Западная Беларусь в сфере советско-германской политики. Фашистские оккупационные планы в отношении Беларуси. Административное деление Беларуси. Осуществление 2-го этапа операции "Багратион". Полное освобождение территории Беларуси

Страницы работы

5 страниц (Word-файл)

Фрагмент текста работы

(1). Заходняя Беларусь у сферы савецка-германскай палітыкі.

У верасні 1939 г. знешнепалі-тычнае становішча Польшчы рэзка змянілася. Гібель-нымі для яе сталі здрадніцтва Англіі і Францыіадмова Лондана і Парыжа ад практычнай рэалізацыі дагавора 1938 г. аб узаемадапамозе з Варшавай, нязго-да польскага ўрада ў час англа-франка-савецкіх пера-гавораў у Маскве на пропуск Чырвокай Арыіі праа тэрыторыю краіны, калі агрэсія супраць Польшчы ўзні-І кне з захаду, слабая матэрыяльна-тэхнічная забяспеча-/ насць польскай арміі, нераспрацаванасць плана на вы4 падак вайны з Германіяй. Але яе канчатковы лёс выра-ь шыла заключэнне Сталіным — Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе з Гітлерам. Усё гэта фактыч-на пакідала Польшчу сам-насам у барацьбе з германс-кім рэйхам.

Пакт з Германіяй быў дапоўнены сакрэтнымі прата-коламі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрага іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна прахо-дзіць палініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Бела-русь і Заходняя Украіна прызнавалася сферай інтарэ-/ саў СССР. Пратаколы, як і заключаны праз месяці (28 верасня) дагавор аб дружбе і граніцы, з'яўляліся \ грубым парушэннем правоў польскага народа на сама-вызначэнне, новым падзелам Польшчы, хоць аб'ектыў-на аднаўлялі нацыянальныя правы беларускага і ўкра-інскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага тракта-ту 1921 г., з'яўляліся праяўленнем імперскіх амбіцый Масквы, нарэшце, адступленнем ад тых самых прынцы-паў, якія афіцыйна абвяшчаліся камуністычнай пар-тыяй і Савецкім урадам, пачынаючы з У. I. Леніна. Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе. 1 верасня 1939 г. яна напала на Польшчу, распачаўшы тым самым другую сусветную вайну. Муж-на абараняючыся ад фашысцкага нашэсця, польскі народ вёў справядлівую вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Германіяй была акупіравана амаль уся тэрыторыя Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Бела-русі і нават занялі некаторыя беларускія і ўкраінскія населеныя пункты (Брэст, Львоў).

(2). Паход чырвонай арміі ў зах. Беларусь

Уступленне савецкіх войск у Заходнюю Беларусь. Раніцай 17 верасня, пасля таго, як урад Польшчы эмі-грыраваў у Румынію, і ў адпаведнасці з раней дасягну-тай дагаворанасцю з Германіяй аб дэмаркацыйнай лініі паміж савецкімі і германскімі войскамі Савецкі ўрад аддаў распараджэнне Чырвонай Арміі перайсці савецка-іюльскую мяжу і «вызваліць» Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Гэта рашэнне, нягледзячы на за-хопніцкія мэты правячых колаў як Масквы, так і Берлі-на, з адабрэннем было сустрэта савецкімі людзьмі. Працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі ра-дасна і з надзеяй сустракалі Чырвоную Армію. У шэра-гу месц яшчэ да прыходу савецкіх войск імі раззбройва-ліся паліцыя і асаднікі. У гарадах узніклі часовыя ўпраўленні, у склад якіх увайшлі і прадстаўнікі Чырво-най Арміі. Яны бралі ў свае рукі кіраўніцтва ўсім палі-тычным, гаспадарчым і культурным жыццём у вызвале-ных раёнах, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрым-ку Савецкай улады. У вёсках з'явіліся сялянскія камітэты, якія прыступілі да размеркавання памешчыц-кіх зямель і інвентару сярод сельскага насельніцтва. Для ўстанаўлення і падтрымання рэвалюцыйнага парадку ў гарадах і мястэчках арганізоўвалася рабо-чая гвардыя, якая стала апорай новай улады. Падоб-ныя органы ствараліся і ў сельскай мясцовасці. Вялі-кую ролю ў іх фарміраванні і дзейнасці адыгралі былыя члены КПЗБ і КСМЗБ, якія выйшлі з падполля і турмы. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі За-ходнюю Беларусь. Па дамоўленасці з Германіяй Чырво-ная Армія спынілася на лініі Гродна — Ялаўка — Нямі-раў — Брэст і далей на поўдзень. Новая мяжа была ; замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 ве-расня 1939 г. паміж СССР і Германіяй.

(3). Юрыдычнае афармленне далучэння Зах. Бел. да БССР.

(4). Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Зах. абласцях БССР.

(5). Палітычныя і культурныя пераўтварэнні ў Зах. абл. БССР.

Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэн-ні. Пасля заняцця Чырвонай Арміяй у Заходняй Бела-русі пачалося насаджэнне савецкага ладу. На шматлі-кіх мітынгах і сходах насельніцтва праводзіліся ра-шэнні аб устанаўленні Савецкай улады

Информация о работе