Феадальныя адносіны тут зацвердзіліся ў X ст. Але ўжо не было адзінай дэяржавы з моцным цэнтрам. У 781 г. Італія ў імперыі Карла Вялікага выдзелілася як асобнае каралеўства, а ў 843 г. стала незалежнай краінай, хаця паўднёвая Італія заставалася пад удадай Візантыі, а пазней -нарманскага каралеўства абедзвюх Сіцылій.
Французкі шлях да феадалізму быў найбольш хуткім. Захаваўшы асновы абшчынна-радавога ладу з тэхнічнымі дасягненнямі жалезнага веку i частку антычнага племянныя важакі ператвараліся ў феадалаў (уладальнікаў зямлі як феода), а свабодныя абшчыннікі i атрымаўшыя зямлю воіны - у залежных сялян.
Утварылася моцнае Франкскае каралеўства, у якім у VIII-IX стст, пераважала буйная феадальная вотчына, якая апрацоўвалася калонамі і сёрвамі (асабіста-залежнымі сялянані). Так за чатыры стагоддзі, ад смерці Феадосія (395 г.) i да ўступлення на прастол Карла Вялікага (800 г), на Захадзе з'явіўся новы свет на аснове зліцця рымскага i варварскага светаў [2. с. 146]. .
Скандынаўска-рускі шлях да феадалізму характарызуецца тым, што народы, якія практычна не мелі рабаўладальніцтва, буйных гарадоў, пераходзілі непасрэдна ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму. Племянныя важакі і ваенныя кіраўнікі (князі, канунгі) i ix акружэнне ператвараліся ў землеўласнікаў-феадалаў, а буйныя свабодныя абшчыннікі - у залежных сялян (першапачаткова - з захаваннем абшчыннай уласнасці, канчаткова – з выплатай даніны - пачатковай формы феадальнай рэнты). Гэта дазволіла практычна адначасова з большасцюю народаў Еўропы завяршыць генезіс феадалізму, утварыць ммоцную, агрэсіўную дзяржаву. Па гэтаму шляху ішлі Скандынавія; Русь, Усходняя Прыбалтыка,
Мусульманская мадэль звязана з узнікненнем ісламу ў VII ст. Ён быў узяты на ўзбраенне шэрагам блізкаўсходніх i паўночнаафрыканскіх народаў i стаў сцягам ix імклівай экспансіі. V VII ст. арабы - авалодалі Блізкім Усходам, Іранам, Егіптам, Харэзмам, у пачатку VІІІ ст. - Бухарой, часткова Іспаніяй, у пачатку IX ст. - Паўдневай Італіяй, Сіцыліяй, Сардыніяй, Корсікай. Арабскія заваёвы садзейнічалі сінтэзу заходняй i ўсходняй культур, развіццю гандлю i рамёстваў, новаму развіццю гарадоў, станаўленню феадальных зямельных адносін у асаблівай форме [2. с. 147].
Усходняя мадэль назіралася ў Кітаі, Індыі, Персіі, Сярэдняй Азіі. У Кітаі ў VIII ст. уводзяцца пераводныя чэкі банкіраў, а ў IX ст. пачынаецца кнігадрукаванне.
А што ж адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі?
Археолагі знайшлі адбіткі ног людзей, ягкія жылі 3-3,5 млн. гадоў таму ў паўдневай Еўропе (узбярэжжа Міжземнага мора). У Белаpyci чалавек мог з’явіцца 300 тыс. гадоў назад. Аднак перыядычнае наступленне пяці ледавікоў таўшчынёю 1-2 км з боку Скандынавіі i Кольскага паўвострава (Нераўскае, Бярэзінскае, Дняпроўскае, Сожскае, Паазёрскае абледзяненні) гнала яго на поўдзень, а з ix адступленнем - на поунач. Больш стала засяленне Беларусі прыкладна 12 тыс. гадоў таму (прыкладна так і ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе). Змаганне за жыццё вымушала старажытных людзей (неандэртальцаў, а пазней краманьёнцаў) вынаходзіць такія прылады працы, якія б дапамагалі ім выжыць у навакольным асяроддзі. У залежнасці ад матэрыялу, з якога яны paбіліся ў розныя гістарычныя перыяды, адрозніваюць каменны, бронзавы, жалезны вякі.
Чалавек на тэрыторьп Бедарусі з'явіўся 100-40 тыс. гадоў назад. Менавіта ў раннім палеаліце, калі ён карыстаўся каменнымі прыладамі, якія былі далёкімі ад дасканаласці, i таму патрабаваліся вялікія намаганні мноства людзей у барацьбе за жыццё, з'явілася такая прымітыўная арганізадыя, як першабытны чалавечы статак (праабшчына). Мацярынская радавая абшчына стала характэрнай для сярэдняга i позняга палеаліту, мезаліту і неаліту, а патрыярхальная радавая абшчына - для эпох бронзы і жалеза.
