Змест і арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

Страницы работы

18 страниц (Word-файл)

Фрагмент текста работы

студзеня 2014 года – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры гімназій, ліцэяў, ВПК, школ «Аўтарская сістэма выкладання лаўрэата конкурсу “Настаўнік года 2009” Г.А. » (на платнай аснове навучання);

12 – 13 сакавіка 2014 года – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для членаў рэспубліканскай творчай групы «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры» (сумесна з Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі»);

Май 2014 года – семінар-нарада для метадыстаў ІРА «Каардынацыя дзейнасці структур дадатковай адукацыі дарослых па арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры».

Дадатак 1

Прыкладная адукацыйная праграма навучання для метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры  (навучанне ў арганізацыі)

Тэма: Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы і літаратуры як асноўнай формы навучання.

Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі беларускай мовы і літаратуры са стажам да 3 гадоў.

Мэта: удасканаленне прафесійных навыкаў педагогаў у праектаванні   ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

Задачы:

вызначыць асноўныя патрабаванні да сучаснага  ўрока беларускай мовы (літаратуры); удасканальваць уменні ў праектаванні і правядзенні ўрока;

садзейнічаць развіццю ўменняў рэфлексіі педагагічнай дзейнасці.

Плануемыя вынікі: у выніку асваення дадзенай адукацыйнай праграмы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры будуць ведаць зыходныя тэарэтычныя пазіцыі, якія ляжаць у аснове ўрока; будуць  умець вызначаць ключавыя моманты для мадэлявання эфектыўнага ўрока беларускай мовы (беларускай літаратуры) і змогуць прымяніць набытыя веды на практыцы, правесці аналіз і самааналіз урока.

Формы арганізацыі заняткаў: тэарэтычныя і практычныя заняткі ў рамках школы маладога настаўніка ці ўдасканалення педагагічнага майстэрства.

Асноўны змест

Адзінства навучання, выхавання і развіцця як зыходная ідэя пабудовы ўрока.Пастаноўка мэт і задач урока. Спосабы і прыёмы ўключэння вучняў у працэс мэтавызначэння. Асноўныя патрабаванні да адбору зместу вучэбнага матэрыялу. Акрэсліванне апорных ведаў і ўменняў вучняў, якія фарміруюцца на дадзеным вучэбным матэрыяле. Вызначэнне эфектыўных метадаў і прыёмаў навучання для рэалізацыі пастаўленых мэт і задач. Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў. Падбор аптымальных сродкаў навучання. Арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі.

План правядзення:

Навукова-метадычны блок – вызначэнне і абмеркаванне асноўных патрабаванняў да сучаснага ўрока беларускай мовы (літаратуры), асноўных падыходаў да яго мадэлявання.

Вучэбна-метадычны блок – прагляд відэаўрокаў, наведванне адкрытых урокаў і іх аналіз.

Практычны блок – распрацоўка плана-канспекта (тэхналагічнай карты) урока, правядзенне ўрока, аналіз і самааналіз урока.

У дапамогу настаўніку і метадысту

Дыягнастычная карта ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці педагагічных уменняў педагога*

Блокі педагагічных уменняў і іх ацэнка

Уменні праектаваць урокі

Самаацэнка ўмення

Уменні арганізаваць узаемадзеянне з вучнямі на ўроку

Самаацэнка ўмення

Уменні аналізаваць вынікі вучэбнай дзейнасці

Самаацэнка ўмення

1. Праводзіць логіка-дыдактычны аналіз зместу праграмы, тэмы ўрока

Арганізаваць дзейнасць вучняў на дасягненне мэт урока

Звязваць вынікі аналізу з яго мэтамі і задачамі

2.Валодаць методыкай вызначэння сістэмы мэт урока

Ацаніць эфектыўнасць урока па яго ролі і месцы ў сістэме ўрокаў па тэме, раздзеле, курсе

Павышаць інфарматыўную ёмістасць урока

3.Вызначыць неабходны для дасягнення мэт урока аб’ём вучэбнага матэрыялу

Размяркоўваць рацыянальна час між рознымі структурнымі элементамі ўрока

Ажыццяўляць аналіз вынікаў выканання вучэбных работ з улікам іх навучальных і развіццёвых магчымасцей

4.Падбіраць мэтазгодны для дасягнення мэт урока аб’ём і характар вучэбных работ

Актывізаваць вучэбную дзейнасць вучняў на ўсіх этапах урока

Аналізаваць урокі з пазіцый сучасных патрабаванняў да працэсу

Похожие материалы

Информация о работе