Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.
Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.
Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.
Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.
Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.
Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.
№ 23 Развiццё мiнiяцюры i кнiжнай графiкi (па XYIII ст.). Гравюры Ф. Скарыны. Магілёўская, Вiленская i Куцеiнская школы гравюры.
Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.
Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Кананічныя патрабаванні царквы прымушалі аўтараў ісці ўслед за візантыйскімі і балканскімі традыцыямі.
Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсціжскае евангелле. На думку мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст., адкуль трапіла ў Мсціж.
Мсціжскае Евангелле ― беларускі рукапісны помнік XIV стагоддзя. У Евангеллі адна застаўка і каля 350 ініцыялаў у тэраталагічным стылі. На адным з ініцыялаў (літара В) намаляваны селянін з лапатай. На сярэбраных пласцінах скураной вокладкі выгравіраваны выявы евангелістаў і Хрыста на крыжы.
Развіццё мініяцюры ў 14 - 16 стст. было імклівым. Стылістычная накіраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкі рукапісаў адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" п. 14 ст. і "Радзівілаўскі летапіс" (ілюстрацыі XV ст. зьяўляюцца копіяй з больш раньніх — як мяркуюць некаторыя дасьледнікі, арыгінальныя мініятуры маглі належыць нават да XII ст.. Мініятуры Радзівілаўскага летапісу, нягледзячы на схематызаваны стыль, даюць уяўленьне пра побыт, будаўніцтва, ваенную справу сярэднявечнай Русі. Іх завуць «вокнамі ў зьніклы сьвет»), "Служэбнік".
Мастацкае аздабленне Лаўрышынскага Евангелля стварае складанае ўражанне і ў некаторых сваіх тэндэнцыях супрацьстаіць рускаму кніжнаму майстэрству XI—XII стагоддзяў. Рукапіс багата ілюстраваны 18 мініяцюрамі. Акрамя традыцыйных мініяцюраў з чатырма эвангелістамі ў ёй знаходзіцца яшчэ 14 мініяцюраў (12 на сюжэт евангельскай гісторыі, выявы праведнага Ёва і арханёла Міхаіла. Падабенства да нямецкіх кніжных мініяцюраў.
У 2-й палове XIV — XVI стст. у беларускай мініяцюры ўзмацніўся заходнееўрапейскі ўплыў: праніклі свецкія сюжэты, гістарычныя і побытавыя сцэны (Лаўрышаўскае, Жыровіцкае, Шарашоўскае Евангеллі, Радзівілаўскі летапіс). У XVII — XVIII стст. на мініяцюру ўплывала гравюра друкаваных кніг.
Вядомыя імёны перапісчыкаў кніг і мастакоў Паповіча Бярозкі з Наваградка, Юрыя Алелькі (ці Алелькавіча) са Слуцка, Стэфана Кахановіча з Супрасля, Васіля Амельяненскага з Віцебска, Яўстафія з Гродна, Парфёна з Пінска. У цэлым для беларускай мініяцюры характэрныя жыццёвасць і экспрэсія вобразаў, стрыманы дэкор, сакавітасць каларыту, жанравы характар ініцыялаў.
Тэраталагічны стыль (звярыны) |
• Мсцiжскае евангелле • Лаўрышынскае евангелле • Полацкае нядзельнае евангелле • Смаленскі псалтыр • Друцкае евангелле • Мсцiслаўскае евангелле
Балгарскі і новавізантыйскі стыль |
• Другое Тураўскае евангелле • Шаршоўскае евангелле • Жыровiцкае евангелле • Кодэкс "Дзесятаглаў"
Рэнесансны стыль |
• Ваўкавыскае евангелле • Радзівілаўскі летапіс • Служэбнік • Мелішаўскае евангелле
На пачатку XVI ст., разам са з'яўленнем першых беларускіх друкаваных кніг, у графічнае мастацтва прыходзіць новая тэхніка - гравюра, якая напачатку свайго існавання выконвалася на дрэве і вядомая пад назвай ксілаграфія. Першыя дрэварыты належаць выданням Ф. Скарыны і адрозніваюцца як высокімі мастацкімі якасцямі так і выдатным паліграфічным узроўнем. Далейшае развіццё кніжная гравюра атрымала з другой паловы XVI ст. і было звязана з выдавецкай дзейнасцю друкарняў на тэрыторыі Беларусі.
Канец 16 ст. адзнаменаваны першымі медзярытамі, што было не толькі прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскімі графічнымі школамі, але і значным крокам наперад у засваенні распаўсюджанні новых відаў і тэхнік гравюры.
Гравюры кніжных выданняў Ф. Скарыны - найбольш раннія ілюстрацыйныя гравюры ў славянскім друку. Змяшчаюць 52 ксілаграфіі (оттиск на бумаге с деревянной печатной формы): 47 у пражскіх выданнях і 5 у віленскіх, а таксама больш за 500 заставак і 900 ініцыялаў.
Упершыню ў кірыліцкім друкарстве Ф. Скарына ўвёў тытульны ліст, фаліяцыю старонак, калонтытулы, складаныя
Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.
Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.
Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.
Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.
Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.
Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.