Великое княжество Литовское, Русское. Укрепление великокняжеской власти

Страницы работы

Содержание работы

Раздзел  III НАША АЙЧЫНА У XIV — XV стст.

Тэма 7. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ, ЖАМОЙЦКАЕ

§ 21. Умацаванне велікакняжацкай улады

Успомніце: 1. Якія былі перадумовы ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага? 2. Калі ў яго склад увайшлі землі Верхня-га Панямоння (Чорнай Русі)?

А. Уключэнне заходніх зямель Русі ў склад Вялікага княст­ва Літоўскага. Жыхары Навагрудка і навакольных зямель аб'ядналіся з літоўцамі пад уладай Міндоўга. У далейшым у склад новай дзяржавы ўключаліся іншыя княствы раздробленай заходняй Русі.

     Беларускія феадалы былі зацікаўлены ва ўсталяванні моцнай дзяржаўнай улады, таму і уступалі ў пагадненне з літоўскімі князямі. Рознымі шляхамі адбывалася ўключэнне асобных беларускіх зямель у склад Вялікага княства.

Полацкая зямля начала трапляць пад уладу Літвы з сярэдзіны XIII ст. У гэты час у Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл.

У другой палове XIII ст. у Полацкай зямлі і ў самім По­лацку сталі пасяляцца немцы. Яны прымусам насаджалі каталіцкую веру. Мясцовае насельніцтва рашуча супраціўлялася. У 1307 г. палачане звярнуліся за дапамогай да вялікага князя літоўскага Віценя.

      Палачане і літоўцы прагналі немцаў з Полацка і яго наваколля. 3 таго часу Полацк канчаткова ўвайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага і стаў яго буйнейшым горадам. Такім чынам, Полацкая зямля аказалася пад уладай вялікага князя літоўскага не ў выніку заваявання, а са згоды мясцовага баярства і купецтва.

У пачатку XIV ст. адбылося ўключэнне ў склад Вялікага княства Літоўскага Мінскага княства. Прыкладна ў тэты час у склад яго ўвайшлі таксама Пінскія і Брэсцкія землі.

108

; г л

Верхняе Панямонне і Пабужжа ў XII — XIII стст.: 1—цэнтры зямель-кня-стваў; 2 — цэнтры ўдзельных княстваў; 3 — малыя гарады; 4 — граніцы княст-ваў; 5 — паўночная мяжа Гродзенскага княства; 6 — сучасныя граніцы Рэспублі-

кі Беларусь

Шлях далучэння Віцебкай зямлі ажыццявіўся праз шлюб. У 1318 г. віцебскі князь Яраслаў выдаў сваю дачку Марыю замуж за літоўскага князя Альгерда (1345—1377). Праз два гады Яраслаў памёр. Віцебскім князем стаў Альгерд.

Пры Гедыміне (1316—1341) большая частка сучаснай Беларусі была ўжо ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Пры­кладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы былі «русьскими» людзьмі, як тады называлі беларусаў.

      Пасля смерці Віценя велікакняжацкі трон заняў Гедымін (Гедзімін). Уся яго дзейнасць была накіравана на далейшае ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага і пашырэнне яго тэрыторыі.

      У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы у Вільню.

109

Вялікі князь Гедымін (Гедзімін)

Замак у Тракаі — рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх (сучасны выгляд)

Г Г

Вялікае   княства  Літоўскае:   1 — Жэмайція,   Аўкштайція,   часткова   яцвягі;   2—

тэрыторыя дзяржавы да  1263 г.;  3 — граніцы Вялікага княства Літоўскага да

1341  г.; 4 — граніцы іншых княстваў і дзяржаў у сярэднявеччы; 5 — сучасныя

граніцы Рэспублікі Беларусь

      Узросшая роля кіраўніка дзяржавы яскрава бачна ў змене яго тытула. Гедымін пачаў называць сябе «каралём Літвы і Русі», «каралём літоўцаў і многіх рускіх». Таму дзяржава стала называцца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пазней, калі да яго была далучана Жамойція, яно стала называцца «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае». Але часцей ужывалася скарочаная назва «Вялікае княства Літоўскае» (ВКЛ).

     У 1331 г. адбылася бітва войска Вялікага княства Літоўскага з рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне. Нямецкім рыцарам быў дадзены рашучы бой. Яны пацярпелі паражэнне.

