Бердыж
Юравічы
Стаянкі Юравічы і Бердыж

Жытлы ўяўлялі сабой
паўземлянкі, основа і каркас
ладзіліся з буйных касцей
маманта, жэрдак, скур звяроў
Юравічы


Бердыж
Заняткі і быт краманьёнцаў



Прылады працы з стаянак Юравічы
І Бердыж

Краманьёнцы жылі раннеродавай мацярынскай абшчынай пераважна на берагах рэк, карысталіся каменнымі груба апрацаванымі прыладамі працы
Прылады працы краманьёнцаў
П а л е а л і т
Фарміраванне чалавека сучаснага тыпу-краманьёнца
Раннеродавая абшчына, матрыярхат
Асноўныя прылады працы: рубілы, скрабкі, сякеры, гарпуны з крмня або косці
Асноўныя заняткі: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва
МЕЗАЛІТ
-
Закончылася ледавіковая эпоха, што прывяло да змен у клімаце: адбылося пацяпленне.
-
Сфарміраваліся сучасны ландшафт і водная сістэма Беларусі.
-
На Беларусі распаўсюдзілася шмат зуброў, тураў, дзікіх коней.
-
Адбылося канчатковае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Знойдзена каля 120 стаянак, насельніцтва складала 4-6 тыс. чалавек.
-
Асноўныя заняткі – паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.
-
Вынаходніцтва лука і стрэлаў з крамянёвымі наканечнікамі.
-
Прыручаецца першая жывёла – сабака.
Выраб прылад з крэмню
-
Прылады працы вырабляліся з крэмню і косці
-
З’явіліся вырабы з мікралітаў (складаныя прылады працы з невялікіх вострых асколкаў камня).
-
Людзі пачалі карыстацца чоўнамі і рыбалоўнымі сеткамі.
-
Людзі жылі ў ранняродавых мацярынскіх абшчынах.
-
Пачалі выдзяляцца археалагічныя культуры розных рэгіёнаў, якія адрозніваліся галоўным чынам па наканечніках стрэл і макралітычнай ці мікралітычнай вытворчасці

Н Е А Л І Т
-
Яшчэ большае пацяпленне, станаўленне сучаснага жывёльнага свету.
-
Вядома больш за 600 станак, колькасць насельніцтва прыкладна 27-36 тыс. чалавек.
-
Чалавек навучыўся новым метадам апрацоўкі каменя – свідраванню, піленню, шліфаванню.
-
Наладжана здабыча крэмня шахтным спосабам (пас. Краснасельскі, Ваўкав. р-н).
-
З’явіліся першыя рамёствы – ткацкае і ганчарнае.
-
Адбываецца “неалітычная рэвалюцыя” – пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай.
-
Захоўваецца родавая мацярынская абшчына.
-
Пачынаецца ўтварэнне этнічных супольнасцыяў у арэалах 4 археалагічных культур, якія адрознівался асаблівасцямі керамікі.


Краснасельскія шахты па здабычы крэменю





Археалагічныя культуры неаліта

Нарвенская


Неманская
Верхне
дняпроўская


Днепра-данецкая
-
2. Бронзавы век: рассяленне індаеўрапейцаў, балты на тэрыторыі Беларусі.
-
На Беларусі носіць умоўны характар, бо няма радовішчаў медзі і волава.
-
Вырабы з бронзы траплялі на Беларусь з Прыкарпацця і Каўказа.
-
Шырокае распаўсюджанне атрымалі матычнае земляробства і жывёлагадоўля.
-
Разам з каменнымі прыладамі працы пачалі выкарыстоўваць медныя і бронзавыя прылады.
-
Новы этап этнічнай гісторыі – на тэрыторыю Беларусі прыходзяць першыя індаеўрапейцы – балты.


