Характэрнымі для дадзенай культуры з'яўляюцца жалезныя сякера, нож, а галоўнае - штрыхаваная кераміка, посуд у выглядзе слоіка.
На поўначы Беларусі ў 1-м тысячагоддзі да н. э. - першай палове 1-га тысячагоддзя н. э., жылі плямёны так званай днепра-дзвінскай культуры. Асноўны тып іх паселішчаў- умацаваныя гарадзішчы.
На гэтыя землі на некалькі стагоддзяў пазней прыйшоў жалезны век. Таму асноўную ролю ў гаспадарчым развіцці займала не земляробства, а жывелагадоўля i паляванне. Толькі ў канцы 1-га тысячагоддзя да н. э. з’явіліся жалезныя прылады i земляробства i жывёлагадоўля сталі галоўнымі галінамі гаспадарчай дзейнасці.
Першапачаткова княжацкая ўлада грунтавалася на радавым прынцыпе. На яго аснове паступова ўзнікла княжацкае лесвічнае права, паводле якога вялікакняжацкі прастол займаў старэйшы прадстаўнік княжацкага роду.
3. Імёны ў гісторыі. Напісаць даклад па тэме: “Князь Ягайла. Гістарычны партрэт”
1348(?) - 1.6.1434
у хрышчэнні - Якаў, у каранацыі на польскі трон - Уладзіслаў ІІ
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377-92, кароль Польшчы ў 1386-1434. Сын Альгерда (малодшы з 11 яго сыноў) і цвярской князёўны Ульяны, унук Гедзіміна. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. На велікакняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Залатой Арды, аднак у час Кулікоўскай бітвы 1380 не аказаў дапамогі Мамаю. У 1380 заключыў сепаратныя пагадненні з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак пастаянныя пагрозы з боку крыжакоў і Маскоўскага княства вымусілі Я. пайсці на саюз з Польшчай.
У 1386 Я. ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранавана ў 1384) і выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вымушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне (у праваслаўі быў хрышчаны пад імем Якава) паводле каталіцкага абраду пад імем Уладзіслава. Пры каранацыі абяцаў аб’яднаць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі язычніцкую Жмудзь, якая складала каля 8% насельніцтва княства, але і праваслаўных беларусаў. У 1377 заключыў з Польшчай т. зв. Крэўскую унію (у замку Крэва, цяпер Ашмянскі р-н). У саюзе з Беларуска-Літоўскай дзяржавай палякі бачылі залог утварэння вялікай і магутнай Польшчы, сродак уратавання сваёй краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя.
У хуткім часе пасля каранацыі і падпісання Крэўскай уніі Я. з Ядвігай прыехалі ў Вільню, дзе знішчылі язычніцкія сімвалы (непагасны агонь у гонар Перуна, абагаўляемых змей, высеклі свяшчэнныя гаі), раздавалі навахрышчаным белыя суконныя світкі, скураныя боты і грошы (таму асобныя язычнікі хрысціліся па 2 разы і больш). У Вільні Я. заснаваў каталіцкія біскупства і 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Беларусі ён закладваў касцёлы і кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі р-н), в. Быстрыца (Астравецкі р-н), якія пашыралі тут каталіцкую веру.
Вяртаючыся ў Польшчу, Я. пакінуў намеснікам у Літоўскай Русі свайго брата Скіргайлу. З мэтай умацавання сваёй апоры і пашырэння каталіцтва сярод феадалаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы Я. выдаў у 1387 прывілей, паводле якога феадалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы і вольнасці. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўных феадалаў Беларусі і часткі Літвы, што выкарысталі князі Кейстут і яго сын Вітаўт. Я. зняволіў іх у Крэўскім замку, дзе Кейстут памер, а Вітаўт уцёк адтуль і з дапамогай крыжацкага войска захапіў уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, а Скіргайлу саслаў намеснікам у Кіеў. Зімой 1390 войскі Я. пасля 10-дзённай аблогі авалодалі Брэсцкім замкам, які абаранялі воіны Вітаўта. У выніку кампраміснага Остраўскага пагаднення 1392 Я. адмовіўся ад велікакняжацкай пасады і прызнаў пажыццёвым гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы Вітаўта (у хрышчэнні Аляксандр), а сам застаўся ў Каралеўстве Польскім. У 1387 яго намаганнямі да Польшчы далучана частка Галіцкай Русі, што да таго належала Венгрыі.
У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (заснаваны ў 1364 Казімірам ІІІ) на ўзор Парыжскага універсітэта і з таго часу ён называецца Ягелонскім.
На працягу 1409-11 Я. вёў "вялікую вайну" супраць нямецкіх рыцараў, якія захапілі паўночна-ўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдскай бітвы (22.7.1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (91 харугва, каля 32 тыс. чалавек). У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромлена і фактычна перастала існаваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар У.Юнгінген. Вынікі перамогі замацаваны Тарунскім мірам 1411. Гэта спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна і абумовіла яго хуткі заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы і Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры.
На Гарадзельскім сойме 1413, які юрыдычна замацоўваў саюз Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, было вырашана, што Вялікае княства Літоўскае без волі караля і сената не выбірае сабе князя, у сваю чаргу Польшча без ведама Вялікага княства Літоўскага не выбірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 сем’яў феадалаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Адначасова Я. і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя. Гэтым пакладзены пачатак палітычнага саюзу Польшчы з Беларуска-Літоўскай дзяржавай.
Пасля смерці Вітаўта вялікім князем у Беларуска-Літоўскай дзяржаве стаў брат Ягайлы Свідрыгайла, які быў заступнікам праваслаўнай царквы і распачаў вайну з Польшчай. Супраць яго выступіў падтрыманы палякамі брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які абвясціў сябе вялікім князем, а Свідрыгайлу выгнаў у Малдавію. Я. абяцаў, што не будзе ператвараць праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, дасць усім свабоду веравызнання і пакіне ўсе саслоўі ў іх правах.
Я. памёр на 86-м годзе жыцця ў час міжусобіц паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам І. Ад першых дзвюх жонак (Ядвігі і Ганны) Я. не меў дзяцей, ад жонкі Соф’і Друцкай меў 2 сыноў - Уладзіслава і Казіміра. Першы сын у 10-гадовым узросце быў выбраны каралём Польшчы (пад апекаю маці) пад імем Уладзіслава III, у 15-гадовым узросце стаў каралём і Венгрыі, а ў 21 год загінуў у баі супраць туркаў пад Варнай. Другі сын у 1440 выбраны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, а у 1444 пад імем Казіміра ІV выбраны каралём Польшчы.
48-гадовае караляванне Я. было перыядам значных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Гісторыкі славяць Я. за шчодрасць, цвярозасць (піў толькі ваду), аднак папракаюць за тое, што занадта прыслухоўваўся да парад вяльможаў і шляхты. [4. с. 124-129]
Спіс літаратуры
1. Советский энциклопедический словарь. М., 1979.
2. Яковсц Ю.В. История цивилизаций. М,. 1995.
3. Тойнби А. Дж. Достижение истории. М., 1991.
4. Дьяконов И. М. Пути истории. От древнейшего человека до наших дней, М., 1994.
5. История Европы. Мн., М., 1996.
6. Гофф Ж. Цивилизация средневекового Запада. М,, 1992.
7. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 1. Мн., 1972.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.