Асвета і адукацыя хіх-хх стагодзя. Рэвалюцыя 1905-07 гадоу

Страницы работы

5 страниц (Word-файл)

Содержание работы

3. АСВЕТА І АДУКАЦЫЯ ХІХ-ХХ СТАГОДЗЯ

На рубяжы 19-20 ст. сiстэма асветы уступiла у супярэчнасть з патрэбамi жiцця. Адсталасть народнай адукацыi станавiлася тормазам на шляху эканамiчнага прагрэсу. Пад нацiскам рэвалюцыйнага руху i патрэб эканамiчнага развiцця царызм пайшоу на пашырэнне народнай адукацыi. Павялiчвалася колькасть пачатковых i сярэднiх школ. Пасля 1911 года на Беларусi з’явiлiся земскiя школы. Рост школьнай сеткi вылучау на першы план праблему падрыхтоукi настаунiкау. У пачатку 20 ст. дадаткова адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый: Аршанская, Барысауская, Гомельская, Бабруйская жаночыя, Рагачоуская мужчынская; настаунiцкiя iнстытуты: Вiцебскi, Магiлёускi, Мiнскi, арганiзоувалiся настаунiцкiя курсы. У вынiку узросшiх патрэб у прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi адкрывалiся прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы, рамесныя аддзяленнi i класы. У Вiцебску у 1911 годзе адкрыта аддзяленне Маскоускага археалагiчнага iнстытута.

Рэвалюцыя 1905-07 гадоу абудзiла палiтычную свядомасць настаунiкау i перадавой шольнай моладзi, уцягнула iх у рух за перабудову асветы на дэмакратычных асновах. Прагрэсiуныя педагогi Беларусi Ф. А. Кудрынскi, Дз. А. Сцяпура, Е. Р. Раманау, К. I. Цiхамiрау i iнш. у сваёй асветнiцкаай дзейнасцi i навуковых працах распрацоувалi шляхi i метады сувязi выкладання асноу навук працоунага навучання i эстэтычнага выхавання, прапагандавалi iдэiвыхаваучага навучаня, развiцця у дзяцей пазнавальных iнтарэсау, падкрэслiвалi ролю асабiстага прыкладу настаунiка. Значны уклад у развiццё педагагiчнай справы на Беларусi зрабiлi Цётка (А. С. Пашкевiч) i Я. Колас (К. М. Мiцкевiч). Цётка стварыла кнiжкi для дзяцей на беларускай мове («Лемантар», «Гасцiнец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусау»), Я. Колас засноувау нелегальныя беларускiя школы, быу адным з арганiзатарау з’езда настаунiкау Мiнскай губернi 1906 года, напiсау падручнiк «Другое чытанне для дзяцей беларусау».

Пасля кастрычнiцкай рэвалюцыi пачалася карэнная перабудова сiстэмы асветы на аснове програмных палажэнняу бальшавiцкай партыi у галiне народнай адукацыi: цесная сувязь асветы з сацыяльна-эканамiчнымi i палiтычнымi пераутварэннямi; права усiх народау на адукацыю на роднай мове; прынцып пераёмнасцi усiх звёнау сiстэмы народнай адукацыi; лiквiдацыя непiсьменнасцi i малапiсьменнасцi; ажыццяуленне усеагульнай адукацыi за кошт дзяржавы. На падставе дэкрэтау i пастаноу савецкага урада на Беларусi былi лiквiдаваны дарэвалюцыйныя органы асветы i стварауся новы аппарат кiравання культурным будаунiцтвам. Пры губернскiх i павятовых саветах былi створаны аддзелы народнай адукацыi, у падпарадкаванне якiх перайшлi усе навучальныя установы незалежна ад былой ведамаснай прыналежнасцi. Было забаронена выкладанне рэлiгii i выкананне рэлiгiйных абрадау, уведзены новы правапiс. Стваралiся першыя школы-камуны, якiя прапагандавалi калектывiстскiя прынцыпы у навучальна-выхаваучай рабоце. У адпаведнастi з рашэннямi 1-га Усерасiйскага з’езда на асвеце замест шматлiкiх тыпау навучальных устаноу стваралася адзiная процоуная школа 2-х ступеняу: 1-я з 5-гадовым тэрмiнам навучання для дзяцей 8-13 гадоу, 2-я з 4-гадовым тэрмiнам навучання для падлеткау 13-17 гадоу.

У студзенi 1919 года створаны Народны камiсарыят асветы БССР. У красавiку гэтага ж года адноулены Горы-Горацкi земляробчы iнстытут, у снежнi 1920 пачау працаваць Беларускi дзяржауны палiтэхнiкум, у кастрычнiку 1921 – Беларускi дзяржауны унiверсiтэт.

