Мал. 99. Прынцыповыя схемы фазавых дэтэктараў: а) на перамнажальніку 525ПС3 альбо AD534; б) на ўзмацняльніку з кіруемым каэфіцыентам узмацнення
Калі на сігнальны ўваход паступае напружанне, якое запісваецца ў выглядзе
,
, а на ўваход апорнага напружання сігнал, сінхронны з мадуляваным, ucar = Um,carcos (w0t + j0), то напружанне на выхадзе перамнажальніка набывае выгляд
У асінхронным рэжыме фазавы дэтэктар з’яўляецца вузкапалосным паласавым фільтрам, цэнтральная частата якога залежыць толькі ад частаты апорнага напружання і не залежыць ад характарыстык ФНЧ; а паласа празрыстасці вызначаецца падвоенай частатой зрэзу ФНЧ.
Дэтэктарам ШІМ сігналу з’яўляецца ФНЧ з пастаяннай часу, якая значна перавышае перыяд імпульсаў. Такі ФНЧ выбірае пастаянную складальную сігналу. У якасці ФНЧ на практыцы часцей выступае аб’ект неэлектрычнага паходжання, паколькі практычна ўсе рэальныя аб’екты па сваіх якасцях з’яўляюцца аперыядычнымі звёнамі.
45. ЦАП. Области применения, характеристики. ЦАП с суммированием токов и напряжений.
ЛАП наз. электрон. прыстасаванне, якое прызначана для пераўтв. лічбавай інфарм. ў аналаг.. ЛАП выкарыст. для выпрацоўкі сігналу, які функцыянальна злучаны з кіравальным кодам, для спалучэння прылад лічбавай апрацоўкі сігналаў з аналаг. сіс-мі і ў якасці блокаў адваротнай сувязі ў АЛП і прыстасаваннях параўнання лічбавых велічынь з аналаг.; ужываюць у сістэмах перадачы даных. ЛАП магчыма класіфікаваць па прынцыпе дзеяння, выглядзе выхаднога сігналу (ток ці напружанне), элементнай базе, па крыніцы апорнага напружання, якая ўваходзіць у яго склад. Кіравальны лічбавы код ЛАП можа быць двайковым, двайкова-дзесятковым, кодам Грэя, унітарным і г.д. Рознымі могуць быць узроўні лагічных сігналаў і спосабы падачы кода (паралельны ці паслядоўны) на ЛАП.
Асноўныя характарыстыкі ЛАП падзяляюць на статычныя і дынамічныя. Да статычных адносяць распазнавальную здольнасць, хібнасць пераўтварэння, дыяпазон значэнняў выхаднога сігналу, характарыстыкі кіравальнага кода, зрушэнне нулявога ўзроўню і іншыя. Дынамічнымі паказчыкамі з’яўляюцца час устанаўлення выхаднога сігналу, гранічная частата пераўтварэння, дынамічная хібнасць, час пераўтварэння.
Хібнасцю нелін-сці наз. max адхіленне напруж. ад ідэальнай прамой на ўсім дыяпазоне пераўтварэння. Дыферэнцыяльнай хібнасцю называюць адхіленне ад лінейнасці напружання, якое адпаведае двум сумежным значэнням лічбавага кода. Напружанне зрушэння нуля вызначаецца напружаннем пры нулявым кодзе. Час устанаўлення для ЛАП– гэта інтэрвал часу ад падачы ўваходнага кода (уваходнага сігналу) да ўваходжання выхаднога сігналу (выхаднога кода) ў дадзеныя межы, якія вызначаюцца хібнасцю. Максімальная частата пераўтварэння – найбольшая частата дыскрэтызацыі ці змянення кода, пры якой параметры ЛАП адпавядаюць зададзеным значэнням.
Існуе некалькі базавых схем для пабудовы ЛАП. Для ўсталявання адпаведных узроўняў вых. Напруж. (ці току) ужываюць схемы з падсумаваннем токаў, з падсумаваннем (мал. 107).
Мал. 107. Спрошчаныя схемы пабудовы ЛАП
На мал. 107а прыведзена схема ЛАП з падсумаваннем токаў. У ёй выкарыстоўваюцца n апорных крыніц току I1, I2, …, In. Уваходны код b1, b2, …, bi, …, bn кіруе ключамі S1, S2, …, Sn, якія падключаюць крыніцы да нагрузкі ці замыкаюць іх накаротка. Выніковы ток праз нагрузку IS роўны суме апорных крыніц, для якіх bi = 1. Пры выкананні суадносін I1 = 2n–1I0; I2 = 2n–2I0; …; In = 20I0 напружанне на выхадзе вызначаецца як Uout = ISRL = I0RL(b12n–1 + + b22n–2 + … + bn20) = I0N, дзе n – колькасць двайковых разрадаў уваходнага току, N – n-разраднае лічбавае слова.
Схема ЛАП са складаннем напружанняў прыведзена на мал. 107б. Падобна папярэдняй схеме пры bi = 1 адпаведная крыніца напружання ўключана ў ланцуг, а пры bi = 0 – выключана. Пры выкананні суадносін E1 = 2n–1U0; E2 = 2n–2U0; …; En = 20U0 напружанне на выхадзе вызначаецца сумай напружанняў падключаных крыніц. Пры кіравальным двайковым кодзе яно вызначаецца па формуле Uout = US = U0RL(b12n–1 + b22n–2 + … + bn20) = U0N.
46. ЦАП с делением напряжений, взвешенными резисторами и на матрице R-2R. Схемы, расчет.
Схема ЛАП з дзяленнем апорнага наружання Е0 прыведзена на мал. 107в.
Мал. 107. Спрошчаныя схемы пабудовы ЛАП
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.