце растлумачыць, чаму, з аднаго боку, уніа садэейнічала развіццю культурных сувязей бела-рускіх зямель з Захадам, а з другога — несла пагрозу заняпаду ўласнай на-цыянальвай культуры. 5. Запоўніце табліцу «Асноўныя вынікі Крэўскай уніі»:

Станоўчае   -^

—         Адмоўнае

Выва д

в. Запішыце і растлумачце дату 1385 г. 7. Запішыце і растлумачце паняцце унія.

§ 23. Княжанне Вітаўта. Вайна Свідрыгайлы

Успомніце: 1. Якія перамены адбыліся ў Вялікім княстве Лі тоўскім пасля смерці Альгерда? 2. Што было асноўнай прычы-най аб'яднання Вялікага княства Літоўскага і Польшчы?

А. Передача ўлады Вітаўту.

     Заключэнне Крэўскай уніі пагражала Вялікаму княству Літоўскаму стратай дзяржаўнай самастойнасці. Беларускія і літоўскія феадалы не хацелі з гэ­тым мірыцца і выступілі супраць аб'яднання Літвы і Поль­шчы. Асабліва актыўна барацьба вялася на беларускіх землях. Выступленні былі накіраваны галоўным чынам су­праць акаталічвання, якое прымусова ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах польскаму каралю цяжка было захаваць за сабой уладу ў Вялікім княстве Літоўскім.

      У 1392 г. паміж Ягайлам і Вітаўтам было заключана пагадненне аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе Вітаўту (1392—1430). Вялікаму княству Літоўскаму забяспечвалася незалежнасць дзеянняў, але ў саюзе з Польскім Каралеўствам і пад уладай польскага караля Ягайлы.

     Такім чынам, паміж дзвюма дзяржавамі ўстанаўліваліся больш самастойныя адносіны, што, безумоўна, паляпшала іх становішча ў барацьбе з крыжакамі.

Вітаўт рашуча ўмацоўваў сваю ўладу. Асноўнай апорай яго былі баяры. Ён шчодра раздаваў ім землі з сялянамі са сваіх літоўскіх уладанняў. На

119

Вялікі князь Вітаўт

беларускіх і ўкраінскіх землях Вітаўт пачаў «уціхамірваць» васальных (залежных) князёў, патрабуючы ад іх падпарадка-вання сваёй уладзе.

    Пры Вітаўце Вялікае княства Літоўскае дасягнула найболыпай магутнасці і памераў. У склад дзяржавы была ўключана паўднёвая Падолія (Украіна), што дало выхад да Чорнага мора.

    У 1410 г. паміж Тэўтонскім ордэнам і аб'яднанымі сіламі польска-літоўска-беларускага войска пад Грунвальдам адбылася рашучая бітва. Яна закончылася поўным разгромам крыжакоў. Праз некаторы час Ордэн адмовіўся ад сваіх прэтэнзій на Жэмайцію. Была ўстаноўлена літоўска-нямецкая граніца, якая праіснавала некалькі стагоддзяў.