У сярэдзiне 20-х гадоу у БССР праведзена рэарганiзацыя сiстэмы агульнаадукацыйных школ. 9-гадовыя школы пераутвораны у 7-гадовыя, якiя сталi асноуным звяном новай сiстэмы. Склалiся 3 тыпы навучальных устаноу, якiя ажыццяулялi спецыяльную прафесiйную падрыхтоуку: прафесiйна-тэхнiчная школа, тэхнiкум, iнстытут.

Рашеннем 15-га з’езда ВКП(б) 1927 года у СССР уведзена усеагульнаяе абавязковае пачатковае навучанне. Павялiчвалiся асiгнаваннi на школьную справу, будавалiся тыпавыя школьныя будынкi, удасканальвалася арганiзацыя вучэбна-выхаваучага працэсу, уводзiлiся новыя праграмы, што дазволiла у 2-й палове 30-х гадоу перайсцi да усеагульнай 7-гадовай адукацыi у гарадах, пашырыць яе i у сельскай мясцовасцi.

На працягу 1927-32 гадоу амаль у два разы павялiчалася колькасць пед. Тэхнiкумау i навучэнцау у iх. У 1935 годзе Аршанскi i Рагачоускi педтэхнiкумы пераутвораны у настаунiцкiя iнстытуты. Педiнстытуты працавалi у Вiцебску, Гомелi, Магiлёве. У 1931 годзе адкрыты педiнстытут у Мiнску.

Станоучым тэндэнцыям у развiццi асветы у 1920-30 гады процiстаялi адмiнiстрацыйна-камандныя метады кiраунiцтва з боку партыi i дзяржауных органау. Ва угоду вышэйстаячым iнстанцыям статыстычныя паказчыкi па лiквiдацыi непiсменнасцi завышалiся. Вялiкую шкоду сiстэме асветы нанеслi атмасфера падазронасцi i даносау, што усталявалiся у 1930-я гады, рэпрэсii у адносiнах да многiх настаунiкау па абвiнавачванню iх у «варожай дзейнасцi», «буржуазным нацыяналiзме». У гэты час пачалося згортванне беларусiзацыi народнай асветы. У сярэдняй агульна адукацыйнай школе была iстотна павялiчана колькасць гадзiн на вывучэнне рускай мовы i лiтаратуры за кошт скарачэння гадзiн на беларускую мову i лiтаратуру.

20 –я гады сталi часам нараджэння беларускай навукi. 20-га лютага1922 года на базе Навукова термiналагiчнай камicii быу створаны Iнстытут беларускай культуры (IНБЕЛКУЛЬТ).Яго задачай з^яулялася вывучэнне мовы,лiтэратуры,гiсторыi,этнаграфii, эканомiki, прыродных багаццяу Беларусi/

1-га студзеня 1929 г. Iнстытут беларускай культуры быу рэарганiзаваны у Беларускую Акадэмiю навук. У 1932 г. у яе складзе наличвалася 14 навукова-даследчых Iнстытутау, дзе працавала 22 сапраудных членау АН БССР i 150 навуковых супрацоунiкау. Усяго  у республiцы было 40 навукова-даследчых устаноу, у якiх  налiчвалася 1,5 тыс. навуковых супрацоунiкау, у аспiрантуры навучалася 432 чалавекi.

Вучоныя займалiся даследаваннем вытворчага патэнцыялу рэспублiki. 

Пленная працавалi вучоныя у разнастойных галiнах . Значныя поспехi мелi беларусkiя вучоныя у галiне даследавання праблем сельскай гаспадаркi, лесаводства, флоры i фауны, у галiне хiмii, батанiki,гуманiтарных навук i iнш.

Поспехi беларускай навукi (няхай i незаужды вялikiя),яе матэрыальная база i кадры супрацоунiкау закладвалi  асновы для далейшага развiцця навуковых даследванняу у рэспублiцы.

Лiтаратура:

1.   

«Из истории школы Белоруси и Литвы». М., 1964.

2.   

«О реформе обшеобразовательной и профессиональной школы».  М., 1984.

3.   

«Общеобразовательная школа БССР на современном этапе». Мн., 1978.

4.   

Андрэева Е., Лыч Л. «Асвета i мова». Мн., 1990.

5.   

Сянькевiч Г.Р. «Лiквiдацыя непiсьменнасцi i малапiсьменнасцi у   БССР (20-30-я гады)». Мн., 1990.

Похожие материалы

Информация о работе

Предмет:
История
Тип:
Конспекты лекций
Размер файла:
49 Kb
Скачали:
0