Індаеўрапейцы (версіі паходжання)
-
Прарадзіма індаеўрапейцаў – паўночная Германія
-
Канцэпцыя балканскага паходжання індаеўрапейцаў
-
Тэорыя В. Іванова і Т. Гамкрэлідзе: прарадзіма індаеўрапейцаў у Паўночнай Месапатаміі і на паўднёвым Каўказе


Напрамкі рассялення індаеўрапейцаў
у 3-2 тыс. да н.э.

-
У бок Афганістана і Індыі
-
У Паўночнае Прычарнамор’е
-
На Балканскі паўвостраў
-
У еўрапейскім напрамку
Дзяленне індаеўрапейскай супольнасці

Рассяленне балтаў у Еўропе

Балты
-
Вялі аседлы лад жыцця
-
Пасяленні – умацаваныя гарадзішчы і неўмацаваныя адкрытыя селішчы
-
Займаліся падсечна-агнявым і матычным земляробствам
-
Шырока займаліся жывёлагадоўляй – гадавалі коней, кароў, коз.
-
З’яўляецца патрыярхальная сям’я
-
Пачынаецца сацыяльнае расслаенне
-
Пакінулі на тэрыторыі Беларусі большасць гідранімікі.





-
3. Жалезны век: славянскі этап засялення Беларусі.

-
Людзі навучыліся здабывать жалезную руду і выплаўляць ў печах-домніцах крычнае жалеза, з якога выкоўвалі прылады працы.
-
У земляробстве, якое стала ворыўным, выкарыстоўвалася рала з жалезным наканечнікам.
-
Родавая абшчына паступова ператвараецца ў суседска-родавую на чале з выбарным саветам старэйшын.
-
Удасканаленне прылад працы прывяло да з’яўлення лішкаў прадуктаў, развіцця прыватнай ўласнасці, узнікнення маёмаснай няроўнасці.
-
Пераважна будуюцца умацаваныя пасяленні – гарадзішчы (у Беларусі каля 1000

Археалагічныя культуры ў Беларусі ў 1 тысяч. да н.э – пачатку н.э.





“Другое вялікае перасяленне народаў” (пачатак і сярэдзіна 1 тыс. н.э.)
Магчымая прарадзіма славян
-
Цэнтральная Еўропа, прасторы паміж Эльбай, Одэрам і Віслай
-
Балканскі паўвостраў
-
Поўдзень Беларусі і тэрыторыя Украіны
Славяне
-
З сяр. ІІ тыс. да н.э. славяне выдзяляюцца з індаеўрапейскай супольнасці.
-
Упамінаюцца ў рымскіх, арабскіх і візантыйскіх аўтараў, дзе іх называюць “антамі”, “склавінамі”,
-
“словенамі”, “венедамі”.
-
Характэрна кераміка без арнамента.
-
Тып жытла – паўзямлянкі з вогнішчам у дальні куце.
-
Адбываецца станаўленне суседскай абшчыны і нуклеарнай сям’і.
-
Далейшае расслаенне грамадства, вылучэнне племянной знаці і князя.
У эпоху “вялікага перасялення народаў” славян пачалі цясніць іншыя народы. Частка славян засталася ў раёне прарадзімы, яны атрымалі назву “заходнія славяне” (чэхі, палякі, славакі), частка пачала рухацца на поўдзень – “паўднёвыя славяне” (балгары, харваты, сербы, чарнагорцы), частка – на ўсход – “усходнія славяне” (беларусы, украінцы, рускія)
Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі

Славяне засялялі тэрыторыю Беларусі з поўдня і паўночнага усходу і асіміліравалі мясцовае балцкае насельніцтва. У 2 пал. І тыс. асобныя славянскія плямёны аб’ядноўваюцца ў буйныя саюзы, якія ў летапісах атрымалі назву “княжанні”.
-
Такіх саюзаў на тэрыторыі Беларусі было тры:
-
крывічы (Падзвінне, вярхоў’і Дняпра і Волгі),
-
дрыгавічы (паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіною)
-
радзімічы (Пасожжа)
