студзеня 2014 года – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры гімназій, ліцэяў, ВПК, школ «Аўтарская сістэма выкладання лаўрэата конкурсу “Настаўнік года 2009” Г.А. » (на платнай аснове навучання);
12 – 13 сакавіка 2014 года – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для членаў рэспубліканскай творчай групы «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры» (сумесна з Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі»);
Май 2014 года – семінар-нарада для метадыстаў ІРА «Каардынацыя дзейнасці структур дадатковай адукацыі дарослых па арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры».
Дадатак 1
Прыкладная адукацыйная праграма навучання для метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (навучанне ў арганізацыі)
Тэма: Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы і літаратуры як асноўнай формы навучання.
Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі беларускай мовы і літаратуры са стажам да 3 гадоў.
Мэта: удасканаленне прафесійных навыкаў педагогаў у праектаванні ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.
Задачы:
вызначыць асноўныя патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы (літаратуры); удасканальваць уменні ў праектаванні і правядзенні ўрока;
садзейнічаць развіццю ўменняў рэфлексіі педагагічнай дзейнасці.
Плануемыя вынікі: у выніку асваення дадзенай адукацыйнай праграмы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры будуць ведаць зыходныя тэарэтычныя пазіцыі, якія ляжаць у аснове ўрока; будуць умець вызначаць ключавыя моманты для мадэлявання эфектыўнага ўрока беларускай мовы (беларускай літаратуры) і змогуць прымяніць набытыя веды на практыцы, правесці аналіз і самааналіз урока.
Формы арганізацыі заняткаў: тэарэтычныя і практычныя заняткі ў рамках школы маладога настаўніка ці ўдасканалення педагагічнага майстэрства.
Асноўны змест
Адзінства навучання, выхавання і развіцця як зыходная ідэя пабудовы ўрока.Пастаноўка мэт і задач урока. Спосабы і прыёмы ўключэння вучняў у працэс мэтавызначэння. Асноўныя патрабаванні да адбору зместу вучэбнага матэрыялу. Акрэсліванне апорных ведаў і ўменняў вучняў, якія фарміруюцца на дадзеным вучэбным матэрыяле. Вызначэнне эфектыўных метадаў і прыёмаў навучання для рэалізацыі пастаўленых мэт і задач. Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў. Падбор аптымальных сродкаў навучання. Арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі.
План правядзення:
Навукова-метадычны блок – вызначэнне і абмеркаванне асноўных патрабаванняў да сучаснага ўрока беларускай мовы (літаратуры), асноўных падыходаў да яго мадэлявання.
Вучэбна-метадычны блок – прагляд відэаўрокаў, наведванне адкрытых урокаў і іх аналіз.
Практычны блок – распрацоўка плана-канспекта (тэхналагічнай карты) урока, правядзенне ўрока, аналіз і самааналіз урока.
У дапамогу настаўніку і метадысту
Дыягнастычная карта ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці педагагічных уменняў педагога*
Блокі педагагічных уменняў і іх ацэнка |
|||||
Уменні праектаваць урокі |
Самаацэнка ўмення |
Уменні арганізаваць узаемадзеянне з вучнямі на ўроку |
Самаацэнка ўмення |
Уменні аналізаваць вынікі вучэбнай дзейнасці |
Самаацэнка ўмення |
1. Праводзіць логіка-дыдактычны аналіз зместу праграмы, тэмы ўрока |
Арганізаваць дзейнасць вучняў на дасягненне мэт урока |
Звязваць вынікі аналізу з яго мэтамі і задачамі |
|||
2.Валодаць методыкай вызначэння сістэмы мэт урока |
Ацаніць эфектыўнасць урока па яго ролі і месцы ў сістэме ўрокаў па тэме, раздзеле, курсе |
Павышаць інфарматыўную ёмістасць урока |
|||
3.Вызначыць неабходны для дасягнення мэт урока аб’ём вучэбнага матэрыялу |
Размяркоўваць рацыянальна час між рознымі структурнымі элементамі ўрока |
Ажыццяўляць аналіз вынікаў выканання вучэбных работ з улікам іх навучальных і развіццёвых магчымасцей |
|||
4.Падбіраць мэтазгодны для дасягнення мэт урока аб’ём і характар вучэбных работ |
Актывізаваць вучэбную дзейнасць вучняў на ўсіх этапах урока |
Аналізаваць урокі з пазіцый сучасных патрабаванняў да працэсу |
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.