Пытанне №1.
Прадметам навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі з'яўляюцца структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў у іх гістарычным развіцці, а таксама вызыачэнне накірунку іх далейшага развіцця.
Пры вывучэнні гісторыі дзяржавы і права ў першую чаргу неабходна дакладна вызначыць, што такое дзяржава І права. Справа ў тым, што ў гісторыі былі розныя дзяржавы, якія ставілі перад сабой розныя мэты і розныя заданні.
У розныя перыяды нашай гісторыі сутнасць дзяржавы акрэслівалася па рознаму.
Найболып паспаўсюджанымі пры камуністычнай уладзе былі такія: "Цзяржава - арганізацыяўлады пануючага класа, якая мае прызначэнне аховы эканамічных і іншых грамадскіх адносін, адпаведных інтарэсам пануючага класа, і падаўлення супраціўлення варожых класаў".
"Дзяржава - гэта ёсць машына для падтрымання панавання аднаго класа над другім". Аднак трэба дамовіцца з Я. Юхо, які дае больш правільнае вызначэнне дзяржавы: «Дзяржава - тэрытарыяльны, суверэнны саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Яе дзейнасць рэгламентуецца прававымі нор-мамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх забяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання». Асноўныя элементы дзяржавы: людзі, іх правы і абавязкі, іх культура; тэрыторыя і суверэнныя правы органаў дзяржавы на гэтай тэрыторыі; дзяржаўная ўлада; сваё права і сваё маральнае выхаванне.
У былым СССР доўгі час пануючым было наступнае вызначэнне: «Права - сістэма ўстаноўленых ці санкцыянаваных норм (правіл паводзін), якія выражаюць дзяржаўную, абумоўленую эканаміч-ным ладам грамадства волю пануючых у грамадстве класаў (у сацыяліспіычнай агульнанароднай дзяржаве -волю ўсяго народа)». Аднак для вызначэння паняцця «права» неаб-ходна акрэсліць не тое, якім яно было ў мінулым, а тое, якім яно павінна быць у будучым, і зародкі якога ёсць ужо ў сучасных нормах міжнароднага права, якое ўводзіцца ў нацыянальнае права мвогіх дзяржаваў. Прафесар Я.Юхо прапануе наступнае паняцце: права -гэта сістэма маральных і справядлівых агульнапрызнаных абавязковых нормаў, правілаў паводзін людзей у грамадстве і дзяржаве, выкананне якіх забяспечваецца налемсным выхаваннем, а ў неабходных выпадках, прымяненнем дзяржаўнага прымусу або пакарання за іх парушэнне.
Задача навукі гісторыі дзяржавы і права - вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх канкрэтнасці і храналагічнай паслядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцяў развіцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і праваадносін грамадзян, прававога становішча класаў, саслоўяў і розных сацыяльных груп насельніцтва, выяўленне і вывучэнне крыніц права, высвятленне развіцця асобных галін права: дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш.
Пытанне №2.
Першьш звесткі аб некаторых пытаннях дзяржаўнай палітыкі і права
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.