№ 41 Музычнае мастацтва Беларусi (XIV – XVIIIстст.): свецкая музыка.
Рэнесансныя працэсы, якiя даволi моцна праявiлiся ў Беларусi, паказалi сябе i ў музычнай культуры, у станаўленнi яе новых вiдаў i жанраў. Уздым назiраецца зараз у розных галiнах музычнага жыцця — у народнатрадыцыйнай песеннай творчасцi, у гарадской iнструментальнай, капэльнай музыцы, у царкоўнай i свецкай музычнай дзейнасцi.
Развiваецца традыцыйная ўжо паэзiя каляндарна-земляробчага цыклу, дзе вылучаюцца сваёй мастацкай завершанасцю, багаццем тэатральнасцi такiя абрадавыя ўрачыстасцi, як Каляды, Вялiкдзень, Купалле, Дажынкі. Хутка развiваюцца зараз абрады i песнi сямейнага цыклу. Гэта датычыць асаблiва радзiнных (хрэсьбiнных) i вясельных песень. Абрад беларускага вяселля, якi фармуецца ў пару Рэнесансу, а затым усё больш узбагачаецца i паэтычна ўдасканальваецца, набывае характар кампазiцыйна складанага музычнага спектакля. У iм ёсць самастойныя сцэнiчныя часткi, якiя перамяжоўваюцца антрактамi, ёсць iгравыя ролi галоўных i другарадных персанажаў, ёсць неабходныя масоўкi, падзел прысутных, хаця i досыць умоўны.
Пачынаюць развiвацца цяпер i не абрадавыя песнi. Яны ўжо не былi звязаны з практыкай абрадавай творчасцi, i выкананне iх залежала толькi ад волi i жадання чалавека. Пераважаў 1 —2-галосы вакал, прычым двухгалоссе ўсё больш замацоўвалася, нiжнi голас вёў меладычную лiнiю, верхнi «расквечваў» яе.
З’яўляюцца новыя народныя музычныя iнструменты: цымбалы, скрыпка, лiра і інш.
З сярэдзiны XVI стагоддзя iмклiва развiваецца на прасторы ВКЛ гарадская iнструментальная музыка (у Маскоўскай дзяржаве не практыкавалася да XVIII ст.). Канцэрты аркестравых калектываў (капэлаў), якiя выступаюць на плошчах гарадоў i мястэчак, становяцца вельмi папулярнымiў розных слаях насельнiцтва. Першае публiчнае выступленне аркестра адбылося ў Гродне ў 1543 г. Група мясцовых музыкантаў, пазней названая «Лiтоўскай капэлай», выйшла iграць для вялiкай аудыторыi. У рэпертуары гарадскiх аркестраў пераважалi танцавальныя творы. Каралева Бона тады ўсяляк папулярызавала iтальянскую i французскую танцавальную музыку (куранты, паваны, гальярды). Выкарыстоўвалiся такiя iнструменты, як варган, арфа, клавесiн, гуслi, званы, флейта, лютня i iнш.
Музыку для iнструментальных ансамбляў пiсалi вядомыя вiленскiя кампазiтары В.Бакфарк, К.Клябан, В.Даўгарай, М.Жалiгоўскi. У Брэсце дзейнiчаў Ц.Базылiк.
***У 2-й палове XVI ст. пачынаюць развiвацца ў Беларусi песнi-канты цi «лiтаратурныя песнi» (А.Мальдзiс). Гэта аўтарскiя, кампазiтарскiя творы, якiя хутка пашыралiся i ў горадзе, i ў сельскай мясцовасцi i станавiлiся любiмым вiдам спеваў, асаблiва сярод моладзi. Канты — велiчальныя, пераважна харавыя песнi, у якiх услаўлялiся вышэйшыя боскiя i зямныя каштоўнасцi, паэтызавалася хараство i сiла жыцця. Першапачаткова развiвалiся рэлiгiйныя канты (псальмы), але яны прызначалiся не для царкоўнага, а для масавага свецкага ўжытку. Псальмы ўсё больш уваходзiлi ў рэпертуар калядоўшчыкаў, вясельнiкаў
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.