Становление и развитие белорусской государственности (Реферат на белорусском языке)

Страницы работы

Содержание работы

Вытокі дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі бяруць свой пачатак з далёкай мінуўшчыны. У дзяржаўна-палітычных умовах 30-80-х гадах ХХ ст. Айчынная гістарычная навуку адмовілася нават ад намёку на існаванне дзяржаўнасці ў мінулым. Гісторыю Беларусі, як гісторыю дзяржавы, пачыналі з 1919 г. Між тым, з гістарычных крыніц вядома, што асновы дзяржаўнасці ў нашых продкаў з’явіліся яшчэ да ўзнікнення Кіеўскай Русі.

На землях Усходняй Еўропы працэс узнікнення дзяржаў праходзіць у VIII-X стст. Крывічскі Полацк, палянскі Кіеў ды славянскі Ноўгарад выступалі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходне-славянскіх плямён. Гэтыя плямёны ўяўлялі сабой паўпатрыярхальна-паўфеадальныя “княствы” на чале з князямі ды насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам ды падабенствам культуры. У недатаванай частцы “Аповесці мінулых гадоў” (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісца паведамляе, што паляне, драўляне, славяне, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае плямённыя “княствы” – правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння.

Сваім раннім і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля шмат у чым абавязана водным гандлёвым шляхам. Рост полацкой тэрыторыі бес­перапынна шоў прыкладна да IX ст. разам з рассяленнем крывічоў. Ужо ў IX ст. Полацк сканцэнтраваў вакол сябе вялікую тэрыторыю і стаў адным з важнейшых дзяржаўных цэнтраў Усходняй Еўропы. У X-XI стст. Полацкае княства было адным з буйнейшых ды мацнейшых княств на тэрыторыі Усходняй Еўропы і саперні­чала з Кіевам ды Ноўгарадам у аб’яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму узроўню Полацкае княства ні ў чым не саступала развітым еўрапейскім дзяржавам таго часу.

У 865 г. Полацкая зямля была ўключана ў сфе­ру ўплыву Кіева. Але далучэнне Полацкой зямлі да дзяржавы Рурыка, а потым Алега, не прывяло да поўнай страты яе самостойнасці. IX-X стст. – час нараджэння Полацкага княства як адзінай дзяржавы. У апошняй чвэрці X ст. у Полацку незалежна ад Кіева ды Ноўгарада правіў Рагвалод. У час Рагвалода Полацкае княства – магутная, сувя­рэнная дзяржава, якая стала аб’яднальным цэнтрам значнай часткі ўсходне-еўрапейскага славянства.

Органы ўлады і праўлення ў Полацкім княстве ў IX-XII стст. здзяйсняў князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага праўлення выконвалі пасаднік, тысяцкі, ключнік, цівун і інш.

У кан. 30-40-х г. XIII стст., калі землі ўсходніх славян папа­лі пад мангола-татарскае ярмо, у Панёманні, на балта-славянскай мяжы, узнікае новае княства – Літоўскае. Пачынаецца новы перыяд гісторыі беларускай дзяржаўнасці – фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Ру­скага і Жамойцкага. Новы этап дзяржаўнасці быў звязаны са складанай знешнепа­літычнай сітуацыяй у Ўсходняй Еўропе. Уся паўночная і ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237-1242 гг. былі падвержаны мангола-татарскім нашэсцям. З  пачатку XIII ст. немцы абаснаваліся ў ніжнім Падзвінні. У гістарычных умовах таго часу складваецца сваеасаблівы славяна-літоўскі ваенна-палітычны саюз, які прывёў да стварэння новага палітычнага аб’яднання – Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Ваенная пагроза паскорыла працэс аб’яднання.

Пачаткам утварэння ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных рэгіянальных сіл - горада-рэгіёна  Навагрудка і суседніх зямель. Першыя свае крокі гэта дзяржава рабіла ў Навагрудку. На працягу XIII ст. гэты горад імкнуўся да аб’яднання вакол сябе суседніх славянскіх ды балцкіх зямель. Пасля заключэння Крэўскай уніі (1385 г) у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы ды формы, якія склаліся ў Польшчы. Кіраўніком дзяржавы з’яўляўся вялікі князь. Ён таксама быў суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Вялікі князь меў шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, аб’яўляць вай­ну, заключаць мір. Дзяржаўны строй ВКЛ – парламенцкая  анархія. Асобнае кіраванне было ў гарадах, якія мелі Магдэбургскае права – права  на самакіраванне. Пры Ягайле ў 1384 г. герб «Пагоня» стаў афіцыйным гербам ВКЛ.

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) была абвешчана ў сакавіку 1918 г. Лозунг БНР аб незалежнасьці ўпершыню прагучаў у 1917 г. на Ўсебеларускім з’ездзе ў Мен­ску. 9 сакавіка 1918 г. Выканкам Рады Ўсебеларускага з’езду прыняў Другую Ўстаўную грамату (да народа Беларусі). Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспуб­лікай. Закладываўся канстытуцыйны строй БНР як дэмакратычнай дзяржавы. Уся ўлада перадавалася Радзе Ўсебела­рускага з’езду.