     Вялікі князь Гедымін быў мудрым правіцелем. Ён праяў-

111

ляў цярплівыя адносіны да розных рэлігій. Пры ім у Вільні былі заснаваны два каталіцкія манастыры. Разам з тым вялікі князь не рабіў перашкод распаўсюджанню праваслаўя, будаўніцтву праваслаўных цэркваў. Сам Гедымін не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву, ён заставаўся язычнікам. Такія адносіны да рэлігіі ў шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася Вялікае княства Літоўскае, былі сапраўды мудрымі. Яны найлепшым чынам садзейнічалі ўмацаванню краіны, рэлігійнаму міру ў ёй.

     Смерць Гедыміна была дастойным завяршэннем яго вялікага княжання. Як мужны абаронца сваёй Бацькаўшчыны ён загінуў у час штурму крыжацкага замка ў 1341 г.

      Нямецкія рыцары спрабавалі захапіць Панямонне. Адна хваля крыжацкай нава­лы змяняла другую. Мужным абаронцам быў Давыд Гара-дзенскі.

Давыд Гарадзенскі

112

Г,/,- Г Л

Крыжакі пад сценам! Навагрудка ў XIV ст. (мастак В. Сташчанюк)

Гістарычная даведка. Шматпакутная Гродзеншчына ў 1295—1328 гг. пацярпела ад нападаў рыцараў 11 разоў. Трохразовае абрабаванне і раз-бурэнне перажыў Навагрудак. Спыніць навалу, перабіць захопніцкія апе-тыты крыжакоў мог чалавек незвычайных здольнасцей. I ён знайшоўся. Валікі князь Гедымін пасылае свайго зяця Давида, сына пскоўскага князя, у Гродна (Гародню) у якасці намесніка і старасты.

У 1314 г. Давыд Гарадзенскі адбіў напад нямецкіх рыцараў на замак у Навагрудку. Ён скрытна захапіў крыжацкі лагер, перабіў яго варту, авалодаў коньмі і харчовымі прыпа-самі. Крыжакі вымушаны былі адступіць, але правіянту яны не знайшлі, таму што склады з ім загадзя былі разбураны Давыдам. У дрымучай пушчы астаткі войска ахапіла роспач. Мала хто з іх тады вярнуўся дамоў.

Многа выдатных паходаў ажыццявіў Давыд за свае параўнальна нядоўгае, але слаўнае жыццё. Дружына яго пабывала ў Прусіі — апоры крыжакоў. Гродзенскі стараста дапамог Пскову ў яго барацьбе з Лівонскім ордэнам. Пад яго кіраўніцтвам адбыўся паход войска Вялікага княства Літоўскага ў Польшчу. Калі над Айчынай навісала пагроза, сучаснікі

8 Псторыя Беларусі ў сярэднія вякі, 6 кл.

113

Давыда былі ўпэўнены, што ёсць такі чалавек, які зможа абараніць яе. У 1326 т. у час апошняга паходу перад боем яго па-здрадніцку забілі. Калі на прывале дружыннікі адпачывалі і паілі коней, падкуплены польскі рыцар падкраўся ззаду і паразіў Давыда кап'ём, а сам знік. Была наладжана пагоня, але дагнаць забойцу не ўдалося.

Загінуў Давыд у росквіце сваіх сіл і баявой славы. Ён быў гразою для іншаземных захопнікаў.

Пытаяні і заданні

1. Якімі шляхамі ажыццяўлялася ўключэнве заходнерускіх зямель у Вя-лікае княства Літоўскае? 2. Чаму ўзнікшая дзяржава называлася Вялікае княства Літоўскае? 3. У краіне дзейнічаў прынцып: «Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны». Растлумачце, як вы яго разумееце. 4. Складзіце план апавядання «Славуты стараста Давыд Гарадзенскі» (вусна або пісьмова). Выкарыстайце яго ў час праверк! дамапшяга задания. 5. Запішыце ў сшытак даты і растлумачце іх: 1307, 1314, 1320, 1323, 1326, 1341 гг.

§ 22. Княжаяне Альгерда і Ягайлы. Крэўская унія

Успомшце: 1. Якім чынам Віцебскія землі аказаліся ў скла-дзе Вялікага княства Літоўскага? 2. Як Гедымін адносіўся да рэлігіі ў княстве?

А. Альгерд і Кейстут.

Пасля гібелі Гедыміна ў 1341 г. трон заняў па волі бацькі сярэдні сын Яўнуцій (1341—1345).

    У 1345 г. старэйшы сын Гедыміна Альгерд скінуў з велікакняжацкай пасады Яўнуція. Яму ўдалося збегчы з-пад варты і ўцячы спачатку ў Смаленск, а затым — у Маскву. Праз два гады Яўнуцій вярнуўся на радзіму, памірыўся з братамі і атрымаў ва ўладанне Заслаўе.

Похожие материалы

Информация о работе