У эпоху позняга палеаліту (працягвалася ў Еўропе 30 тыс. гадоў - з 40-га да 9-га тысячагоддзя да н. э.) паселішчы на тэрыторыі Беларусі размяшчаліся ў асноўным па берагах рэк, што пацвярджаюць стаянкі на правым беразе Сожа каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна і каля вескі Юравічы Калінкавіцкага раёна ў басейне верхняга Дняпра i інщ. Для ix характэрны напаўпадземныя жытлы, крамянёвы (наканечнікі коп'яў і дроцікаў, адназубыя i шматзубыя гарпуны, разцы, скрабкі, пілкі, долаты і інш.) i касцяны інвентар, рэшткі паляўнічай фаўны.
Позняму палеаліту характэрна далейшая спецыялізацыя працы. Асобныя члены абшчыны стваралі вырабы з крэменю i касцей, творы мастацтва. Мужчыны займаліся паляваннем i рыбалоўствам, а жанчыны вялі гаспадарку, даглядалі дзяцей, займаліся збіральніцтвам, падтрымлівалі агонь.
У гэты час сацыяльнай ячэйкай грамадства з'яўлялася парная сям 'я. Некалькі сем'яў аб'ядноўваліся ў абшчыну (poд), якая складалася з нашчадкаў пэўнай роданачальніцы. Iснавала экзагамія - забарона шлюбных сувязей унутры рода. Некалькі абшчын утваралі ппемя.
У людзей гэтага перыяду быў развіты татэмізм - вера ў агульнае пазоджанне, прыродную роднасць паміж радавой групай людзей i пэўным відам жывёл, раслін, прадметам або з'яваю. Татэм лічыўся магутным роданачальнікам, заступнікам людзей, здольным забяспечыць ix ежаю. Калі гэта была жывёла, то яе не забівалі і не ўжывалі яё мяса, калі расліна – не елі яе пладоў, не вакарыстоўвалі на паліва [1. с. 1355]. Такім татэмам, напрыклад, для Елісеевіцкай i Юравіцкай мацярынскіх абшчын была рыба [7. с 24].
Археалагічныя дасдедаванні паказваюць, што ў Беларусі ў гэту эпоху пражывалі тры вялікія групы плямён. Паколькі назвы ix невядомы, то культуру гэтых плямен вучоныя вызначаюць паводле тыпу арнаментацыi на посудзе, формы гаршкоў цi тэрыторыі распаўсюджання.
Паселішчы сярэднедняпроўскіх плямён выяўлены паблізу вескі Лучын Рагачоўскага i Малыя Poгi Жлобінскага раёнаў, каля Быхава. У жытлах, якія былі слупавой канструкцыі, знойдзены гліняны посуд, каменныя прылады працы i зброя. Насельніцтва займалася пойменным i лядным земляробствам, а таксама паляваннем і рыбалоўствам.
Паморская кульпура IV-II стст. да н. э. уласціва была для насельніцтва заходняй часткі сучаснай Брэсцкай вобласці. Адметным было тут пахаванне. Пасля крэмацыі астанкі ссыпаліся ў урны i пакрываліся вялікі гаршком (клёшам).
У канцы 1 -га тысячагоддзя да н. э. у Верхнім i Сярэднім Падняпроўі, ранейшай тэрыторыі плямён мілаградскай культуры, сфарміравалася культура зарубінецкага тыпу (па назве сяла Зарубінцы Кіеўскай вобласці). Плямёны гэтай культуры значна пашырылі арсэал свайго пражывання. Характэрная яе рыса - мноства гліняных прасліц для верацён, арнаментаваных канцэнтрычнымі кольцам), ямкамі, ромбамі, трохвугольнікамі i г. д. Пачаў ужывацца глянцаваны посуд. Больш разнастайнымі сталі прылады працы (сякеры-кельты, сярпы з чаранком), зброя (наканечнікі коп’яў лістападобнай формы) i ўпрыгажэнні[7. с. 57].
На поўнач ад тэрыторыі плямён мілаградскай, а пазней 3apyбiнецкай культур у VII ст. да н. э. - III-V стст. н. э. жылі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. Займалі гэтыя плямёны сярэднюю паласу Белаpyci ўсходнюю частку цяперашняй Літвы. У пачатку жалезнага веку (VII-V стст. да н. э.) у ix існавалі паселішчы, «умацаваныя» самой прыродай. Затым яны сталі ўмацоўвацца драўлянымі сценамі, потым землянымі валамі i равамі. Ад паселішчаў ранейшых культур яны адрозніваліся значна меншымі памерамі i сістэмай умацаванняў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.