18 сакавіка Рада была пера­йменавана ў Раду БНР. Нямеччына адмовілася прызнаць акт 9 сакавіка 1918 г. і разглядала Беларусь як акупаваную частку Расеі. 23 сакавіка 1918 г. А. Луцкевіч прапанаваў Народнаму Сакратарыяту абвясьціць не­залежнасьць БНР. 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя Ўстаўная грамата, у якой дэкларавалася аддзяленьне БНР ад Савецкай Расеі. БНР абвяшчалася незалежнай ды свабоднай краінай. Спробы ўтварэньня БНР не знайшлі падтрымкі ў народных мас Беларусі. Адной з прычын гэтага была лаяльная пазіцыя Рады ў адносінах да нямецкіх акупацыйных улад ды, акрамя таго, сяляне не атрымалі зямлю. 25 красавіка 1918 г. на імя кайзера Вільгельма II была напраўлена тэлеграма, у якой падпісаўшыеся ад імя ўсёй Рады заявілі, што добрае будучае яны бачаць «толькі пад апекай нямецкай дзяржавы», прасілі дапамогі ў стварэньні беларускай дзяржаўнай незалежнасьці ў саю­зе з Нямецкай імперыяй. Гэта з’явілася крокам да расколу БСГ ды крызісу ўрада БНР. У 1918 г. у якасьці дзяржаўнага былі ўзаконены бел-чырвона-белы сьцяг ды герб «Пагоня».

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху, абвяшчэнне ў сакавіку 1918 г. БНР ды дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкія ўлады на фар­мальнае прызнанне права беларускага народа на самавызначэнне ды нацыянальную дзяржаўнасць. 30 снежня 1918 г. у Смаленску састаялася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая прыняла пастанаўленне аб абвяшчэнні Заходняй камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай. 1 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі Савецкі ўрад Беларусі абнародваў Маніфест аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Да 8 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераехаў з Смаленску ў Мінск. I Усебеларускі з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, узорам для якой была ўзята Канстытуцыя РСФСР.

На I Усебеларускім з’ездзе Саветаў было таксама разгледжана пытанне аб стварэнні Літоўска-Беларускай ССР. Матывіравалася гэта пытанне неабходнасцю аб’яднання сіл беларускага ды літоў­скага народаў перад пагрозай вайны з боку Польшчы. 27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільне было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел). Сталіцай стаў г. Вільня. У сувязі з нападзеннем польскіх войскаў урад ЛітБел ССР 28 красавіка 1919 г. пераехаў у Мінск. 30 снежня 1922 г. было абвешчана ўтварэнне СССР. БССР ўвайшла ў Саюз на правах аўтаномнай рэспублікі. У 1924 г. БССР былі вернуты 15 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерній з большасцю беларускага насельніцтва. У 1926 г. у склад БССР былі вернуты Гомельскі ды Рэчыцкі паветы. У 1939 г. Заходняя Беларусь была ўключана ў склад БССР.

 Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1945 г., кіраўнікі ан­тыгітлераўскай кааліцыі далі Беларусі права стаць адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Па дамоўленасці СССР ды камуністычнага кіраўніцтва Польшчы ў 1944 г. Беластоцкая вобл. была перададзена Польшчы.

Пачатак палітычнай самастойнасці Беларусі быў пакладзены 27 ліпеня 1990 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэк­ларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.  25 жніўня 1991 г. на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў приняты закон «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэк­ларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным су­верэнітэце БССР».

 У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап – этап  поўнай дзяржаўнай незалежнасці. 19 верасня 1991 г. на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета было прынята рашэнне БССР называць «Рэспубліка Беларусь». Былі прыняты законы «Аб Дзяржаўным сцяге РБ» ды «Аб Дзяржаўным гербе РБ».

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расіі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) ды Беларусі (С. Шушкевіч) падпісалі ў Віскулях (у Белавежскай пушцы) Пагадненне аб роспуску СССР ды стварэнні Садру­жнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якое павінна было стаць прынцыпова іншым, у параўнанні з Савецкім Саюзам, аб’яднан­нем рэспублік.

Істотныя палітычныя ды эканамічныя змены, якія прайзашлі ў дзяржаве, патрабавалі прыняцця новай Канстытуцыі. 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Бела­русь 12-га склікання была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Згодна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакраты­чная сацыяльная прававая дзяржава, заснаваная на прынцыпу падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай ды судовай. Кан­стытуцыя увяла ў рэспубліцы прэзідэнцкую форму кіравання. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў а­браны А. Р. Лукашэнка.

Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 1996 г. быў праведзены рэферэндум, на аснове якога ўнесены зме­ны ды дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г. Галоўны напрамак знешнепалітычных ды знешнеэканамі­чных сувязей Беларусі – гэта Расія ды краіны СНД. У рамках СНД выдзяляецца інтэграцыйны працэс паміж Беларуссю ды Расіяй. Можна сказаць, што за апошнія гады на еўрапейскім кантыненце ўзнікае новая геапалітычная рэальнасць – Саюзная дзяржава Беларусі ды Расіі.

ЛІТАРАТУРА

1.  Доўнар-Запольскі М. В. Асновы дзяржаўнасці Беларусі. – Мн., 1991.

2.  Круталевіч В. А. Станаўленне дзяржаўнасці. – Мн., 1989.

3.  Рябцева Н. А. Белорусоведение: Пособие для студентов. – Гомель, 2002.

ПЛАН:

ü  Уводзіны

ü  Полацкае княства

ü  Вялікае княства Літоўскае – беларуска-літоўская дзяржава

ü  Беларуская Народная Рэспубліка

ü  БССР у складзе СССР

ü  Распад СССР і абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра замежных моў

РЭФЕРАТ

НА ТЭМУ: “Вытокі і станаўленне беларускай дзяржаўнасці”

Выканаў

студэнт МДФ

гр. Д – 102

Семеняга Станіслаў Аляксандравіч

Гомель,2004

Похожие материалы

Информация о работе